Sparks Fly (песня Тэйлар Свіфт)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Sparks Fly, песня Тэйлар Свіфт)
Jump to navigation Jump to search
«Sparks Fly»
Вокладка сінгла «Sparks Fly» (Тэйлар Свіфт, 2011)
Сінгл Тэйлар Свіфт
з альбома Speak Now
Выпушчаны 18 чэрвеня 2011
Фармат CD-сінгл
Запісаны 2006
Жанр кантры, кантры-рок
Кампазітар Тэйлар Свіфт
Працягласць 4:22
Лэйбл Big Machine, Universal Republic
Прадзюсар Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Аўтар песні Тэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Храналогія сінглаў Тэйлар Свіфт
«The Story of Us»
(2011)
«Sparks Fly»
(2011)
«Ours»
(2011)

«Sparks Fly» (бел. «Сыплюцца іскры») — пяты сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now». Афіцыйны рэліз адбыўся 18 чэрвеня 2011 на кантры-радыё, а 10 жніўня песня была выпушчана на CD пад лэйблам Big Machine[1][2]. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. На цяперашні час сінгл мае плацінавую сертыфікацыю ў ЗША. Кампазіцыя атрымала станоўчыя водгукі і мела вялікую папулярнасць на кантры-пляцоўках, стаўшы 5-м хітом спявачкі на чале амерыканскага чарта Hot Country Songs[3]. Акрамя таго, «Sparks Fly» выйграла ўзнагароды BMI Country Awards і Teen Choice Awards 2012 года[4][5].

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

«Sparks Fly», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. 18 чэрвеня 2011 года на радыё адбыўся яе рэліз як афіцыйнага пятага сінгла ў падтрымку альбома, а 10 жніўня кампазіцыя выйшла на СD. «Sparks Fly» была напісана Свіфт яшчэ ў 16 гадоў, то бок да першага афіцыйнага сінгла спявачкі «Tim McGraw», што выйшаў ў 2006 годзе, і ўпершыню выкананая на канцэрце ў 2007 годзе. Гэтую песню палюбілі фанаты і прасілі Тэйлар ўключыць яе ў новы альбом. Такім чынам, песня апынулася на «Speak Now»[6].

Песня прысвечана Джэйк Оўэну. У патаемным пасланні песні значыцца горад Портленд, штат Арэгон, менавіта там, у бары «Duke's» (бар згадваецца ў арыгінальнай версіі песні), Тэйлар выступала на разагрэве ў Джэйка. Яшчэ ў Оуэна зялёныя вочы, якія таксама згадваюцца ў песні. Таксама ў фанатаў ёсць тэорыя, што «адноўленая» версія песні прысвечана Джону Майеру, так як у яго была рэпутацыя «дрэннага» хлопца.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

" "Sparks Fly" пра тое, калі ты ўлюбляешся ў таго, у каго не трэба улюбляцца, але ты проста не можаш нічога з сабой парабіць, таму што адчуваеш сувязь і хімію паміж вамі. Гэтую песню я напісала некалькі гадоў таму, і з тых часоў я працавала над ёй. Пацешна бачыць, як яна мяняецца з гадамі. Фанаты чулі яе раней, але цяпер у яе дадалі стромкія рэчы, якімі я вельмі ганаруся. "

Кампазіцыя атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і інтэрнэт-выданняў, сярод якіх Rolling Stone[7], The Oxonian Review[8], Slant Magazine, Country Universe[9], Roughstock[10], Engine 145[11], Taste of Country[12], Seattle Weekly[13], Spin[14].

У галоўным хіт-парадзе ЗША Billboard Hot 100 сінгл заняў 17 месца і зараз мае плацінавы статус, а ў Канадзе апынуўся на 28 пазіцыі. Акрамя таго, кампазіцыя апынулася на першым радку амерыканскага кантры-чарта Hot Country Songs, стаўшы пятым лідарам гэтага хіт-парада ў кар'еры Свіфт і першым з часоў хіта «You Belong With Me», што выйшаў у 2009 годзе. Таксама «Sparks Fly» выйграў дзве ўзнагароды BMI Country Awards 2012 года ў катэгорыях "Publisher of the Year" и "Country Awards Top 50 Songs"[15] і атрымала прэмію «Choice Music: Country Song» на цырымоніі Teen Choice Awards 2012 года[16]. Акрамя таго, песня была намінавана на званне «Лепшай песні» ад Nickelodeon Kids' Choice Awards 2012[17].

Кліп на песню выйшаў 10 жніўня 2011 года і уяўляе сабой нарэзку з розных кадраў выступаў тура «Speak Now World Tour». Рэжысёрам стаў Крысціян Лэмб.

Патаемнае пасланне — «Portland Oregon» (бел. «Портленд, штат Арэгон»).

Версіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Абмежаваны тыраж CD-сінгла
  1. "Sparks Fly" – 4:20

Чарты[правіць | правіць зыходнік]

Штотыднёвыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2010-2011) Вышэйшая
пазіцыя
Сцяг Канады Canadian Hot 100 28
Сцяг ЗША Billboard Hot 100 17
Сцяг ЗША Hot Country Songs 1

Выніковыя гадавыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2011) Пазіцыя
Сцяг ЗША US Country Songs 37

Зноскі

  1. Watch the "Sparks Fly" Beginning Next Week. Country AirCheck (28 чэрвеня 2011). Праверана 27 чэрвеня 2012.
  2. Taylor Swift confirms 5th single off Speak Now. Alejandro. Shuffleme.net (7 ліпеня 2011). Праверана 27 чэрвеня 2012.
  3. Chart Highlights: Adele, Taylor Swift, Madonna Notch New No. 1s. Billboard.com (19 сакавіка 2012). Праверана 19 сакавіка 2012.
  4. Tom T. Hall, Dallas Davidson, Luke Laird and Others Recognized at BMI Country Awards. Broadcast Music, Inc. (31 кастрычніка 2012). Праверана 25 студзеня 2015.
  5. Teen Choice Awards Nominees 2012: Taylor Swift & Blake Shelton Lead the Country Pack. The Boot (21 мая 2012). Праверана 26 мая 2012.
  6. Swiftie13 Fans Responsible For Getting "Sparks Fly" On Taylor Swift CD « Nashville Music Scene. Nashville! (22 жніўня 2011). Праверана 20 чэрвеня 2012.
  7. Taylor Swift Speak Now Big Machine. Rolling Stone. Wenner Media (26 кастрычніка 2010). Праверана 26 кастрычніка 2010.
  8. Taylor Swift Needs a Gap Year. Rahul Prabhakar. The Oxonian Review (1 лістапада 2010). Праверана 8 жніўня 2011.
  9. Single Review: Taylor Swift, "Sparks Fly". Jonathan Keefe. Country Universe (12 ліпеня 2011). Праверана 8 жніўня 2011.
  10. Taylor Swift – "Sparks Fly". Bobby Peacock. Roughstock (8 жніўня 2011). Праверана 8 жніўня 2011.
  11. Single Review: Taylor Swift – "Sparks Fly. Blake Boldt. Engine145 (18 ліпеня 2011). Праверана 15 жніўня 2011.
  12. Taylor Swift, 'Sparks Fly' – Song Review. Taste of Country. Townsquare Media (4 ліпеня 2011). Праверана 11 жніўня 2011.
  13. Taylor Swift's Speak Now Track "If This Was A Movie" Is Better Than Her Upcoming New Single. Erin Thompson. Seattle Weekly (25 лістапада 2011). Праверана 12 снежня 2011.
  14. Mikael Wood Swift Justice: No time for teardrops, country star spits venom. Spin. Spin Media LLC (1 снежня 2010). Праверана 2 чэрвеня 2012.
  15. Tom T. Hall, Dallas Davidson, Luke Laird and Others Recognized at BMI Country Awards. Broadcast Music, Inc. (31 кастрычніка 2012). Праверана 25 студзеня 2015.
  16. Teen Choice Awards Nominees 2012: Taylor Swift & Blake Shelton Lead the Country Pack. The Boot (21 мая 2012). Праверана 26 мая 2012.
  17. Sparks Fly (by Taylor Swift) | Favorite Song | Kids Choice Awards. Nickelodeon. Viacom International Inc. (10 жніўня 2012). Праверана 17 чэрвеня 2012.