Spasenie

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Spasenie
Spasenie.jpg
Ігар Муха, Дэйв Гір, Павел Шэльпук, Майк Чобі з гурта Spasenie ў 2011 годзе
Асноўная інфармацыя
Жанры хрысціянскі рок, поп-рок
Гады 1989 – наш час
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Брэст
Іншыя назвы Спасение
Мова песень руская, англійская
Лэйблы Music Center C, Новое Христианское Tворчество
spasenie.com

«Spasenie» – беларускі гурт хрысціянскага і поп-року з Брэста, які быў створаны ў 1989 годзе[1][2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гурт быў створаны ў жніўні 1989 года[3], калі вакол гітарыста, скрыпача, саксафаніста (маладыя музыкі давалі імправізаваны канцэрт у цэнтральным парку горада Брэста) стыхійна сабралася каля 150 чалавек. Хлопцы проста гулялі музыку і раптам, скончыўшы адну з песень, пачулі ззаду сябе апладысменты. Уражаныя гэтым удзельнікі зразумелі, што трэба збірацца ў гурт[4].

У тым жа годзе хлопцы пачалі рэпетаваць, ствараць першыя песні і ўжо праз некалькі месяцаў іх запрасілі на гастролі па Якуціі[4].

У 2006 годзе гурт да свайго cемнадцацігоддзя даў буйны канцэрт з аркестрам у Палацы Рэспублікі, запіс якога быў выдадзены на DVD-дыску «17 Live»[4].

Асаблівасцю калектыву з'яўляецца тое, што музыку піша не адзін чалавек, а ўсе[4].

Гурт вельмі часта ездзіў на гастролі за мяжу: музыкі з выступленнямі наведалі краіны Балтыі, Украіну, Румынію, Польшчу, Германію, Канаду, Расію, ЗША, Велікабрытанію, Паўднёвую Карэю, ЮАР і іншыя регіёны[5][6].

Свае трыццацігоддзе гурт адсвяткаваў буйным канцэртам з аркестрам 3 жніўня 2019 года на плошчы Леніна ў Брэсце[7].

Назва гурта[правіць | правіць зыходнік]

Назва «Spasenie» (руск.: Спасение) прыйшла ўдзельнікам тады яшчэ безназоўнага гурта ў галаву напачатку 90-х гадоў XX стагоддзя, калі хлопцы ехалі ў цягніку ў тур па Якуціі, і сведчыць, што музыка для іх і ёсць выратаванне. «Бог даў кожнаму дар, талент і прызванне. І для чалавека ёсць сапраўднае выратаванне знайсці ўсё гэта», – дакладна распавядаў у 2005 годзе пра выбар назвы «Музыкальнай газеце» франтмен Ігар Муха[8].

Моўнае пытанне[правіць | правіць зыходнік]

Першыя 15 год свайго існавання гурт быў выключна рускамоўным, але з выхадам альбома «Crossing the Jordan» англійскай мовы ў яго творчасці стала значна больш. Вакаліст Ігар Муха так адказваў на пытанне пра мовы «Музыкальнай газеце»: «Мы ж жывем у Брэсце. Гэта фактычна мяжа. Ёй уласціва змешванне моў. Вельмі шмат слоў з украінскай, польскай... Не было ніколі ні чыстай беларускай, ні рускай. Таму мы раней спявалі не на роднай мове, а па-руску. Хоць я прызнаю бясспрэчную меладычнасць беларускай. Англійская ж таксама вельмі музычна гнуткая. Калі параўноўваць яе з рускай, то на апошняй спяваць складаней з-за ўсіх гэтых літараспалучэнняў «бр», «стр» і г.д. Таму нам перайсці было зусім не складана»[8].

Сацыяльная актыўнасць[правіць | правіць зыходнік]

Гурт ладзіць для гуртоў фестываль-конкурс рок-музыкі «X-Star» (з 2005 года), а таксама арганізуе штогадовы вялікі моладзевы канцэрт у Брэсце пад назвай «Город Света» (з 2009 года)[9]. Таксама ўдзельнікі выступаюць супраць абортаў[10].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • Хабаровский край (1992)
  • Возращение домой (мюзікл) (1992)
  • Старые песни (1992)
  • Мой Бог скала (1993)
  • Только Ты (1995)
  • Человек без зубила (1997)
  • Бьют часы (1998)
  • Exit (1999)
  • Летит безжалостное время (2000)
  • ... а Солнце за кормой (2001)
  • Еврейский альбом (2001)
  • Без слов о том же (з удзелам Ігара Рудага) (2003)
  • Кардиограмма (2003)
  • Crossing the Jordan (з удзелам Ціма Спрэнсі і Бэкі Шарп) (2004)
  • Acoustic (2007)
  • Spasenie (2009)
  • Reboot (з удзелам Браяна Мантры) (2011)
  • Вечные слова (2012)

Кампіляцыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 10 лет, The Best (1999)

Канцэртныя DVD[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у складанках[правіць | правіць зыходнік]

  • Серебряный граммофон (2006) (АНТ), (трэк «Плачет небо»)[11].
  • Золотая 20: зима 2007 (2006) (West Records), (трэк «Плачет небо»)[11].

Кліпы[правіць | правіць зыходнік]

  • Никто кроме Тебя
  • Расстояние
  • Осень
  • Странные сны

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

2006 год – прэмія Альфа-радыё(руск.) бел. «Залатое вуха»[12].

2009 год – намінацыя ў конкурсе «Just Pain Folks Music Awards» за песню «... а Солнце за кормой»[13].

2009 год – намінацыя «За ўклад у развіццё музыкі» на Штогадовай Прэміі Евангельскай Музычнай Асацыяцыі.

2010 год – фестываль «Радыё Брэст» «Знай Наших - 3»: лепшы гурт, лепшы франтмен (Ігар Муха).

2019 год – Ганаровая грамата Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў[7].

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ігар Муха – вакал, саксафон, акустычная гітара (1989—)
  • Павел Шельпук – вакал, скрыпка, гітара (1989—)
  • Пётр Семянюк – клавішныя, вакал (1989—)
  • Майк Чобі – бас-гітара
  • Дзмітрый Галадко – сола-гітара
Аўтар тэкстаў
  • Аляксандр Барысюк
Тэхнік гуку
  • Андрэй Кавальчук
Былыя ўдзельнікі і гастрольныя музыкі

Ежы Хайчук (бубны), Аляксандр Манецкі (бубны), Дэйв Гір (бубны), Леанід Барысевіч (сола-гітара), Васіль Машлякевіч (бас-гітара), Станіслаў Янчын (бас-гітара), Дзмітрый Бранавіцкі, Андрэй Кляшчоў, Дэнні Плэт, Браян Мантры і інш.[14].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Христианин | Спасение (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  2. ХРИСТИАНИН │ Спасение (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  3. Агейчик, Светлана Альбом "Crossing the Jordan" брестской группы Spasenie совместно с американцами из Crossroads (руск.) . Музыкальная газета (2005). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Перлин, Евгений (2006). "Spasenie Нести Бога в музыке" (in ru). Музыкальная газета 49. http://www.nestor.minsk.by/mg/2006/49/mg64916.html. 
  5. Гитарист Фила Коллинза продюсирует брестскую группу "Spasenie" (руск.) . Интерфакс-Запад (10 чэрвеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2019. Праверана 7 жніўня 2019.
  6. Брест : Концерт «Любимой женщине» камерного оркестра филармонии и группы «Спасение» (руск.) . Виртуальный Брест (6 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2019. Праверана 7 жніўня 2019.
  7. 7,0 7,1 Мощик, Сергей Скрипка со столетней брестской историей. На концерте «Спасения» произошло чудо возвращения (руск.) . Вечерний Брест (4 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2019. Праверана 8 жніўня 2019.
  8. 8,0 8,1 (in ru)Spasenie :: В Музыке. Музыкальная газета. 2005. http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2005/23/0900.html. Retrieved on 2019-08-06. 
  9. Мощик, Сергей Лидер группы «Спасение» Игорь МУХА: «После “Песняров” у нас нет никого...» (руск.) . Вечерний Брест (3 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  10. Зробок, Ольга Интервью с солистом группы “Spasenie” Игорем Мухой накануне концерта 1 июня в клубе “Реактор” (руск.) . TUT.BY (26 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2019. Праверана 30 жніўня 2019.
  11. 11,0 11,1 "Спасенне", хрысціянская музычная група (Брэст). Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
  12. Честнова, Катерина Артистам добавили ушей (руск.) . Вечерний Минск (27 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 6 жніўня 2019.
  13. Руткевич, Диана Группа Spasenie номинирована на премию Just Pain Folks Music Awards (руск.) . БелаПАН (19 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  14. Группа Спасение (SPASENIE band) Биография - Христианская Онлайн Энциклопедия | Портал Христианин Christian.by (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]