Speak Now (альбом Тэйлар Свіфт)
Speak Now | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
студыйны альбом Тэйлар Свіфт | ||||||||||
Дата выпуску | 25 кастрычніка 2010 | |||||||||
Запісаны | 2008-2010 | |||||||||
Жанр | кантры, кантры-поп | |||||||||
Працягласць | 67:29 | |||||||||
Прадзюсар | Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт | |||||||||
Лэйбл | Big Machine | |||||||||
|
||||||||||
Храналогія Тэйлар Свіфт | ||||||||||
|
Speak Now — трэці альбом амерыканскай кантры-спявачкі Тэйлар Свіфт, выпушчаны 25 кастрычніка 2010 года пад лэйблам Big Machine. Альбом дэбютаваў у чарце Billboard 200 адразу на першым месцы, разышоўшыся за першы тыдзень продажаў рэкордным для 2010 года тыражом ў 1 047 000 асобнікаў[1]. Усе 14 песень з гэтага альбома ўвайшлі ў сингловый хіт-парад Billboard Hot 100, а асноўны хіт «Mine» дасягнуў у ім месца № 3.
Стварэнне і рэліз
[правіць | правіць зыходнік]Speak Now быў выпушчаны 25 кастрычніка 2010 года пад лэйблам Big Machine[2][3] і, дзякуючы дэбютнаму тыражу ў 1 047 000 асобнікаў, ён стаў другім для спявачкі дыскам № 1 у ЗША[1] і 3-м самым хутка прадаваным альбомам для жанчын ў гісторыі ЗША. У Вялікабрытаніі альбом дэбютаваў на 6 месцы ў UK Albums Chart[4]. У Канадзе альбом таксама дэбютаваў на 1 месцы Canadian Albums Chart, з тыражом у 62,000 копій[5]. Пасля магутнага дэбюту, альбом затрымаўся на № 1 і на другі тыдзень у ЗША, з накладам у 320,000 копій (падзенне на 69 %)[6]. У свой трыці тыдзень альбом апусціўся на другое месца (212,000), саступіўшы тады новаму дыску Сюзан Бойл "The Gift"[7].
Аднак на восьмым тыдні альбом зноў вярнуўся на першае месца (259,000)[8] і пратрымаўся на ім яшчэ два тыдні.[9] Па стане на люты 2012 года альбом «Speak Now» прадаўся тыражом звыш 5,7 млн копій па ўсім свеце.
Крытычныя водгукі
[правіць | правіць зыходнік]Газета The New York Times ахарактарызавала альбом як «бязлітасны», разнастайны (з музычнага пункту гледжання), і «проста цудоўны, магчыма, самы лепшы альбом міс Свіфт». Тэона Вэбер з газеты The Village Voice адзначыў, што альбом дазволіў даць сапраўдную ацэнку таленту Свіфт, "які з'яўляецца не канфесійным, а драматычным“: «Як і некаторыя аўтары кантры-песень да яе, яна стварае персанажаў і сітуацыі, беручы іх з жыцця, і знаходзіць магутныя спосабы іх апісання». Роб Шэфілд з часопіса Rolling Stone апісаў песні Свіфт як адны з самых інтэлектуальных у поп, рок ці кантры-музыцы: «Свіфт таленавіты прафесіянал Нэшвілла, які ведае ўсе прыёмы стварэння хітоў, але яна таксама гіперрамантык з меладраматычнымі ноткамі».
Адзнакі крытыкаў:
- AllMusic - 4/5[10]
- Robert Christgau - A-[11]
- Entertainment Weekly - B+[12]
- The Guardian - 4/5[13]
- Los Angeles Times - 3/4[14]
- Paste - 7.1/10[15]
- PopMatters - 8/10[16]
- Rolling Stone - 4/5[17]
- Slant Magazine - 3/5[18]
- Spin - 7/10[19]
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]Першым сінглам з альбома стала кампазіцыя «Mine». Песня і відэакліп мелі вялікую папулярнасць і атрымалі станоўчыя водгукі. 8 чэрвеня 2011 года відэакліп песні атрымаў прэстыжную прэмію «Найлепшае відэа года» (Video of the Year) на штогадовай цырымоніі «The 2011 CMT Music Awards» канала Country Music Television.[20] 15 мая 2012 года за гэты сінгл спявачка была ўдастоена прэміі аўтараў-песеннікаў BMI Pop Awards. Песня ўвайшла у топ-10 найлепшых хітоў у Аўстраліі, Канадзе, ЗША, Японіі, заняла першае месца ў Adult Contemporary і другое ў Country Songs, а таксама атрымала плацінавы статус ў ЗША і Канадзе.
Другі сінгл, песню «Back to December», Тэйлар прысвяціла аднаму са сваіх былых бой-фрэндаў — акцёру Тэйлару Лотнеру, вядомаму па ролі Джэйкаба Блэка ў фільмах франшызы «Змярканне».[21][22]
Трэцім сінглам стала песня «Mean», якая атрымала прэмію Грэмі як найлепшая кантры-песня ў намінацыях «Найлепшае сольнае кантры-выкананне» і «Найлепшая кантры-песня».[23]
19 красавіка 2011 адбыўся рэліз чацвёртага сінгла «The Story of Us», 18 ліпеня — пятага, якім стала песня «Sparks Fly», а 8 лістапада кампазіцыя «Ours» была выбрана ў якасці апошняга, шостага, сінгла.
Прома-кампанія
[правіць | правіць зыходнік]Тэйлар правяла велізарную рэкламную кампанію перад выхадам альбома «Speak Now». Яна прымала ўдзел у розных ток-шоў і ранішніх ТБ-праграмах, давала бясплатныя міні-канцэрты ў незвычайных месцах, у тым ліку на выступу на адкрытым двухпавярховым аўтобусе на Галівудскім бульвары ў Лос-Анджэлесе і ў Зале вылету ў Міжнародным аэрапорце імя Джона Ф. Кэнэдзі ў Нью-Ёрку.
На працягу ўсяго 2011 года і да пачатку 2012 года Тэйлар гастралявала ў падтрымку альбома. За трынаццаць месяцаў яна дала 111 канцэртаў ва ўсім свеце: 7 - у Азіі, 12 - Еўропе, 80 - у Паўночнай Амерыцы і 20 - у Аўстраліі. За тур, які наведала больш за 1,6 мільёна прыхільнікаў спявачкі было сабрана больш за 123 мільёна даляраў, што зрабіла Speak Now World Tour адным з самых касавых у гісторыі. Таксама спявачка запрашала многіх музыкаў для сумесных дуэтаў падчас тура па Паўночнай Амерыцы. Выступалі: Джэймс Тэйлар, Джэйсан Мраз, Шон Колвин, Джоні Рэзезнік, Эндзі Грамер, Таль Бахман, Джасцін Бібер, Селена Гомес, Нікі Мінаж, Nelly, рэпэры B.o.B, Ашэр, Флоу Райда і T.I., Джон Форман, Джым Эдкінс, Хейлі Вільямс, рок-група Hot Chelle Rae, Роні Дан, Дарыя Рукер, Цім Макгро і Кені Чэсні. Акрамя таго, Свіфт выканала мноства акустычных кавераў падчас турнэ па Паўночнай Амерыцы. У лістападзе 2011 года ў продаж выйшаў яе першы дыск з аўдыё- і відэазапісамі з сусветнага тура, які ўключае ў сябе 17 выступленняў падчас паўночнаамерыканскага турнэ.
Спіс кампазіцый
[правіць | правіць зыходнік]Усе песні Тэйлар напісала самастойна.
№ | Назва | Працягласць |
---|---|---|
1. | «Mine» | 3:51 |
2. | «Sparks Fly» | 4:22 |
3. | «Back to December» | 4:54 |
4. | «Speak Now» | 4:02 |
5. | «Dear John» | 6:44 |
6. | «Mean» | 3:56 |
7. | «The Story of Us» | 4:26 |
8. | «Never Grow Up» | 4:50 |
9. | «Enchanted» | 5:51 |
10. | «Better Than Revenge» | 3:38 |
11. | «Innocent» | 5:02 |
12. | «Haunted» | 4:02 |
13. | «Last Kiss» | 6:07 |
14. | «Long Live» | 5:17 |
International deluxe edition | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Працягласць | |||||||
15. | «Ours» | 3:58 | |||||||
16. | «If This Was a Movie» | 3:54 | |||||||
17. | «Superman» | 4:36 | |||||||
18. | «Back to December» (acoustic) | 4:52 | |||||||
19. | «Haunted» (acoustic) | 3:37 | |||||||
20. | «Mine» (US version) | 3:51 | |||||||
21. | «Back to December» (US version) | 4:53 | |||||||
22. | «The Story of Us» (US version) | 4:26 |
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]На 54-й прэміі «Грэмі» Тэйлар з песняй «Mean» перамагла ў намінацыях «Найлепшая кантры-песня» і «Найлепшае сольнае кантры-выкананне». У 2010-2011 гг. яна была прызнана «Аўтарам песень/Артыстам Года» Асацыяцыяй Аўтараў песень Нэшвіла. Таксама ў 2011-2012 гг. на цырымоніі ўзнагароджання Academy Of Country Music Awards Свіфт перамагла ў намінацыі «Выканаўца Года». Акрамя гэтага, у 2011 годзе яна атрымала званне «Выканаўца Года» ад Country Music Association, а на цырымоніі ўзнагароджання American Music Awards стала «Артыстам Года» (у той час як «Speak Now» быў прызнаны «Найлепшым кантры-альбомам»). Акрамя таго, у гэтым жа годзе часопіс Billboard назваў спявачку «Жанчынай Года».
Пазіцыі ў чартых
[правіць | правіць зыходнік]«Speak Now» заняў першае месца ў хіт-парадах ЗША, Канады, Аўстраліі і Новай Зеландыі.
Хіт-парад (2010) | Найлепшы вынік |
---|---|
Australian Albums Chart[24] | 1 |
Austrian Albums Charts[25] | 16 |
Belgian Albums Chart[24] | 18 |
Canadian Albums Chart[5] | 1 |
Danish Albums Chart[24] | 26 |
Dutch Albums Chart[24] | 17 |
French Albums Chart[24] | 39 |
German Albums Chart[24] | 15 |
Greek Albums Chart | 17 |
Irish Albums Chart[26] | 6 |
Italy Albums Chart[27] | 18 |
Mexican Albums Chart[28] | 8 |
New Zealand Albums Chart[24] | 1 |
Spanish Album Chart[24] | 10 |
Swedish Albums Chart | 18 |
Swiss Albums Chart[24] | 17 |
Norwegian Albums Chart[24] | 4 |
UK Albums Chart[4] | 6 |
US Billboard 200[1] | 1 |
US Billboard Top Country Albums[29] | 1 |
Зноскі
- ↑ а б в Caulfield, Keith (November 3, 2010). "Taylor Swift Sells Over 1 Million in Record Billboard 200 Debut". Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана November 3, 2010.
- ↑ NEW CD RELEASE DATE ANNOUNCED | Countdown to Taylor Swift's new single(недаступная спасылка). Speaknow13.com. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2012. Праверана 22 ліпеня 2010.
- ↑ PR (Кастрычнік 27, 2010). Taylor Swift Launches Speak Now Album Release With 3-Week iTunes Countdown. PR Newswire. Retrieved on 2010-10-26.
- ↑ а б The Official UK Top 40 Albums Chart — 31 October 2010. BBC Online. Retrieved on 2010-10-31.
- ↑ а б Williams, John (November 3, 2010). "Taylor Swift shakes up charts". JAM! Music. Canoe.ca. Праверана November 4, 2010.
- ↑ Music News, Reviews, Articles, Information, News Online & Free Music | Billboard.com
- ↑ Top 100 Music Hits, Top 100 Music Charts, Top 100 Songs & The Hot 100 . Billboard.com. Праверана 25 снежня 2010.
- ↑ Music News, Reviews, Articles, Information, News Online & Free Music | Billboard.com
- ↑ Music News, Reviews, Articles, Information, News Online & Free Music | Billboard.com
- ↑ Speak Now (альбом Тэйлар Свіфт) (англ.) на сайце AllMusic
- ↑ Christgau, Robert. Now That's What I Call Club Hits 2/Taylor Swift(недаступная спасылка). MSN Music (4 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2011. Праверана February 5, 2011.
- ↑ Greenblatt, Leah (October 25, 2010). "Speak Now". Entertainment Weekly. Архівавана з арыгінала 28 кастрычніка 2010. Праверана October 25, 2010. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2010. Праверана 6 кастрычніка 2016.
- ↑ Macpherson, Alex (October 9, 2010). "Taylor Swift: Speak Now — review". The Guardian. London. Праверана January 2, 2011.
- ↑ Powers, Ann (October 25, 2010). "Album review: Taylor Swift's 'Speak Now'". Los Angeles Times. Праверана October 25, 2010.
- ↑ Stinson, Liz (October 29, 2010). "Taylor Swift Speak Now Review". Paste. Decatur. Праверана December 7, 2012.
- ↑ Heaton, Dave. Taylor Swift: Speak Now — PopMatters . PopMatters (30 кастрычніка 2010). Праверана January 2, 2011.
- ↑ Sheffield, Rob. Speak Now by Taylor Swift(недаступная спасылка). Rolling Stone (26 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2010. Праверана October 26, 2010.
- ↑ Keefe, Jonathan. Taylor Swift: Speak Now . Slant Magazine (25 кастрычніка 2010). Праверана October 25, 2010.
- ↑ Wood, Mikael. Taylor Swift, 'Speak Now' (Big Machine) . Spin (26 кастрычніка 2010). Праверана October 26, 2010.
- ↑ BMI Country Royalty Reigns at 2011 CMT Music Awards. June 10, 2011
- ↑ VIDEO: Taylor Swift Explains Apology Song 'Back to December'(недаступная спасылка). People.com (23 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2011. Праверана 26 лістапада 2010.
- ↑ Taylor Swift apologizes (to Taylor Lautner?) in 'Back to December' . Entertainment Weekly (12 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2010. Праверана 26 лістапада 2010.
- ↑ Shelburne, Craig. Grammy Award Nominations Revealed . CMT (30 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана Снежань 1, 2011.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Taylor Swift — Speak Now — Music Charts. αCharts.us. Retrieved on 2010-11-07.
- ↑ Austrian Charts
- ↑ Taylor Swift — Speak Now — Music Charts. αCharts.us. Retrieved on 2010-11-03.
- ↑ [1] Архівавана 8 сакавіка 2016. Retrieved on 2010-11-05.
- ↑ Mexican Chart Архівавана 17 снежня 2010.
- ↑ Chart listing for Speak Now . Billboard. Праверана November 4, 2010.