Star Trek (гульня)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Star Trek
Скрыншот версіі класічнай ранняй камп’ютарнай гульні «Star Trek».
Скрыншот версіі класічнай ранняй камп’ютарнай гульні «Star Trek».
Дата выпуску 1971
Жанры стратэгічная гульня[d], камп'ютарная стратэгічная гульня і навукова-фантастычная камп’ютарная гульня[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы Linux, мейнфрэйм[d] і DOS
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня
Кіраванне камп’ютарная клавіятура
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Star Trek» ― класічная камп’ютарная гульня, заснаваная на тэлесерыяле «Зорны шлях[en]» на мове BASIC з тэкставым інтэрфейсам карыстальніка. Лічыцца, што першапачатковая версія гульні была створана Майкам Мэйфілдам (англ.: Mike Mayfield) у 1971 годзе, спачатку для міні-камп’ютараў[en] «Sigma 7», а затым была перанесена на дыялект HP BASIC для міні-камп’ютараў фірмы «Hewlett-Packard». Зыходная гульня «Star Trek» спарадзіла мноства партоў і варыянтаў.

Структура гульнявога свету стала асновай і прабацькай шматлікіх відэагульняў 1980-х, прысвечаных даследаванню космасу, сярод якіх найболей прыкметна вылучаецца і сама па сабе моцна кланаваная гульня «Star Raiders» фірмы «Atari».[1]

Зноскі

  1. EGA Trek Архівавана 17 кастрычніка 2006 года. на сайте classicgaming.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]