Перайсці да зместу

Supercell

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Supercell Ltd
Тып бізнес, распрацоўшчык відэагульняў[d] і video game publisher[d]
Заснаванне 14 мая 2010
Заснавальнікі
  • Ілка Паананен
  • Міка Кадысоя
Краіна
Размяшчэнне Хельсінкі,  Фінляндыя
Адрас
Ключавыя постаці Ілка Паананен
Галіна Распрацоўка праграмнага забеспячэння
Прадукцыя Гульні для мабільных прылад
Колькасць супрацоўнікаў 525 (2023)
Матчына кампанія Tencent
Даччыныя кампаніі
  • HypeHype
  • Space Ape Games
Сайт supercell.com/en

Supercell Ltd (у фінскай версіі Supercell Oy)[2]фінская кампанія, якая спецыялізуецца на распрацоўцы мабільных гульняў. Кампанія была заснавана ў Хельсінкі 14 мая 2010 года.[3] Іх першай гульнёй стала Gunshine.net, браўзерная гульня, выпушчаная ў 2011 годзе. Пасля гэтага Supercell пераключылася на распрацоўку гульняў для мабільных прылад.

З моманту свайго заснавання кампанія выпусціла шэсць гульняў: Hay Day, Clash of Clans, Boom Beach, Clash Royale, Brawl Stars і Squad Busters. Гэтыя гульні працуюць па мадэлі freemium, што дазволіла кампаніі дабіцца значнага фінансавага поспеху. У 2013 годзе Hay Day і Clash of Clans разам прыносілі кампаніі даход у памеры каля 2 мільёнаў еўра штодзённа.[4]

Дзякуючы імкліваму росту, Supercell адкрыла дадатковыя офісы ў Шанхаі, Сан-Францыска і Сеуле. У 2016 годзе кітайскі кангламерат Tencent Holdings набыў 81,4% акцый кампаніі, што ацэньвалася ў 8,4 мільярда еўра.[5]

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія Supercell была заснавана Ілка Паананенам і Міка Кадысояй, якія раней працавалі ў мабільнай гульнявой кампаніі Sumea. Кадысоя быў адным з заснавальнікаў Sumea ў 1999 годзе, Ілка Паананен быў прыняты на працу ў якасці генеральнага дырэктара кампаніі ў 2000 годзе. У 2004 годзе Sumea набыла кампанія American Digital Chocolate, размясціўшы ў Фінляндыі сваю еўрапейскую штаб-кватэру. Паананен стаў кіраўніком амерыканскай кампаніі ў Еўропе, Кадысоя захаваў пасаду крэатыўнага дырэктара. У 2010 годзе абодва пакінулі кампанію.[6]

Паананен спачатку працаваў у фінансавай кампаніі Lifeline Ventures, але затым вырашыў стаць прадпрымальнікам. У 2010 годзе ён, Кадысоя, Петры Стурман, Ласі Лепінен (галоўны праграміст у Sumea і Digital Chocolate), Віса Форстэн і Ніка Дэрам заснавалі ў Нііццюкумпу, раёне горада Эспоа, сваю гульнявую кампанію, у якой кіраўнікі не павінны былі ўмешвацца ў працу распрацоўнікаў. Кадысоя і Паананен інвеставалі ў новую кампанію 250 000 еўра са сваіх зберажэнняў, зробленых за час працы ў Sumea. Акрамя таго, ім удалося атрымаць крэдыт у памеры 400 000 еўра ад фінскага агенцтва па фінансаванні тэхналагічных інавацый Tekes. Яшчэ адным фундатарам стала Lifeline Ventures. Неўзабаве Supercell прыцягнула яшчэ 750 000 еўра ад некалькіх фундатараў, сярод якіх былі London Ventures Partner і Initial Capital.

Першыя гульні

[правіць | правіць зыходнік]

Першай гульнёй Supercell стала MMOG Gunshine, у якую можна было гуляць у Facebook як на камп'ютары, выкарыстоўваючы браўзер, так і на мабільных прыладах. Прататып гульні быў гатовы праз восем месяцаў.[7] У маі 2011 года, пасля завяршэння Gunshine, Accel Partners інвеставала 8 млн еўра ў кампанію, а яе акцыянер Кевін Комалі стаў членам савета дырэктараў Supercell.[8] На піку папулярнасці ў Gunshine гуляла прыкладна паўмільёна гульцоў.

У лістападзе 2011 года Supercell адмовілася ад Gunshine па трох прычынах: гульня не магла дастаткова доўга ўтрымліваць цікавасць гульцоў, у яе было занадта цяжка гуляць, не было мабільнай версіі. Зразумеўшы, што кампанія не змагла дагнаць кампанію-лідэра Facebook-гульняў Zynga, было вырашана засяродзіцца на гульнях для IPad, спыніўшы ўжо пачатую распрацоўку яшчэ адной гульні для Facebook. Змена кірунку развіцця Supercell не адштурхнула ад яе інвестараў, але Паананену прыйшлося зрабіць больш падрабязныя справаздачы аб дзейнасці кампаніі для інвестараў.[9]

Кампанія адначасова распрацавала пяць гульняў. Першай была выпушчана Pets vs. Orcs. Яна аказалася не вельмі паспяховай, пасля чаго была прыпынена распрацоўка гульні Tower. У маі 2012 года святло ўбачыла гульня Hay Day, якая стала першай гульнёй Supercell, выпушчанай на міжнародным узроўні. Hay Day ўяўляла сабой сімулятар фермы, свайго роду бачанне Supercell паспяховай гульні Zynga Facebook FarmVille. Гульня была апублікаваная ў сярэдзіне лета 2012 года і адразу дабілася поспеху, з-за чаго магутнасці сервера аказалася недастаткова, каб падтрымліваць усіх гульцоў. За першыя чатыры месяцы Hay Day стала адной з самых прыбытковых гульняў у App Store у ЗША і на працягу 2,5 гадоў была адной з самых прыбытковых у свеце.

  1. Business Information SystemFinnish Patent and Registration Office, Finnish Tax Administration. Праверана 3 лістапада 2020.
  2. Kauppalehti. Supercell Oy | Yritys- ja taloustiedot (фін.). Tärkeimmät talousuutiset | Kauppalehti (7 лістапада 2024). Праверана 7 лістапада 2024.
  3. Martinello, Eva. Supercell, the mobile game hit-maker, celebrates 10-year anniversary (англ.). Dot Esports (14 мая 2020). Праверана 7 лістапада 2024.
  4. Strauss, Karsten. The $2.4 Million-Per-Day Company: Supercell (англ.). Forbes. Праверана 7 лістапада 2024.
  5. Perez, Matt. Tencent Buys Majority Stake in ‘Clash Of Clans’ Developer Supercell (англ.). Forbes. Праверана 7 лістапада 2024.
  6. Supercell — Википедия (руск.). ru.wikipedia.org. Праверана 13 лістапада 2024.
  7. Supercell(руск.) // Википедия. — 2024-11-11.
  8. Supercell(руск.) // Википедия. — 2024-11-11.
  9. Supercell(руск.) // Википедия. — 2024-11-11.