Перайсці да зместу

Swartzia

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Swartzia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Swartzia Schreb.[3], 1791

Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  53925
EOL  29471
GRIN  g:11740
IPNI  23644-1

Swartzia — род лісцяных дрэў падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Прадстаўнікі гэтага роду распаўсюджаны ў трапічных абласцях Амерыкі, апісана каля 180 відаў. Род названы ў гонар шведскага батаніка Улафа Сварца  (руск.) (1760—1817).

Паколькі драўніна дрэў гэтага роду мае высокую шчыльнасць і вельмі цвёрдая, да іх часам ужываюць назву «жалезнае дрэва».

Хімічны склад

[правіць | правіць зыходнік]

У раслінах гэтага роду змяшчаецца маакіяін, флаваноіды з групы птэракарпанаў, які валодае фунгіцыднымі ўласцівасцямі[4].

Род падзяляецца на дзве секцыі:

  • секцыя Possira (Aubl.) DC.
  • секцыя Swartzia
    • падсекцыя Swartzia
    • падсекцыя Terminales

Паводле інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае 185 відаў[5].

Раней да гэтага роду адносілі такія афрыканскія віды, як Swartzia madagascariensis, якія былі ўключаны ў 1997 годзе ў род Bobgunnia. У цяперашні час усе прадстаўнікі роду Swartzia паходзяць з Лацінскай Амерыкі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Gen. Pl., ed. 8[a]. 2: 518.
  4. Головкин и др. 2001.
  5. Swartzia (англ.). The Plant List. Version 1.1. (5 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 3 верасня 2016.
  • Головкин Б. Н. и др. Маакиаин (maackiain) // Биологически активные вещества растительного происхождения / Отв. ред. В. Ф. Семихов. — М.: Наука, 2001. — Т. II. — С. 398. — 764 с. — 1000 экз. — ISBN 5-02-013184-9. — УДК 58