Swift
![]() | |
Семантыка | мультыпарадыгменная |
---|---|
З'явілася ў | 2014 |
Аўтар(ы) | Крыс Латнер, Дуг Грэгар |
Пашырэнне файлаў | .swift, .SWIFT |
Тыпізацыя даных | статычная, моцная |
Зведала ўплыў | Objective-C, C++, Java, Rust, Python, Ruby, Smalltalk |
Паўплывала на | Rust |
Сайт | swift.org (англ.) |
Swift (свіфт) — мультыпарадыгменная кампіляваная мова праграмавання агульнага прызначэння, якая была распрацавана і падтрымліваецца кампаніяй Apple. Упершыню была выпушчана ў 2014 годзе для замены Objective-C у распрацоўцы праграм для macOS, iOS і іншых прадуктаў Apple, таксама магчыма выкарыстанне ў Windows і Linux.
Мова Swift сумяшчальная з фрэймворкамі Apple Cocoa і Cocoa Touch. Асноўным аспектам дызайну Swift была магчымасць узаемадзеяння з кодам Objective-C, што дае доступ да ўсяго масіва кода, распрацаванага для прадуктаў Apple на працягу папярэдніх дзесяцігоддзяў. Мова была створана з дапамогай фреймворка кампілятараў LLVM, была ўключана ў Xcode, пачынаючы з версіі 6. На платформах Apple Swift выкарыстоўвае асяроддзе выканання, якое дазваляе выконваць код C, Objective-C, C++ і Swift у адной праграме.[1]
Swift была прадстаўлена на Сусветнай канферэнцыі распрацоўшчыкаў Apple у 2014 годзе. Спачатку была прапрыетарнай, аднак пачынаючы з версіі 2.2 выпускаецца пад адкрытай ліцэнзіяй Apache 2.0 для платформаў Apple і Linux.[2]
Прыклад[правіць | правіць зыходнік]
Прыклад напісання праграмы Hello world:
print("Hello, world")
Прыклад напісання функцыі падліку фактарыяла:
func factorial(n: Int) -> Int {
return n <= 1 ? 1 : n * factorial(n: n - 1)
}
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ A fast look at Swift, Apple's new programming language (англ.). Ars Technica. Condé Nast (5 чэрвеня 2014). Праверана 13 студзеня 2023.
- ↑ Apple's new programming language Swift is now open source (англ.). The Verge (3 снежня 2015). Праверана 13 студзеня 2023.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Афіцыйныя матэрыялы ад Apple (англ.)