Synesis Group

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Synesis Group
Тып ТАА[d]
Заснаванне 2007
Заснавальнікі Аляксандр Шатроў
Размяшчэнне
Галіна індустрыя праграмнага забеспячэння[d] і аўтсорсінг у галіне інфармацыйных тэхналогій[d]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 1 000 чал. (2019)
Даччыныя кампаніі Synesis sport, Synesis Stratus, 24×7 Panoptes, CameraBI
Сайт synesis-group.com

Synesis — ІТ-кампанія з галоўнымі офісамі ў Маскве і Мінску, рэзідэнт беларускага парка высокіх тэхналогій (ПВТ) і рускага інавацыйнага цэнтра Сколкава. Спецыялізуецца на распрацоўцы платформаў для кантролю грамадскай бяспекі. Займаецца даследаваннямі ў вобласці штучнага інтэлекту, захоўвання і апрацоўкі вялікіх дадзеных.

17 снежня 2020 года Савет Еўрапейскага Саюза наклаў санкцыі на Synesis за пастаўку Міністэрству ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь праграмнага забеспячэння для правядзення беларускімі ўладамі палітычных рэпрэсій.

У 2022 годзе Synesis трапіла ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, а таксама пад санкцыі Канады, Японіі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў Мінску ў 2007 годзе Аляксандрам Шатровым як рэзідэнт ПВТ. У 2009 годзе быў адкрыты офіс у Маскве, пасля чаго Synesis становіцца рэзідэнтам «Сколкава»[2]. Першапачаткова кампанія пазіцыянавала сябе як распрацоўшчык заказнога ПА.

З 2014 года Synesis сфакусіраваная пераважна на стварэнні і развіцці ўласных прадуктаў. У 2019 годзе адкрылі 2 прадстаўніцтвы ў штатах Вірджынія і Каліфорнія.

Санкцыі ў дачыненні да кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

17 снежня 2020 года Савет Еўрапейскага Саюза ўнёс Synesis у спіс кампаній, на якія накладаюцца санкцыі Еўрапейскага Саюза за падтрымку Аляксандра Лукашэнкі (поўны спіс абмежаванняў выкладзены ў Рашэнні Савета ЕС ад 18 мая 2006 года)[1]. На наступны дзень да санкцый далучылася Вялікабрытанія[3].

16 сакавіка 2021 Synesis падалі іскавую заяву ў Суд Еўрапейскага Саюза. Кампанія запатрабавала прызнаць несапраўдным рашэння Савета ЕС аб уключэнні яе ў трэці пакет санкцый[4][5].

21 чэрвеня 2021 года ў санкцыйны спіс ЕС трапіў заснавальнік Аляксандр Шатроў за пастаўку беларускім уладам сістэмы маніторынгу натоўпу «Kipod», што спрыяла падаўленню пратэстаў. 7 ліпеня Шатрова ў свой санкцыйны спіс дадала Швейцарыя[6][7].

Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя далучыліся да снежаньскага пакета санкцый ЕЗ 26 студзеня[8], да чэрвеньскага — 6 ліпеня 2021 года[9].

У 2022 годзе, пасля пачатку ўварвання Расіі ва Украіну, Synesis і Шатроў патрапілі пад санкцыі ЗША[10], Аўстраліі, Канады, Новай Зеландыі, Украіны і Японіі[11][12][13]. ЗША, Канада і Украіна абвясцілі і аб санкцыях супраць даччыной кампаніі «Паноптес»[14].

У верасні 2023 года Еўрапейскі суд у Люксембургу адхіліў пазовы Шатрова і Synesis аб зняцці з іх санкцый ЕС[15].

Ключавыя прадукты[правіць | правіць зыходнік]

Kipod — платформа маніторынгу грамадскай бяспекі ў маштабах дзяржавы. Прадукт уключае картаграфічны сэрвіс, сродкі пошуку аб’ектаў і падзей у вялікіх масівах відэа, відэааналітыку, сродкі размежавання доступу. Платформа здольная забяспечваць неабмежаванае маштабаванне па ліку карыстальнікаў, сэнсараў (відэакамер) і глыбіні архіва. Сфера прымянення ад дзяржаўных ведамстваў (МУС, Міністэрства абароны) да буйных інфраструктурных аб’ектаў (Маскоўскі і Мінскі метрапалітэны)[16].

LOOM Events management system — платформа аўтаматызацыі працэсаў на буйных масавых мерапрыемствах (фестывалі, канцэрты, канферэнцыі). Дазваляе арганізатарам кіраваць маштабнымі падзеямі ў аўтаматычным рэжыме: акрэдытацыя ўдзельнікаў, транспарт, размяшчэнне гасцей, медыцынскія звароты, расклад спаборніцтваў, размеркаванне білетаў. Прадукт выкарыстоўваўся пры правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Мінску[17].

Stigma — платформа для кантролю перамяшчэння і захаванасці грузаў. Распрацоўваецца ў рамках міжнароднай кааперацыі па стварэнні лічбавага транспартнага калідора праз краіны Мытнага саюза (Беларусь, Расія, Казахстан)[18].

AAI.by — краўдсорсінгавая платформа для разметкі выяў і відэа.

Fittonic — мабільны фітнес дадатак на базе камп’ютэрнага зроку, кантралюе ход трэніровак праз камеру смартфона.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 2016 годзе сістэма відэааналітыкі ад Synesis была ўдастоена плацінавай узнагароды ў намінацыі Platinum Award for Best Video Analytics Solution у рамках прэміі 2016 'ASTORS Homeland Security Awards', ЗША[19].

У 2017 годзе тэхналогія назірання ад Synesis увайшла ў лік прызёраў конкурсу «Лепшыя інфармацыйна-аналітычныя інструменты 2017» аналітычнага цэнтра пры ўрадзе РФ, заняўшы II месца[20].

Зноскі

  1. а б Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus.
  2. Александр Шатров | Ежедневник Архівавана 28 сакавіка 2019.. ej.by.
  3. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2021. Праверана 29 чэрвеня 2021.
  4. ИТ-компания, попавшая под санкции, обжалует решение ЕС. Архівавана 24 снежня 2020. TUT.BY (18 снежня 2020).
  5. Synesis подала иск в суд ЕС и объяснила, как попала под санкции. dev.by (16 сакавіка 2021).
  6. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Liffey Kevin: Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021).
  7. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)
  8. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). (26 снежня 2021)
  9. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.) (6 ліпеня 2021).
  10. U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine
  11. Japan introduces further sanctions on Russia and Belarus
  12. Implementation of travel bans on individuals associated with the Russian invasion of Ukraine
  13. [1]
  14. Товариство з обмеженою відповідальністю "24х7 Паноптес"
  15. Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з Synesis — кампаніі, якая дала беларускім уладам доступ да распазнавання твараў. Наша Ніва (13 верасня 2023).
  16. Падземка, школа, праспекты: у Мінску тэсціруюць сістэму відэаназірання на аснове штучнага інтэлекту. Беларусь Сегодня (14 ліпеня 2018).
  17. Программное обеспечение II Европейских игр было разработано в Беларуси. Беларусь Сегодня (10 июля 2019)
  18. Forbes. Как Беларусь создала свою «Кремниевую долину» и чему может научить Казахстан. www.forbes.kz
  19. 2016 ‘ASTORS’ Homeland Security Award Winners Announced.
  20. Система видеомониторинга компании-резидента «Сколково» вошла в топ технологий 2017 года. ТАСС.