Перайсці да зместу

TEDxUlicaMińska

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
TEDxUlicaMinska
лагатып канферэнцыі
Статус Праведзена
Галіна Канферэнцыя (фармат TEDx)
Месца правядзення Форт Макотаў[pl] (B'Fort)
Горад/вобласць Варшава, вул. Рацлавіцкая 99
Краіна  Польшча
Дата першага правядзення 18 красавіка 2026
Арганізатар незалежныя ліцэнзіяты (каманда Ганны Казловай)
Вэб-сайт https://tedxulicaminska.com/

TEDxUlicaMinska — канферэнцыя паводле ліцэнзіі і ў фармаце TED (Technology, Entertainment, Design)[1], якая адбылася 18 красавіка 2026 года ў Варшаве (Польшча). Мерапрыемства было прысвечана ідэям беларускай супольнасці і навуковай дыяспары.[2][3]. Арганізавана на валанцерскай аснове прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Польшчы (пад кіраўніцтвам Ганны Казловай). Паводле ацэнак СМІ, падзея сабрала каля 300 гледачоў[2] і стала першай канферэнцыяй франшызы TEDx, якую арганізавала беларуская дыяспара ў эміграцыі па-за межамі Беларусі.[4][5]

Канцэпцыя і гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Праграма канферэнцыі складалася з выступаў дакладчыкаў (да 10 хвілін) па такіх тэмах, як развіццё тэхналогій, штучнага інтэлекту, радыяцыйнай хіміі, паліталогіі і «эканомікі даверу». Слоганам канферэнцыі стала канцэпцыя «За межамі» (Beyond borders) — канферэнцыя прысвячалася людзям, якія вымушана ці па ўласным выбары перасеклі фізічныя або прафесійныя межы, і працягнулі сваю дзейнасць у іншых краінах[6][7]. Рабочымі мовамі мерапрыемства сталі беларуская і руская (у адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі да транскрыпцыі і субцітравання TED). Рашэнне аб правядзенні канферэнцыі менавіта ў Варшаве было абумоўлена лакалізацыяй адной з найбуйнейшых і найбольш актыўных супольнасцей беларускіх эмігрантаў.

Адметная асаблівасць мерапрыемства у тым што паколькі ліцэнзаванне TED строга прывязана да мясцовай геаграфіі (і атрымаць ліцэнзію на імя нацыянальнай дыяспары тэхнічна немагчыма), таму беларускай супольнасцю ў эміграцыі быў створаны прэцэдэнт праз выкарыстанне тапоніма "Ulica Mińska" ў Варшаве для кансалідацыі спікераў, пазбаўленых магчымасці выступаць у сябе на радзіме з-за палітычнага і сацыяльнага крызісу. То бок выбар назвы TEDxUlicaMinska стаў кампрамісам паміж жорсткімі геаграфічнымі правіламі ліцэнзавання TED і сімвалізмам: з аднаго боку, імпрэза была прывязаная да рэальнай варшаўскай вуліцы Мінскай (польск.: Ulica Mińska), якая з'яўляецца культурным і крэатыўным цэнтрам горада, з іншага боку — назва служыла прамой эмацыйнай адсылкай да сталіцы Беларусі[4]. Менавіта таму TEDxUlicaMinska пазіцыянаваўся як цалкам новы і самастойны праект беларусаў «у выгнанні».

Пляцоўкай для правядзення стала крэатыўная прастора B’Fort, створаная на месцы гістарычных руінаў аднаго з фартоў Варшаўскай крэпасці ХІХ стагоддзя[2].

Генеральным партнёрам мерапрыемства выступіла кампанія ''Melnichek Investments'', а галоўным партнёрам — ''SMAR Global''[6]

Агульная працягласць канференцыі склала больш за 5 гадзін.[5]

Спікеры і тэмы

[правіць | правіць зыходнік]

Праграма канферэнцыі была падзелена на тры тэматычныя блокі па 4 дакладчыка ў блоку, агулам на сцэну выйшлі 11 дакладчыкаў [8][3][6]

  • Леў Львоўскі — эканаміст, акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC
  • Аляксандар Смірноў— хірург, нейрафізіёлаг.
  • Анастасія Зайцава—стратэг, ментар
  • Наталка Харытанюк—лінгвіст, паэтка
  • Рыгор Астапеня — палітолаг, заснавальнік ініцыятывы «Цэнтр новых ідэй» і дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House.
  • Таццяна Заміроўская— пісьменніца, журналістка. Па бюракратычных прычынах выступ пісьменніцы Таццяны Заміроўскай дэманстраваўся гледачам у фармаце жывой трансляцыі[6].
  • Валерый Астрынскі— прадпрымальнік, інвестар
  • Рамі Дхам—праграміст
  • Святлана Волчак— фізік, папулярызатар навукі, сузаснавальніца часопіса Памылка
  • Сяргей Бесараб— навуковец, хімік, эксперт па радыяцыйнай і хімічнай бяспецы
  • Наталля Хадзякова— архітэктар, дызайнер
  • Аркадзь Добкін— IT-прадпрымальнік, заснавальнік кампаніі EPAM Systems.
  1. TEDxUlicaMinska Profile. TED.com. Праверана 31 сакавіка 2026.
  2. 1 2 3 TV, Belsat. «Вы радыеактыўныя – і гэта цудоўная навіна». Пра што казалі на TEDx Ulica Mińska? . belsat.eu. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2026. Праверана 19 красавіка 2026.
  3. 1 2 «Родители всегда работали». Основатель EPAM Аркадий Добкин рассказал о своей семье и эмиграции в 90-е (руск.). Зеркало (19 красавіка 2026). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2026. Праверана 19 красавіка 2026.
  4. 1 2 MOST. В Варшаве пройдет первая беларусская конференция TEDx в эмиграции . MOST Media (15 красавіка 2026). Праверана 20 красавіка 2026.
  5. 1 2 У Варшаве адбылася канферэнцыя TEDxUlicaMińska . Рацыя (20 красавіка 2026). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2026. Праверана 20 красавіка 2026.
  6. 1 2 3 4 Б, План. 18 красавіка Варшава прыме TEDxUlicaMińska (руск.). План Б. (17 красавіка 2026). Праверана 20 красавіка 2026.
  7. Татьяна Гаргалык. "За границами": что обсуждали белорусы на TEDx в Варшаве (руск.). Deutsche Welle (20 красавіка 2026). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2026.
  8. TEDxUlica Mińska (англ.). www.ted.com. Праверана 18 красавіка 2026.