Tatra K2
| Tatra K2 | |
|---|---|
| Tatra K2 у Брно. | |
| Вытворца |
|
| Адзінак пабудавана | 567 |
| Гады выпуску | 1966—1983 |
| Характарыстыкі | |
| Месцаў для сядзення | 49 |
| Намінальная змяшчальнасць | 108 (5 чал/м²) |
| Габарыты | |
| Даўжыня | 21 600 мм |
| Шырыня | 2500 мм |
| Вышыня | 3050 мм |
| Рухавікі | |
| Максімальная сумарная магутнасць цягавых электрарухавікоў | 160 кВт |
| Tatra K2 на Вікісховішчы | |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Вагон Tatra K2 — першы сучленены трамвай, які вырабляўся кампаніяй ЧКД з 1966 па 1983 гады. Выраблены на базе эксперыментальнага K1 з электрычным абсталяваннем ад T3. Прататып з’явіўся ў 1966 годзе пад нумарам 7000. Невялікі прамежак часу вагон ездзіў па Празе, затым быў перавезены ў горад Мост, а затым у Брно. Серыйная вытворчасць K2 пачалася ў 1966 годзе. Большасць вагонаў працягваюць эксплуатавацца (мадэрнізаваныя). Вагон быў абсталяваны чатырма цягавымі электрарухавікамі ТЕ 022. Токаздым у Tatra K2 ажыццяўляўся пры дапамозе пантографа. Новасібірск стаў першым горадам у СССР, які атрымаў чэшскія сучлененыя вагоны. Мадэрнізаваны K2 пастаўляўся ў вялікай колькасці ў Брно, уключаў у сябе пераробленую пярэднюю частку і абноўленае электроннае абсталяванне. Мадэрнізаваныя машыны атрымалі найменне K2R, дзе літара R азначае «рэканструяваны».
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]K2SU
[правіць | правіць зыходнік]K2SU — гэта версія K2, якая выпускалася з 1966 года для паставак у СССР. Вытворчасць была спынена ў 1969 годзе, было выпушчана 246 вагонаў. Адзіны захаваны на сённяшні дзень вагон K2SU — музейны вагон № 801 у Екацярынбургу, адноўлены ў 1998 годзе.
K2YU
[правіць | правіць зыходнік]Адзіны горад у Югаславіі, куды пастаўляліся K2, — Сараева. Вагоны K2YU практычна не адрозніваліся ад зыходнай мадэлі, але адно прыкметнае адрозненне — пантограф усталяваны не над пярэдняй, а над задняй цялежкай. Вырабляліся на працягу 1973—1983 гадоў.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Tatra K2
- Мадернізаны K2 у Браціславе
- Вагон K2 у Брно
- K2R у Остраве
- Вагон K2YU у Сараеве