Tatra T2
| Tatra T2 | |
|---|---|
| Tatra T2 у Пльзені | |
| Вытворца |
|
| Адзінак пабудавана | 771 |
| Год праекта | 1955 |
| Гады выпуску | 1955—1962 |
| Характарыстыкі | |
| Месцаў для сядзення |
25 38 (T2SU) |
| Намінальная змяшчальнасць |
75 56 (T2SU) (5 чал/м²) |
| Габарыты | |
| Каляіна |
1000 1435 1524 мм |
| Даўжыня | 15 200 мм |
| Шырыня | 2500 мм |
| Вышыня | 3050 мм |
| База | 6400 мм |
| База цялежкі | 1900 мм |
| Рухавікі | |
| Тып рухавіка | 4 × TM 22 |
| Магутнасць | 4 x 40 кВт |
| Максімальная сумарная магутнасць цягавых электрарухавікоў | 160 кВт |
| Tatra T2 на Вікісховішчы | |
Tatra T2 — чэхаславацкі трамвай, які выпускаўся ў перыяд з 1955 па 1962 заводам Českomoravská Kolben-Daněk.
Доследныя асобнікі T2 выпрабоўваліся ў Празе ў 1955 годзе пад нумарамі 6001 і 6002. У 1958 годзе першыя серыйныя вагоны былі пастаўлены амаль ва ўсе трамвайныя сеткі Чэхаславакіі. Выключэннем стаў Ябланец-над-Нісаў праз дыскусіі наконт захавання ў ім каляіны 1000 мм (як і ў Празе), для якой гэтыя трамваі былі занадта шырокімі.
Ад сваіх папярэднікаў, вагонаў T1, трамваі T2 адрозніваліся трываласцю і даўгавечнасцю. Апошнія T2 былі выведзены з эксплуатацыі ў 1980-х, хоць некаторыя экзэмпляры да гэтага часу захоўваюцца ў музеях. У 1960-я гады некаторыя вагоны T1 былі перароблены ў T3.
T2SU
[правіць | правіць зыходнік]T2SU (T2 Soviet Union, г. зн. T2 Савецкі Саюз) — мадыфікацыя T2 для паставак у Савецкі Саюз.
У прыватнасці, гэтая мадэль адрозніваецца ад чэхаславацкага варыянта меншай колькасцю дзвярэй (дзве замест трох). Савецкая сістэма кантролю і збору платы за праезд прадугледжвала пасадку пасажыраў выключна праз заднія дзверы для абавязковага абілечвання, і сярэднія дзверы, на думку чыноўнікаў, давалі магчымасць безбілетнага праезду. У сувязі з гэтым T2SU больш позніх паставак не мелі сярэдніх дзвярэй. Дакладна вядома, што ў Ленінград пастаўляліся трохдзверныя вагоны. Адносна больш ранніх паставак дакладная інфармацыя адсутнічае. Таксама T2SU былі абсталяваны ўзмоцненымі ў параўнанні з T2 сістэмамі абагрэву.
Апошнія T2SU былі выведзены з эксплуатацыі ў 1980-х. Усяго ў Савецкі Саюз было пастаўлена 380 такіх вагонаў.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Tatra T2 у Празе
-
Кансоль
-
Выгляд спераду
-
Tatra T2 у Пльзені