Самка дасягае памеру 7—12 мм, самец ад 6 да 9 мм. Галавагрудзі чырванавата-жоўтыя. Брушка светла-шэрае з падоўжнымі радамі карычняватых плямак і палосак.
Часта селіцца ў жытле чалавека. Будуе лейкападобныя сеткі. У іх звужэннях чакае здабычу[1]. Яд дамавога павука вывучаны недастаткова. Ёсць сведчанні, што ўкус тэгенарыі, калі яна здольная пракусіць скуру, не выклікае адчувальных наступстваў[3][4].
Тэгена́рыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 132. — 583 с., іл. — 10 000 экз.