Перайсці да зместу

Teratoscincus bedriagai

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Teratoscincus bedriagai
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Teratoscincus bedriagai


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  819347
NCBI  2038701
EOL  460552

Teratoscincus bedriagai — від начных яшчарак сямейства Sphaerodactylidae.

Памер ад пысы да клаакі ў самцоў ад 56,19—66,45 мм SVL, а самкі — ад 55—68,62 мм. Афарбоўка спіны светла-пясочная або крэмавая. Галава мае карычневы серпападобны след ад вачэй да патыліцы. На пысе, пад вачыма і на скроні маюць цёмныя вертыкальныя паласы. На спіне 4—5 карычневых шаўронаў, накіраваных хвастом. У дарослых яны больш светлыя і перарывістыя. На хвасце дзве ці тры карычневых папярочных палосы, якія ў дарослых святлеюць і становяцца невыразнымі. Канечнасці не маюць цёмных узораў, а брушка белае[1].

Геаграфічнае распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Teratoscincus bedriagai пашыраны ў паўночных і ўсходніх пустэльных басейнах Цэнтральнага плато Ірана, Сістана, а таксама ў пустэльных раёнах паўднёвага Афганістана аж да Кандагара[1].

Названы ў гонар Жака фон Бядрагі  (руск.) (1854—1906), герпетолага рускага паходжання[2].

Яйцакладка можа адбывацца двойчы на год. Яйцакладка адбываецца з канца мая па канец ліпеня, а колькасць адкладзеных яец вар’іравала ад 1 да 2 на кладку[3].

Teratoscincus bedriagai занесены ў спіс відаў, якія выклікаюць найменшыя асцярогі[4].

  1. а б Hojati, Vida; Mojibi, Fatemeh; Haghshenas, Nazanin Jahed (2014). «A Preliminary Study on the Biology of the Bedriaga’s Plate-tailed Gecko, *Teratoscincus bedriagai* in Iran». *Journal of Entomology and Zoology Studies*. 2 (6): 71-76. [1](https://www.entomoljournal.com/vol2Issue6/pdf/44.1.pdf)
  2. Uetz, P., Freed, P., & Hošek, J. (Eds.) (2023). «Teratoscincus bedriagai». *The Reptile Database*. Retrieved from [2](https://reptile-database.reptarium.cz/species?genus=Teratoscincus&species=bedriagai)
  3. Mojibi, Fatemeh; Hojati, Vida (2014). «The Female Reproductive Cycle of the Bedriaga Plate-Tailed Gecko, *Teratoscincus bedriagai* (Sauria: Gekkonidae) in Iran». *Hindawi Publishing Corporation, International Journal of Zoology*. Volume 2014, Article ID 782641, 6 pages. [3](https://www.academia.edu/72647682/The_Female_Reproductive_Cycle_of_the_Bedriaga_Plate_Tailed_Gecko_Teratoscincus_bedriagai_Sauria_Gekkonidae_in_Iran)
  4. IUCN (International Union for Conservation of Nature). (2022). «Teratoscincus bedriagai». *The IUCN Red List of Threatened Species*. Version 2022-1. Retrieved from [4](https://www.iucnredlist.org/species/164715/1070344)