The Dark Side of the Moon

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
The Dark Side of the Moon
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Pink Floyd
Дата выпуску 1 сакавіка 1973[1]
Жанр прагрэсіўны рок
Працягласць 2 579 с

«The Dark Side of the Moon» (бел.: Цёмны бок Месяца) ― восьмы студыйны альбом брытанскага рок-гурта «Pink Floyd», выпушчаны 24 сакавіка 1973 года. Самы паспяховы альбом гурта, які ператварыў «Pink Floyd» у з’яву сусветнага маштабу. Адзін з самых прадаваных[ru] альбомаў у гісторыі гуказапісу ― агульная колькасць прададзеных экзэмпляраў перавышае 45 мільёнаў. Будучы прададзеным у Вялікабрытаніі ў колькасці 4 114 000 копій, уваходзіць у брытанскую дзясятку самых прадаваных альбомаў у краіне, займаючы восьмае месца. Заставаўся ў «Top 200» ЗША 742 тыдні, у тым ліку 591 тыдзень запар з 1973 па 1988 год, некалькі разоў трапляючы на ​​першае месца. З’яўляецца адным з найболей вядомых канцэптуальных альбомаў прагрэсіўнага року.

«The Dark Side of the Moon» быў запісаны ў перыяд з чэрвеня 1972 па студзень 1973 у Лондане ў студыі кампаніі EMI «Abbey Road». У складанні музычнага матэрыялу і прадзюсіраванні прымалі ўдзел усе музыкі гурта, тэксты да песень напісаў Роджэр Уотэрс[en]. Усе песні аб’яднаны тэмай уплыву на чалавека вар’яцтва, трывогі і адчужэння, якая сыходзіць каранямі ў гісторыю гурта і звязана найперш з трагічным лёсам былога лідэра гурта Сіда Барэта[en]. Альбом ствараўся з выкарыстаннем апошніх дасягненняў гуказапісвальнай тэхнікі пачатку 1970-х гадоў, уключаючы мультытрэкінг[ru], аналагавыя сінтэзатары[en], а таксама розныя эфекты з магнітнымі запісамі. Гукаінжынер Алан Парсанс[en], які працаваў над альбомам, быў намінаваны на прэмію «Грэмі» «За найлепшую тэхніку запісу альбома[en]».

Альбом займае 6 месца ў спісе «Топ-25 найлепшых альбомаў прагрэсіўнага року» па версіі Progarchives.com[en], 4 месца ў спісе «25 найлепшых класічных альбомаў прагрэсіўнага року» па версіі «PopMatters[en]» і 2 месца ў рэйтынгу «100 найлепшых рок-альбомаў усіх часоў» па версіі часопіса «Classic Rock[en]». Па версіі часопіса «Rolling Stone», з’яўляецца лепшым прог-альбомам усіх часоў.

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарства ўсіх тэкстаў: Роджэрам Уотэрсам

Первы бок
НазваМузыкаВакал Працягласць
1. «Speak to Me» Мэйсанінструментальная 1:30
2. «Breathe» Гілмар, РайтГілмар 2:43
3. «On the Run» Гілмар, Уотэрсінструментальная 3:36
4. «Time» (уключае «Breathe (Reprise)»)Мэйсан, Гілмар, РайтГілмар, Райт 7:01
5. «The Great Gig in the Sky» РайтКлэр Торы 4:36
Другі бок
НазваМузыкаВакал Працягласць
1. «Money» УотэрсГілмар 6:22
2. «Us and Them» РайтГілмар, Райт 7:46
3. «Any Colour You Like» Гілмар, Мэйсан, Райтінструментальная 3:25
4. «Brain Damage» УотэрсУотэрс 3:48
5. «Eclipse» УотерсУотерс 2:03

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]