The Night Gwen Stacy Died

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вокладка выпуску The Amazing Spider-Man #121 (ліпень 1973). Мастак Джон Раміта-старэйшы.

«Ноч, калі памерла Гвен Стэйсі» (англ.: «The Night Gwen Stacy Died») — сюжэтная арка, падзеі якой разгортваюцца ў выпусках коміксу «The Amazing Spider-Man» #121—122 выдавецтва «Marvel Comics». Сюжэт, напісаны Джэры Конвеем і праілюстраваны Гілам Кейнам і Джонам Ромітай-старэйшым, стаў пераломнай падзеяй у жыцці супергероя Чалавека-павука: злыдзень Зялёны Гоблін выкрадае яго сяброўку Гвен Стэйсі, якая гіне падчас іх бою.