The Story of Us (песня Тэйлар Свіфт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«The Story of Us»
Вокладка сінгла «The Story of Us» (P175, 2011)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Speak Now
Выпушчаны 19 красавіка 2011
Мова англійская
Фармат CD-сінгл
Запісаны 2010
Жанр кантры-рок, кантры-поп, поп-рок
Кампазітар Тэйлар Свіфт
Працягласць 04:27
Лэйбл Big Machine, Universal Republic
Прадзюсар Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Аўтар песні Тэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«Mean»
(2011)
«The Story of Us»
(2011)
«Sparks Fly»
(2011)

«The Story of Us» (бел. «Гісторыя пра нас») — чацвёрты сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now». Афіцыйны рэліз адбыўся 19 красавіка 2011 на CD пад лэйблам Big Machine. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. На цяперашні час сінгл мае плацінавую сертыфікацыю ў ЗША.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

«The Story of Us», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. У якасці сінгла песня выйшла 19 красавіка 2011. Песня атрымала змешаныя водгукі ад крытыкаў, сярод якіх Pop Matters, Paste, The Village Voice, Taste of Country, The Oxonian Review і Rolling Stone[1][2][3][4][5]. Па інфармацыі сайта Songfacts, гэта песня стала апошняй з тых, што Тэйлар Свіфт напісала для альбома «Speak Now».

Першапачаткова не было вядома, каму прысвечана песня. Некаторыя фанаты меркавалі, што яна пра аднаго з каханых спявачкі — Тэйлара Лотнера, якому таксама прысвечана «Back to December». Сама Свіфт гэтыя чуткі не абвяргала і не пацвярджала. Аднак пасля высветлілася, што на стварэнне гэтай кампазіцыі спявачку натхніў іншы яе малады чалавек — Джон Маер.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

" Гэта было на цырымоніі ўручэння прэмій, і мы з гэтым хлопцам знаходзіліся ў сварцы. Я думаю, нам абодвум хацелася шмат чаго сказаць, але мы сядзелі ў шасці крэслах адзін ад аднаго і проста вялі такую маўклівую вайну: "Мне ўсё роўна, што ты тут". Я памятаю, як вярнулася дадому, сядзела за кухонным сталом і сказала маме: "Гэта было, быццам я стаяла зусім адна ў перапоўненым пакоі" (англ. It was like I was standing alone in a crowded room). І тут мае вочы паплылі некуды ўдалячынь, я рассеялася і пайшла пісаць. Мая мама прывыкла да таго, што я так раблю. Наступнай раніцай я прачнулася і зразумела, што альбом створаны. "

Як і на іншых сваіх альбомах, Тэйлар у тэксце кожнай песні напісала загалоўнымі выпадковыя на першы погляд літары, якія складаліся ў пасланне — звычайна пра тое, хто або што натхніла яе стварыць гэтую песню. У гэтай песні яна па літарах піша «CMT AWARDS», што указвае на Джона Маера, які прысутнічаў на прэміі разам са спявачкай. Акрамя таго, вядома, што Маер з'яўляецца прадметам яшчэ аднаго трэка са «Speak Now», «Dear John», і Тэйлар прызналася журналісту USA Today, што абедзве песні былі натхнёныя адным і тым жа чалавекам.

У галоўным хіт-парадзе Амерыкі Billboard Hot 100 сінгл заняў 41 месца, а ў Канадзе трапіў на 70 пазіцыю.

Кліп на песню выйшаў 24 мая 2011 года. Рэжысёрам выступіў Нобл Джонс. Відэа было знята ў университее Нэшвіла, штат Тэнесі.

Патаемнае пасланне — «CMT Music Awards» (Назва музычнай прэміі).

Версіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Аўстралійскі CD-сінгл
  1. "The Story of Us" – 3:36
  • Амерыканскі абмежаваны CD-сінгл
  1. "The Story of Us" – 4:25

Чарты[правіць | правіць зыходнік]

Штотыднёвыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2010-2011) Вышэйшая
пазіцыя
Сцяг Бельгіі Belgian Tip Chart  (Flanders) 15
Сцяг Канады Canadian Hot 100 70
Сцяг Венгрыі Hungarian Airplay Chart 33
Сцяг ЗША Billboard Hot 100 41
Сцяг ЗША Billboard Adult Contemporary 23
Сцяг ЗША Billboard Adult Top-40 31
Сцяг ЗША Billboard Mainstream Top 40 21

Зноскі

  1. Heaton, Dave. Taylor Swift: Speak Now. Pop Matters (30 лістапада 2010). Праверана 28 мая 2011.
  2. Stinson, Liz. Taylor Swift Speak Now Review. Paste. Paste Media Group LLC (29 кастрычніка 2010). Праверана 31 мая 2011.
  3. Hensel, Amanda. Taylor Swift, ‘The Story of Us’– Song Spotlight. The Taste of Country (7 красавіка 2011). Праверана 31 мая 2011.
  4. Prabhakar, Rahul. Taylor Swift Needs a Gap Year(недаступная спасылка). The Oxonian Review (1 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2010. Праверана 31 мая 2011.
  5. Sheffield, Rob. Speak Now | Album Reviews(недаступная спасылка). Rolling Stone. Jann Wenner (26 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2011. Праверана 25 кастрычніка 2011.