Перайсці да зместу

The Watchtower

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
The Watchtower
Выява лагатыпа
Арыгінальная
назва
англ.: The Watchtower[1]
Тып часопіс і перыядычнае выданне[d]
Выдавец Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc.[d]
Краіна
Заснавана ліпень 1879
Мова англійская[1] і нідэрландская[2]
Галоўны офіс
ISSN 0043-1087, 2692-7411, 2325-5536 і 2325-5838
Вэб-сайт jw.org/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

The Watchtower (бел. Вартавая вежа) — часопіс Сведкаў Іеговы, які выходзіць з 1879 г. Поўная назва — «Вартавая вежа абвяшчае Царства Іеговы». Уваходзіць у лік самых распаўсюджаных перыядычных выданняў у свеце[3]. Заснаваны Ч. Раселам пад назвай «Сіёнская вартавая вежа і веснік прысутнасці Хрыста». На цяперашні час выдаецца на 461 мовах[4]. З 1931 г. большасць артыкулаў у гэтым часопісе друкуецца без пазначэння імя аўтара.

Лагатып Watchtower
«Вежа варты» на рускай мове. Выданне за ліпень 1925 г.

Асноўныя змяненні на працягу гісторыі выдання

[правіць | правіць зыходнік]
  • З 1931 г. на вокладцы часопіса перасталі выкарыстоўваць крыж.
  • З 1990 г. выданне на рускай і многіх іншых мовах і арыгінальнае выданне на англійскай мове сталі выходзіць адначасова дзякуючы камп’ютарнай сістэме MEPS.
  • З 2008 г. выданне раздзялілі на две катэгорыі: часопіс за 1-ы дзень месяца быў для шырокай аўдыторыі, а за 15-ы для матэрыялаў для вывучэння Сведкам Іеговы і іх прыхільнікам[5].

З 2013 г. выданне для шырокага кола чытачоў скарацілі з 32 старонак да 16[6]. Выданне для вывучэння не змянілася ў аб’ёме.

  • З 2016 г. часопіс для шырокай аўдыторыі пачаў выходзіць раз у 2 месяцы[7].
  • З 2018 г. часопіс для шырокай аўдыторыі пачаў выходзіць раз у 4 месяцы і быць прысвечаны толькі адной тэме[8]. З гэтага часу матэрыялы, якія раней публікаваліся ў часопісах Сведкаў Іеговы, паступова перанеслі ў раздзел «Серыі артыкулаў» на сайце jw.org[9].
  • З 2022 г. выпуск часопіса для шырокай аўдыторыі стаў выходзіць раз на год, а выпуск для вывучэння працягвае выходзіць раз у месяц[10]

Аспекты веравучэнняў Сведкаў Іеговы, апублікваныя ў часопісе

[правіць | правіць зыходнік]

Большасць змяненняў у веравучэннях Сведкаў Іеговы, звычайна ўпершыню друкуюцца ў артыкулах для вывучэння на кожны тыдзень ў Вартавой вежы. Некаторыя найбольш вядомыя змяненні:

  • 1880 г. Вучэнне аб завяршэнні часу язычнікаў у 1914 г[11].
  • 1885 г. Асуджэнне тэорыі эвалюцыі, як супярэчнай вучэнням Бібліі[12].
  • 1931 г. Назва Сведкі Іеговы[13].
  • 1935 г. Вучэнне пра «вялікі натоўп» з 7 раздзела кнігі Адкрыццё, як пра людзей, якія застануцца жыць на зямлі пасля Суднага дня[14].
  • 1939 г. Вучэнне пра палітычны нейтралітэт[15].
  • 1945 г. Вучэнне пра недапушчальнасць гематрансфузіі з пазіцыі апостальскага вучэння кнігі Дзеянні Святых Апосталаў раздз. 15, сц. 29[16].
  • 1952 г. Увядзенне практыкі выключэння з арганізацыі за амаральныя паводзіны[17].
  • 1962 г. Удакладненне вучэння пра «вышэйшыя ўлады» з Рымлян 13 раздз, сц. 1[18].
  • 1973 г. Забарона на ўжыванне тытуню[19].
  • 2013 г. Удакладненне ў разуменне вучэнняў пра другі прыход Хрыста, вернага раба і прытчы пра авечак і казлоў[20].
  • 2015 г. Вучэнне, што не ўсе падзеі, апісаныя ў Бібліі з’яўляюцца прарочымі правобразамі[21].
  • 2020 г. Апублікавана тлумачэнне, чаму Царом Поўначы з кнігі Езекііля Сведкі Іеговы лічаць сучасную Расію[22].

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Часам, матэрыял часопіса у некаторых краінах выходзіў у публікацыях пад іншай назвай. Звычайна гэта было звязана з забаронай «Вартавой вежы» ў той ці іншай краіне ў пэўны час. Так на румынскай мове ў канцы 1920-х гадоў часопіс «Вартавая вежа» выдаваўся пад назвамі «Жніво», «Святло Бібліі» і «Світанак», у той жа час на венгерскай пад назвамі «Хрысціянскі пілігрым», «Евангелле» і «Часопіс для тых, хто верыць у кроў Хрыста», а ў 1953—1975 гадах на французскай мове часопіс выдаваўся адзін раз у месяц на шасцідзесяці чатырох старонках пад назвай «Унутраны бюлетэнь[23]».
  • На рускай мове часопіс выдаваўся пад назвай «Башня стражи» (Вежа варты) і распаўсюджваўся ў СССР як самвыдат надрукаваны на пішучых машынках, міміёграфах і ў падпольных друкарнях[24]. Пазней назва змянілася на цяперашнюю. Нярэдка беларускамоўныя савецкія крытыкі Сведкаў Іеговы захоўвалі рускую назву часопіса ў сваіх працах на беларускай мове[25].
  • У 2010 г. Раскамнагляд у Расіі ануляваў дазвол на распаўсюджванне на тэрыторыі Расіі друкаванага выдання «Вартавая вежа[26][27][28]». Пазней у 2012 г. рашенне Раскамнагляда пацвердзіў арбітражны суд[29]. З таго часу да забароны дзейнасці рэлігійных аб’ядннанняў Сведкаў Іеговы ў Расіі ў 2017 г. матэрыялы Вартавой вежы друкаваліся ў якасці асобных брашур.
  • У БССР часопіс распаўсюджваўся падпольна на рускай ці ўкраінскай мове[30]. На беларускую мову афіцыйна перакладзены асобныя артыкулы з розных выпускаў «Вартавой вежы[31]» і неафіцыйна яшчэ некаторыя[32].

Зноскі

  1. 1 2 3 The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0043-1087
  2. 1 2 https://www.odis.be/lnk/PB_45755
  3. Did You Know The Most Widely Circulated Magazine In The World Is The Monthly Publication Of Jehovah’s Witnesses? // Business Insider
  4. старонка 2 выдання ад 1.05.2021
  5. Архівавана 28 верасня 2015.
  6. Архівавана 28 лютага 2017.
  7. Архівавана 18 снежня 2015.
  8. Архівавана 23 верасня 2015.
  9. Серии статей JW.ORG
  10. раздзел "Часопісы" на сайце Сведкаў Іеговы
  11. One Body, One Spirit, One Hope as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  12. Evolution and the Brain Age as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  13. A New Name as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  14. The Great Multitude as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  15. Neutrality as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  16. Immuvable for the Right Worship as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  17. Keeping the Organization Clean // Watchtower Announcing Jehovah’s Kingdom. 1952. pp. 131—137
  18. Subjection to «Superior Authorities»—Why? // Watchtower Announcing Jehovah’s Kingdom. 1962. pp. 681—690
  19. Keeping God’s Congregation Clean in the Time of His Judgment // Watchtower Announcing Jehovah’s Kingdom. 1962. pp. 336—343
  20. артыкулы «Скажи нам, когда это будет?», «Я с вами во все дни», Иисус кормит многих через немногих і «Кто же верный и благоразумный раб?» з «Вартавой вежы» ад 15 ліпеня 2013 г.
  21. Вопросы читателей // Сторожевая башня 15 марта 2015 г.
  22. «Северный царь». Кто он сегодня? // Сторожевая башня (выпуск для изучения) май 2020 г. Аб самім вучэнні было аб’яўлена на Рэгіянальным кангрэсе 2018 года
  23. МАРСЕЛЬ ФИЛЬТО Иегова мне прибежище и сила// Сторожевая Башня 1 февраля 2000 г., с. 29
  24. Ежегодник Свидетелей Иеговы за 2008 г., с.113 // Он-лайн библиотека Сторожевой Башни
  25. Гл., напр.: Г. А. Марціросаў. Хто такія іегавісты. Мн., 1961
  26. Роскомнадзор аннулировал Разрешение на распространение на территории России зарубежных периодических печатных изданий „Пробудись!“ и „Сторожевая башня“(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2010. Праверана 8 лістапада 2018.
  27. Приказ Роскомнадзора от 26.04.2010 г. № 268
  28. Федеральный список экстремистских материалов. Архівавана 19 ліпеня 2018. // сайт Министерства юстиции России.
  29. Арбитражный суд подтвердил запрет на распространение в России журналов «Свидетелей Иеговы» Архівавана 8 сакавіка 2013. // ИА Интерфакс-Религия, 26.12.2012 г.
  30. Паводле звестак наступных публікацый: Г. А. Марціросаў. Хто такія іегавісты. Мн., 1961; Иеговизм. ред. М. Я. Лянц. Мн.: Наука и Техника, 1981.
  31. Публікацыі. Часопісы // Анлайн бібліятэка Вартавой вежы
  32. Артыкулы з штотыднёвага вывучэння Вартавой вежы за 2020 год і Артыкулы з штотыднёвага вывучэння Вартавой вежы за 2021 год