There’s a Place
| There’s a Place | |
|---|---|
| Выканаўца | The Beatles |
| Альбом | Please Please Me |
| Дата выпуску |
22 сакавіка 1963 (мона) 26 красавіка 1963 (стэрэа) |
| Дата запісу | 11 лютага 1963 |
| Жанр | рок-н-рол |
| Мова песні | англійская[1] |
| Працягласць | 1:49 |
| Лэйбл | Parlophone |
| Аўтар | Мак-Картні/Ленан |
| Кампазітар | |
| Прадзюсар | Джордж Марцін |
«There’s a Place» (з англ. — «Ёсць месца») — песня The Beatles, якая выйшла на першым студыйным альбоме гурта Please Please Me (Вялікабрытанія). У ЗША песня выйшла на альбоме Introducing… The Beatles у пачатку 1964 года. Акрамя таго, песня была апублікавана таксама на міні-альбоме Twist and Shout (лета 1963), а таксама на баку «Б» сінгла «Twist and Shout» у 1964 і 1986 гадах.
Песня
[правіць | правіць зыходнік]Песня была напісана сумесна Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні ў доме Мак-Картні па Фортлін Роўд (аўтарства абазначана як «Мак-Картні/Ленан», як і для ўсіх астатніх арыгінальных кампазіцый з першага альбома). Яе назва была навеяна кампазіцыяй «Somewhere» з мюзікла «Вестсайдская гісторыя», у якой ёсць словы «somewhere there’s a place for us» (з англ. — «дзесьці ёсць месца для нас»). У Мак-Картні быў альбом з саўндтрэкам гэтага мюзікла падчас напісання песні, і ён прызнаваў яго ўплыў[2]. Месцам, пра якое ідзе гаворка, была «свядомасць» (англ.: the mind)[3], такім чынам, асноўная тэма песні была некалькі больш інтэлектуальнай, чым большасць папулярных песень таго часу ў Вялікабрытаніі і ЗША[4]. Па сутнасці, асноўным пасылам песні стала звычайнае ленанаўскае «У маёй свядомасці няма шкадавання… Яно — толькі ў цябе ў свядомасці».
Песня ўжо ў 1963 годзе стала часткай канцэртнага рэпертуара гурта[5]. Характэрны ўступ на губным гармоніку, у якім акцэнтуюцца сёмая і шостая ступені ладу, а таксама крыху рэзкія падгалоскі ў квінту (Мак-Картні ў гэтых месцах спявае верхнюю ноту інтэрвалу) робяць гэтую песню даволі адметнай сярод ранняй творчасці гурта.
Запіс песні
[правіць | правіць зыходнік]Песня была запісана 11 лютага 1963 года на студыі «Эбі Роўд» (падчас гэтай сесіі гурт запісаў 10 песень для свайго першага альбома). Агулам было запісана 10 дубляў[6], пасля невялікага перапынку Ленан дазапісаў партыю губнога гармоніка[3].
У запісе ўдзельнічалі[7]:
- Джон Ленан — асноўны вакал, губны гармонік, рытм-гітара
- Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара
- Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара
- Рынга Стар — ударныя
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в (unspecified title) Праверана 9 студзеня 2019.
- ↑ Miles 1998, p. 95.
- ↑ а б Біблія Бітлз: There’s a Place (англ.). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 19 красавіка 2011.
- ↑ MacDonald 2005, p. 65—66.
- ↑ Harry 1992, p. 649.
- ↑ Lewisohn 1992, p. 99.
- ↑ MacDonald 2005, p. 65.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Harry, Bill. The Ultimate Beatles Encyclopedia. — London: Virgin Books, 1992. — ISBN 0-86369-681-3.
- Lewisohn, Mark. Complete Beatles Chronicle. — London: Hamlyn, 1992. — ISBN 0-600-61001-2.
- MacDonald, Ian. Переворот в мозгах: записи Битлз и шестидесятые = Revolution in the Head: The Beatles’ Records and the Sixties. — 2-е. — London: Pimlico, 2005. — ISBN 1-844-13828-3.
- Miles, Barry. Пол Маккартни: Много лет спустя = Paul McCartney: Many Years from Now. — London: Vintage, 1998. — ISBN 0-7493-8658-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біблія Бітлз: There’s a Place (англ.). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 19 красавіка 2011.
- Pollack, Alan W.. Нататкі пра песню «There’s a Place» (англ.). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 19 красавіка 2011.
- Тэкст песні «There’s a Place» (англ.). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 19 красавіка 2011.