Тыбелюс выцягнуты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Tibellus oblongus)
Тыбелюс выцягнуты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tibellus oblongus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  890926
NCBI  336685
EOL  1208520

Тыбелюс выцягнуты (Tibellus oblongus) — від павукоў сямейства Philodromidae.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Від распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, на Блізкім Усходзе, Каўказе і Закаўказзі, ў Сярэдняй і Паўночнай Азіі на ўсход да Японіі. Жыве ў разнастайных біятопах, але аддае перавагу добра асветленым сонцам участкам, такім як вільготныя лугі, набярэжныя або пустыні, асабліва на пясчанай глебе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цела даўжынёй 8-10  мм. Вонкава падобны на павукоў з роду Tetragnatha сямейства Tetragnathidae сваімі выцягнутым жыватом і нагамі, прыціснутымі да цела ў стане спакою. Асноўная афарбоўка самкі — светла-жоўта-карычневая, пасярэдзіне спераду і ззаду цела маецца цёмна-карычневая падоўжная паласа, бакі жывата таксама прыцемненыя, паміж цёмнымі падоўжнымі палосамі ёсць больш светлыя, вузейшыя падоўжныя палосы і ў задняй частцы жывата дзве або радзей чатыры чорныя кропкі. Самец афарбаваны значна цямней і кантрасней. Асноўны колер самца — светла-шэры з амаль чорнымі падоўжнымі палосамі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]