Tiffany & Co.
| Tiffany & Co. | |
|---|---|
| англ.: Tiffany & Co. | |
| | |
| | |
| Тып | публічная кампанія, сетка ювелірных крам[d] і бізнес |
| Лістынг на біржы | Нью-Ёркская фондавая біржа |
| Заснаванне | 1837[1][2] |
| Заснавальнікі | Charles Lewis Tiffany[d][3] і John B. Young[d][3][4] |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | рознічны гандаль, jewelry industry[d][4], ювелірнае ўпрыгожванне[d][5] і jewelry design[d][5] |
| Прадукцыя | ювелірнае ўпрыгожванне[d][4] |
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Матчына кампанія | LVMH[d] |
| Сайт | tiffany.com (англ.) |
Tiffany & Co. — амерыканская фірма па вытворчасці і гандлі прэстыжнымі ювелірнымі вырабамі са штаб-кватэрай на Пятай авеню ў Манхэтэне, ЗША. Назва паходзіць ад імя заснавальніка, амерыканскага ювеліра і камерсанта Чарльза Льюіса Тыфані, бацькі мастака-ювеліра Луіса Камфорта Тыфані. Гандлёвы дом «Тыфані» вядомы прадметамі раскошы, асабліва ювелірнымі вырабамі са срэбра і брыльянтаў. Крамы кампаніі прадстаўлены ў многіх краінах свету. Фірмовы бірузовы колер (шаснаццатковае значэнне колеру — #0ABAB5), які прысутнічае ў карпаратыўным стылі кампаніі, з’яўляецца зарэгістраванай гандлёвай маркай.
Кампанія Tiffany & Co. прадае ювелірныя вырабы, срэбра, фарфор, хруталь, канцылярскія прыналежнасці, парфумерыю, упрыгожванні, аксэсуары, а таксама вырабы са скуры. Многія з гэтых тавараў прадаюцца ў фірмовых буціках, а таксама пры дапамозе паштовых пераводаў і карпаратыўнага мерчандайзінгу. Кампанія славіцца сваімі прадметамі раскошы, асабліва вядомыя яе ювелірныя вырабы з дыяментамі. Tiffany & Co. пазіцыянуе сябе ў якасці арбітра густу і стылю. У 2018 годзе кампаніі належала 93 крамы ў ЗША і 321 па ўсім свеце.
У цяперашні час належыць кампаніі LVMH, цэнтральны офіс размяшчаецца ў Нью-Ёрку. Цэнтральная і найстарэйшая крама знаходзіцца на Манхэтэне, на рагу Пятай авеню і 57-й вуліцы. Тут праходзілі здымкі фільмаў «Сняданне ў Тыфані» (1961) і «Стыльная штучка / Алабама — родны дом» (2001).
Зноскі
- ↑ https://www.tiffany.com/world-of-tiffany/
- ↑ а б в Tiffany & Co. // MedalBook Праверана 14 студзеня 2022.
- ↑ а б http://press.tiffany.com/ViewBackgrounder.aspx?backgrounderId=38
- ↑ а б в г https://hedendaagsesieraden.nl/2021/11/20/tiffany/
- ↑ а б https://hedendaagsesieraden.nl/2023/07/21/philadelphia-museum-of-art/
- ↑ https://web.archive.org/web/20140424164621/http://investor.tiffany.com/secfiling.cfm?filingID=98246-14-96 Праверана 24 красавіка 2014.