Tiocfaidh ár lá
Tiocfaidh ár lá (з ірл.: Наш дзень прыйдзе, вымаўляецца «Чакі ар ла») — адзін з галоўных ірландскіх патрыятычных лозунгаў, разам з Erin go bragh («Ірландыя назаўжды»). Выказванне ўпершыню сустракаецца ў творы Джэймса Джойса «Партрэт мастака ў юнацтве» (1916), дзе герой-нацыяналіст Майкл Дэвін прамаўляе: «Яны памерлі за свае ідэалы, Стыві. Павер мне, наш дзень яшчэ прыйдзе!». Да здабыцця Ірландыяй незалежнасці выкарыстоўваўся нацыянальна-вызваленчым рухам, а ў час Паўночнаірландскага канфлікту — баевікамі і прыхільнікамі Ірландскай рэспубліканскай арміі[1]. У сучаснасці лозунг выкарыстоўваецца партыяй Шын Фейн[2][3].
Пры ўсёй распаўсюджанасці лозунгу, ён сустракаецца з крытыкай з боку носьбітаў ірландскай мовы, паколькі адхіляецца ад правіл яе граматыкі[4][5], так як форма ár (замест an) не з’яўляецца нарматыўнай[6][5]. Як пазначыў паэт і пісьменнік Кіаран Карсан, выраз утвораны пад відавочным уплывам англійскай мовы, то ёсць уяўляе з сябе так званы «Béarlachas» — мяшанку з англійскіх і ірландскіх слоў[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Секретное оружие ИРА: ирландские повстанческие песни
- ↑ Cusack, Jim (14 August 1984). 5,000 march in peaceful demonstration. The Irish Times. p. 1. Праверана 3 April 2009.
Both Mr Adams and Father Burke concluded their speeches with "Tiocfaidh ár lá," "Our day will come," the expression used by Republican prisoners at their sentencing at Belfast Crown Court.
- ↑ Ó Súilleabháin, Cionnath (7 October 2000). Sinn Féin thanks to Áine!. Southern Star. p. 11.
- ↑ De Brún 2006 p.174; Williams, N. J. A. (2004). Skeealyn Vannin: Stories of Mann. Béaloideas. 72: 256. doi:10.2307/20520862. ISSN 0332-270X. JSTOR 20520862.
- 1 2 Mac Giolla Chríost, Diarmait (2011). Language as Political Emblem in the New Culture War in Northern Ireland. In Norrby, Catrin; Hajek, John (рэд-ры). Uniformity and Diversity in Language Policy: Global Perspectives. Multilingual Matters(англ.). Vol. 145. Bristol; Tonawanda, NY; North York, ON: Channel View. p. 202. ISBN 978-1-84769-445-4.
- ↑ Mac Giolla Chríost, Diarmait (2012-01-05). Jailtacht: The Irish Language, Symbolic Power and Political Violence in Northern Ireland, 1972–2008. University of Wales Press. ISBN 9780708324974. Праверана 9 December 2015., p.52
- ↑ Carson, Ciarán (1998). The Star Factory. Arcade Publishing. pp. 41–2. ISBN 1-55970-465-9.