Tobacco rattle virus

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Tobacco rattle virus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
Сінонімы
  • Nicotiana virus 5
  • Potato corky ringspot virus
  • potato stem mottle virus
  • stengelbonk virus Rosendal
  • tobacco virus 11
  • Tobacco rattle virus
Група паводле Балтымара

IV: (+)алРНК-вірусы

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  12295

Tobacco rattle virus (TRV), які раней згадваўся пад назвамі Вірус стракатасцябловасці бульбы[5] (англ.: Nicotiana virus 5) і Вірус кальцавой плямістасці півоні (англ.: Peony ringspot virus)  — хваробатворны вірус раслін(англ.) бел. роду Tobravirus і сямейства Virgaviridae. Больш за 400 відаў раслін з 50 сямействаў успрымальныя да заражэння[6].

Вірус выклікае захворванне многіх раслін, уключаючы шмат дэкаратыўных кветак[7], у тым ліку нарцысы (Narcissus).

Эпідэміялогія[правіць | правіць зыходнік]

Нематоды сямейства Trichodoridae, з’яўляюцца пераносчыкамі віруса. Напрыклад, нематода віду Paratrichodorus minor пераносіць вірус, калі сілкуецца каранямі раслін[6]. Вірус таксама можа распаўсюджвацца садовым інструментам. Прысутнічае і шлях перадачы механічна і праз насенне[7].

Сімптомы[правіць | правіць зыходнік]

На хворым лісці з’яўляецца фігурная кантрастная мазаічнасць, некратычныя плямы, на чаранках і лісці — некратычныя палосы, на клубнях — унутраны некроз.

Захворванні[правіць | правіць зыходнік]

На бульбе[правіць | правіць зыходнік]

Выклікае кальцавы і дугападобны некроз мякаці клубня. Хвароба выяўляецца рознымі спосабамі, яе прыкметы могуць уключаць карычневыя кольцы і дугі на паверхні бульбы, а таксама абясколераныя плямы на ўнутранай частцы[6].

На півоні[правіць | правіць зыходнік]

Выклікае кальцавую плямістасць півоні[5].

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
  2. ICTV Master Species List 2013 v2 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2014.
  3. ICTV Master Species List 2014 v4 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2015.
  4. ICTV Master Species List 2015 v1 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2016.
  5. 5,0 5,1 Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 461
  6. 6,0 6,1 6,2 Paratrichodorus minor. Nemaplex. University of California, Davis.
  7. 7,0 7,1 Tobacco Rattle. Wisconsin Horticulture. University of Wisconsin Extension. 2010.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Александрова Н. Д. Изоляция и идентификация возбудителя некроза клубней картофеля. / Селекция и семеноводство картофеля. Научн. тр. НИИ картофельного хоз-ва (ред. Трофимец Л. Н.). Вып. 36. М: НИИКХ, 1980. С. 69-73.
  • Александрова Н. Д., Трофимец Л. Н. Изучение изолятов вируса погремковости табака на картофеле в Московской области. / Штаммы вирусов растений и их практическое использование (ред. Власов Ю. И.). Елгава, 1981. С. 3-6.
  • Амбросов А. Л., Соколова Л. А., Давидчик Л. Я., Иванова Б. П. Почвенный вирус пестростебельности картофеля в условиях БССР. / Докл. АН БССР (ред. Амбросов А. Л.). Т. 23, № 3. 1979. Минск: АН БССР. С. 269—272.
  • Антонова В. В., Ларина Э. И., Лещева О. М. Методы выявления очагов вируса (Rattle virus) и нематод — его переносчиков. / Биологические основы борьбы с нематодами. Тр. ВИЗР (ред. Новожилов К. В.). Л.: ВИЗР, 1982. С. 82.
  • Власов Ю. И., Ларина Э. И. Сельскохозяйственная вирусология. М.: Колос, 1970. С. 237.
  • Гуськова Л. А., Антонова В. В. Нематоды — переносчики вируса раттл в Ленинградской области. / Защита растений, № 4, 1981. С. 15.
  • Заманиева Ф. Ф. Почвенные вирусы на картофеле в Республике Татарстан. / Тез. докл. Всероссийского съезда по защите растений. СПб., 1995. С. 570.
  • Ларина Э. И., Теплоухова Т. Н. Вирус погремковости табака. / Защита растений, № 3, 1975. С. 51.
  • Ларина Э. И., Осипова Е. А., Блинцева И. В. Природные очаги погремковости табака. / Вирусные болезни сельскохозяйственных культур (ред. Власов Ю. И..) М.: Колос, 1980. С. 39-42.
  • Самсонова Л. Н., Цыпленков А. Е., Якуткина Т. А. Диагностика вирусных и микоплазменных болезней овощных культур и картофеля. СПб.: ВИЗР, 2001. С. 50.
  • Цыпленков А. Е., Ларина Э. И. Природные резерваторы вирусов картофеля. / Картофель и овощи, № 8, 1975. С. 34-35.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]