Topos

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Topos
Тып перыядычнае выданне[d]
Выдавец Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Краіна Літва
Галоўны рэдактар Таццяна Шчытцова
Заснавана 2000
Тэматыка філасофска-культуралагічны часопіс
Мова англійская, беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на год
Галоўны офіс Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Savičiaus g. 17, LT-01127, Vilnius, Lithuania
ISSN 1815-0047
Вэб-сайт journals.ehu.lt/index.php/topos/index.php/topos

Topos — літоўскі філасофска-культуралагічны часопіс. Выдаецца са студзеня 2000 года Цэнтрам даследаванняў інтэрсуб’ектыўнасці і мажасабовай камунікацыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс, Літва). Выходзіць у друкаваным і электронным фарматах з перыядычнасцю два нумары на год. Індэксуецца ў міжнародных базах дадзеных The Philosopher’s Index[en] і EBSCO[en]-CEEAS (Central & Eastern European Academic Source). Галоўная рэдактарка — Таццяна Шчытцова.

Часопіс Topos з’яўляецца некамерцыйным выданнем і знаходзіцца ў адкрытым доступе. Рэдакцыя часопіса прымае да разгляду матэрыялы на рускай, беларускай і англійскай мовах; у асобных выпадках магчыма публікацыя на іншых мовах рэгіёна. Плата за працэс разгляду і падачу матэрыялаў не бярэцца.

Мэты і тэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Часопіс Topos публікуе арыгінальныя даследаванні і пераклады ў галіне філасофіі (уключна з гісторыяй філасофіі), а таксама ў іншых сферах — такіх, як тэорыя культуры і культурныя даследаванні, візуальныя даследаванні і тэорыя медыя, тэорыя літаратуры і рэлігійныя даследаванні, сацыяльная і палітычная тэорыі, посткаланіяльныя і гендарныя даследаванні і інш. Часопіс прадстаўляе кантынентальную філасофскую традыцыю (уключна з яе інтэрпрэтацыяй і развіццём за геаграфічнымі межамі кантынентальнай Еўропы) і накіраваны на выяўленне актуальнасці прапанаванага ў яе межах аналітычнага і канцэптуальнага інструментарыя для разумення рэалій сучаснага свету. Часопіс прытрымліваецца прынцыпу метадалагічнага плюралізму і накіраваны на развіццё і дэманстрацыю эўрыстычнасці ключавых спосабаў тэарэтызавання ў сучаснай філасофіі: фенаменалогіі і герменэўтыкі, постструктуралізму і семіятычнага аналізу, сацыяльнай крытыкі і псіхааналізу і інш.

Важным элементам выдавецкай палітыкі часопіса Topos з’яўляецца мультыдысцыплінарная адкрытасць, якая дазваляе рабіць бачнай сувязь філасофскага аналізу з даследчыцкімі траекторыямі ў іншых сацыягуманітарных навуках, а таксама выкарыстоўваць і ўзмацняць гэтую сувязь для больш прадуктыўнага асэнсавання актуальных праблем сучаснасці. У тэматычным дачыненні часопіс адрозніваецца шырокім дыяпазонам і ў роўнай ступені зацікаўлены як у метадалагічных, так і прадметных даследаваннях, прысвечаных разнастайным сферам і аспектам чалавечага / сацыяльнага вопыту. Пры гэтым акцэнт робіцца на матэрыялах і выпусках, у якіх універсалісцкі патэнцыял філасофскіх тэорый набывае пераканаўчасць пры дапамозе лакальна арыентаваных / фундзіраваных інтэпрэтацый.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]