Тартэла звілістая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Tortella tortuosa)
Тартэла звілістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tortella tortuosa (Hedw.) Limpr., 1890


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  16662
NCBI  93848
EOL  856479
IPNI  ???
TPL  tro-35106335

Тартэла звілістая (Tortella tortuosa) — від імхоў сямейства Pottiaceae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дзярнінкі буйныя, часта падушкападобныя, мяккія, жаўтавата-зялёныя, сплеценыя рызоідным лямцам. Сцябло прамастойнае, простае або вілавата разгалінаванае, даўжынёй 2-6 см. Лісце адыходнае, пры яйкападобнай або падоўжанай аснове лінейна-ланцэтнае, вузказавостранае, кілявата-жалабатае, з вельмі хвалістымі, уверсе папілозна-гародчатымі краямі. Жылка простая, выступае з верхавінкі ліста вастрыём. Клеткі ўверсе ліста акругла-квадратныя, вельмі папілозныя, пры аснове ліста — прамавугольныя, бясколерныя, па краі ў выглядзе каймы працягваюцца ўгору. Каробачка на ножцы, прамая або трохі сагнутая, падоўжана-яйкападобная. Перыстом просты. Вечка з касой дзюбкай.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Аркта-альпійскі кальцафільны від. Пашырэнне цыркумпалярнае — ад арктычнай да падтаежнай зоны паўночнага паўшар'я; у Паўднёвым паўшар'і толькі ў Паўднёвай Амерыцы. На Беларусі рэдкі від, колькасць якога скарачаецца, трапляецца ў ізаляваных лакалітэтах за мяжой вобласці суцэльнага пашырэння. Расце ў ельніках асінава-сныцевых і на вапнава-пясчанай гальцы, знойдзены на сценах старых бетонных збудаванняў.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Двухдомны. Звычайна стэрыльны. Размнажэнне вегетатыўнае — верхавінкамі лісця. Спараносіць летам.

Расце густа, буйнымі дзярнінкамі, але на невялікіх плошчах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5