Перайсці да зместу

Toyota Motor Corporation

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Toyota Motor Corporation
Тып вытворца аўтамабіляў[d], камерцыйная арганізацыя, брэнд, публічная кампанія, арганізацыя і аўтамабільная марка[d]
Лістынг на біржы Такійская фондавая біржа, Лонданская фондавая біржа, Нью-Ёркская фондавая біржа і Nagoya Stock Exchange[d]
Заснаванне 28 жніўня 1937[1]
Заснавальнікі Кііціра Таёда
Краіна
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль і light commercial vehicle[d]
Уласны капітал
  • 321 млрд $ (2024)
Абарот
  • ▼411 млрд $ (2024)
Аперацыйны прыбытак
  • ▼48,8 млрд $ (2024)
Чысты прыбытак
  • ▼45,1 млрд $ (2024)
Актывы
  • ▼821 млрд $ (2024)
Капіталізацыя
  • ▲249 млрд $ (1 мая 2025)[4]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 359 542 чал. (31 сакавіка 2020)[5]
Даччыныя кампаніі Hino Motors[d][6], Daihatsu[6], Toyota Motor North America[d][6], Toyota Financial Services[d][6], Toyota Kirloskar Motor Private Limited[d], Toyota Canada Inc.[d][6], Toyota Motor Sales, U.S.A., Inc.[d][6], Toyota Motor Europe[d][6], Toyota Australia[d][6], Toyota UK[d][6], Toyota Auto Body[d][6], Toyota Housing[d], Toyota Motor Kyushu[d][6], Toyota Motor East Japan[d][6], Toyota Motor Engineering & Manufacturing North America[d][6], Toyota Motor Manufacturing Kentucky[d][6], Toyota Motor Manufacturing Indiana[d][6], Toyota Motor Manufacturing Texas[d][6], Toyota Motor Manufacturing Mississippi[d][6], Toyota Motor Manufacturing West Virginia[d][6], Toyota Motor Manufacturing Canada[d][6], Toyota Motor Manufacturing France[d][6], Toyota Motor Manufacturing UK[d][6], Kuozui Motors[d][6], Toyota Motor Thailand[d][6], Toyota Research Institute[d][7], Toyota Alvark Tokyo[d] і Toyota Invention Partners[d]
Сайт global.toyota (яп.)

Toyota Motor Corporation (TMC, яп.: トヨタ自動車株式会社, або Toyota — найбуйная японская аўтамабілебудаўнічая карпарацыя, таксама падае фінансавыя паслугі і мае некалькі дадатковых кірункаў у бізнесе. Штаб-кватэра — у горадзе Таёта, прэфектура Айты (Японія).

Кампанія Toyota Motor Co., Ltd. (TMC) заснаваная ў 1937 годзе Кііціра Таёда.

Toyota Motor Corporation з’яўляецца асноўным членам Toyota Group. З гэтай кампаніяй у асноўным асацыюецца брэнд Toyota. Лагатып кампаніі адлюстроўвае стылізаваную ткацкую завесу і звязаны з тым, што сваю дзейнасць кампанія пачынала з выпуску аўтаматычных ткацкіх станкоў.

Toyota мае лістынг акцый у Лонданскай фондавай біржы, Нью-Ёркскай фондавай біржы і Такійскай фондавай біржы.

З красавіка 2023 года генеральным дырэктарам з’яўляецца Кодзі Сато. Яго папярэднік, унук заснавальніка кампаніі, Акіо Таёда перайшоў на пасаду старшыні праўлення[8].

Штаб-кватэра Toyota Motor Corporation

Кампанія выпускае пасажырскія, грузавыя аўтамабілі і аўтобусы пад брэндамі Toyota, Lexus, Scion, Daihatsu, Hino.

У 2022 годзе Toyota прадала 10 483 024 аўтамабілі, стаўшы, такім чынам, першым вытворцам у свеце па колькасці прададзеных машын[9]. Красовер Toyota RAV4 стаў самай папулярнай мадэллю[10].

У 1935—2023 гады было выраблена 300 мільёнаў аўтамабіляў. З гэтага ліку на сваіх айчынных заводах выпусцілі крыху больш за 180 мільёнаў аўтамабіляў, а за межамі Японіі — амаль 120 мільёнаў. Найбольш папулярнай мадэллю з’яўляецца «Corolla» (у мадэльным шэрагу з 1966 года), якіх было зроблена 53,39 мільёна адзінак[11].

Дэвізы кампаніі па краінах

[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчыя пляцоўкі

[правіць | правіць зыходнік]

Завод быў адкрыты ў 1959 годзе, а ў пачатку наступнага года пачаў вытворчасць Corona і Publica, перанесеных сюды з іншых заводаў. Аднак пазней стала наадварот: вытворчасць новых мадэляў пачыналася на гэтым заводзе, а затым пераносіліся на іншыя[12].

Пачатак дзейнасці 1959
Лакацыя Таёта, Айты, Японія
Агульная плошча 1 590 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў Больш за 4000 + 3500 чалавек у вытворча-інжынерным аддзеле
Вытворчая магутнасць каля 73 000 машын у год
Прадукцыя Toyota Crown, Mirai, GR Yaris, Lexus LC

Другім заводам пабудаваным у прэфектуры Айты стаў завод «Такаока». Пачаў дзейнасць у верасні 1966 года. Першай выпусканай мадэллю стала першае пакаленне Corolla. Пасля дадаліся іншыя мадэлі, такія як Publica, Sprinter і Tercel.

У 1984 годзе завод адзначыў выпуск 10 мільённага аўтамабіля.

У 1997 годзе быў выпушчаны Prius, праз два гады Vitz. Пасля таксама пачынаюць вырабляць RAV4, у тым ліку гібрыдныя версіі[13].

Пачатак дзейнасці 1966
Лакацыя Таёта, Айты, Японія
Агульная плошча 1 310 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў каля 3300
Вытворчая магутнасць 180 000 машын у год
Прадукцыя Toyota Corolla, Corolla Touring, Corolla Cross, RAV4, Harrier

Цуцумі працуе з 1970 года, будаўніцтва пачалося двума гадамі раней. Гэты завод стаў трэцім у Таёце пасля Мотамачы і Такаока[14].

Пачатак дзейнасці 1970
Лакацыя Таёта, Айты, Японія
Агульная плошча 940 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў >5000
Вытворчая магутнасць 510 000 машын у год
Прадукцыя Toyota Prius, Camry, Premio, Allion, Scion tC

Завод у Міёсі (прэфектура Айты) вырабляе сталёвыя і алюмініевыя кампаненты для рухавікоў і падвесак, дыферэнцыялы і раздатачныя каробкі для паўнапрывадных аўтамабіляў. Пачаў дзейнасць у 1973 годзе. Займае плошчу 570 000 кв. м.; колькасць супрацоўнікаў — каля 1 600 чалавек; вытворчая магутнасць — 50 000 чыгунных блокаў, 30 000 алюмініевых блокаў, 1 000 000 дыферэнцыялаў і 70 000 раздатак у год[15].

Пабудова пачалася ў 1999 годзе і ў 2001-м стартавала вытворчасць Toyota Yaris і Toyota Yaris Verso. З гэтага часу тут выпускаліся ўсе наступныя пакаленні Yaris, у тым ліку гібрыдныя мадыфікацыі[16].

Пачатак дзейнасці 2001
Лакацыя Анен, Валансьен, Францыя
Агульная плошча 2 330 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў >3700
Вытворчая магутнасць 270 000 машын у год
Прадукцыя Toyota Yaris, Yaris Cross, Mazda 2 Hybrid

У 2002 годзе было заснавана сумеснае прадпрыемства Toyota-Peugeot Citroën Automotive. У 2005 годзе завод у чэшскім Коліне пачаў вырабляць мадэлі-блізняты Peugeot 107, Citroën C1 і Toyota Aygo. Другое пакаленне было прадстаўлена ў 2014 годзе, Peugeot пры гэтым змяніў індэкс 107 на 108. У 2021 годзе альянс распаўся. Toyota выкупіла рэшту акцый, атрымаўшы поўны кантроль на прадпрыемствам, якое пераназвала ў Toyota Motor Manufacturing Czech Republic (TMMCZ).

Колькасць супрацоўнікаў — каля 2 500 чал.; вытворчая магутнасць — больш за 300 000 аўтамабіляў у год. У цяперашні час на заводзе выпускаюцца Toyota Aygo X і Yaris[17].

Будаўніцтва завода ў Санкт-Пецярбургу пачалося ў 2005 годзе. Вытворчасць была запушчана ў 2007 годзе з выпускам Toyota Camry. У 2016 годзе ў вытворчую праграму дадаўся красовер RAV4. Пры поўнай магутнасці завод мог вырабляць 100 000 машын у год.

У сакавіку 2022 года праца завода была прыпынена, а ў верасні Toyota абвясціла аб закрыцці прадпрыемства[18].

У 2003 годзе Toyota пачала будаўніцтва завода ў Сан-Антоніа, штат Тэхас. 17 лістапада 2006 года адбылося афіцыйнае адкрыццё Toyota Motor Manufacturing Texas і запуск вытворчасці. Першай мадэллю стаў пікап Toyota Tundra, у 2010 годзе пачалася вытворчасць Toyota Tacoma. У верасні 2013 года завод адзначыў выпуск мільённага пікапа. У 2021 годзе выпуск Toyota Tacoma перанесены ў Мексіку. У верасні 2022 года ў Сан-Антоніа пачалі выпуск гібрыдных пазадарожнікаў Sequoia[19].

  1. ↑ https://www.toyota-global.com/company/history_of_toyota/75years/text/taking_on_the_automotive_business/chapter2/section4/item3.html
  2. ↑ 会社案内 | 会社概要 | 企業情報 | トヨタ自動車株式会社 公式企業サイト Праверана 25 красавіка 2020.
  3. ↑ Overview | Profile | Company | Toyota Motor Corporation Official Global Website Праверана 25 красавіка 2020.
  4. ↑ https://finance.yahoo.com/quote/TM/
  5. ↑ https://www.sec.gov/Archives/edgar/data/1094517/000119312520177015/d825023d20f.htm#rom825023_26
  6. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 https://www.sec.gov/Archives/edgar/data/1094517/000119312516630645/d19734d20f.htm
  7. ↑ https://global.toyota/en/company/profile/facilities/r-d/ Праверана 9 красавіка 2022.
  8. ↑ Akio Toyoda Steps Down As Toyota CEO, Becomes Chairman Of The Board(англ.). motor1.com. 2023-01-26. Праверана 2023-11-23.
  9. ↑ Toyota Crowned Best-Selling Automaker In 2022 With Nearly 10.5 Million Cars(англ.). motor1.com. 2023-01-30. Праверана 2023-11-23.
  10. ↑ Tesla places two models in the world top 10 best-selling vehicles in 2022 (англ.). JATO Dynamics (3 мая 2023). Праверана 23 лістапада 2023.
  11. ↑ Toyota Has Made 300 Million Cars In 88 Years(англ.). motor1.com. 2023-11-06. Праверана 2023-11-23.
  12. ↑ Filippo Einaudi. Motomachi, dall'alto di gamma Toyota alle elettriche e fuel cell (італ.). it.motor1.com (8 лютага 2022). Праверана 23 верасня 2022.
  13. ↑ Filippo Einaudi. Takaoka, la fabbrica di Corolla e Rav che produce le ibride (італ.). it.motor1.com (17 студзеня 2023). Праверана 17 студзеня 2023.
  14. ↑ Filippo Einaudi. La mega fabbrica Toyota da 500mila auto l'anno è sempre più green (італ.). it.motor1.com (9 верасня 2021). Праверана 23 верасня 2022.
  15. ↑ Filippo Einaudi. Toyota Myochi, dove artigiani e robot costruiscono insieme motori (італ.). it.motor1.com (10 кастрычніка 2023). Праверана 10 кастрычніка 2023.
  16. ↑ Filippo Einaudi. Valenciennes, la fabbrica di Toyota Yaris che si scalda col sole (італ.). it.motor1.com (12 ліпеня 2022). Праверана 23 верасня 2022.
  17. ↑ Filippo Einaudi. Kolin, casa delle piccole Toyota nel cuore della Repubblica Ceca (італ.). it.motor1.com (11 ліпеня 2023). Праверана 19 верасня 2023.
  18. ↑ Toyota Ends Manufacturing Operations In Russia(англ.). motor1.com. 2022-09-23. Праверана 2022-09-24.
  19. ↑ A look back at Toyota's San Antonio factory 20 years later (англ.). mysanantonio.com (25 кастрычніка 2023). Праверана 29 кастрычніка 2023.