Перайсці да зместу

Translatewiki.net

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Translatewiki.net
Выява лагатыпа
URL translatewiki.net
Тып сайта вэб-платформа калектыўнага перакладу
Мова(-ы) PHP (MediaWiki)
Мова праграмавання PHP[1]
Аўтар Ніклас Лакстром
Пачатак працы ліпень 2006
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

TranslateWiki.net — вэб-платформа калектыўнага перакладу[2], якая працуе на аснове пашырэння «Пераклад» (англ.: Translate) для МедыяВікі.

У цяперашні час TranslateWiki.net уваходзіць у дваццатку найбуйнейшых wiki-энцыклапедый у свеце паводле колькасці старонак[3]. У праекце ўдзельнічае каля 16 тысяч перакладчыкаў[4], перакладзена больш за 120 тысяч старонак з больш чым 30 праектаў[5], у тым ліку МедыяВікі, OpenStreetMap, Mifos, Энцыклапедыі жыцця і MantisBT.

Праект TranslateWiki.net пабудаваны на базе вікі-рухавіка з пашырэннем «Translate», што дае нізкі парог уваходу для любых карыстальнікаў Інтэрнэту[6]. Якасць перакладаў дасягаецца шляхам вызвалення перакладчыкаў ад дадатковых задач, не звязаных з самім перакладам.

Пераклады неадкладна становяцца даступныя перакладчыку і плаўна сінхранізуюцца паміж сістэмай кантролю версій і перакладанымі Вікі-старонкамі[7] без умяшання перакладчыка. У выпадку Медыявікі-праектаў фонду Вікімедыя, абнаўленні лакалізацыі дасягаюць сайтаў менш, чым за суткі (падобная сістэма часам называецца «бесперапынны пераклад»[8] або «бесперапынная лакалізацыя»).

Рэдактар перакладу дае розныя магчымасці для паўаўтаматызаванага перакладу, такія як:

  • дакументацыя паведамленняў, таксама вядомая як «кантэкст»,
  • прапановы варыянтаў перакладу з корпуса тэкстаў і машыннага перакладу,
  • праверка перакладаў на агульныя сінтаксічныя памылкі,
  • статус перакладу паведамленняў[9].

TranslateWiki.net таксама з’яўляецца семантычнай Медыявікі, часткай семантычнага павуціння[10][10][11].

Ніклас Лакстром прадстаўляе «Translating the wiki way: Simple, fast, fun», Вікіманія 2012

Праект TranslateWiki.net быў пачаты Нікласам Лакстромам (фінск.: Niklas Laxström)[12] як платформа лакалізацыі рухавіка MediaWiki для ўсіх моў прыкладна ў чэрвені 2006 года (у той час праект меў назву Betawiki)[13].

Акрамя перакладаў, праект падаваў інтэграванае асяроддзе распрацоўкі для MediaWiki (Nukawiki ў 2005 годзе[6]), з акцэнтам на паляпшэнне асаблівасцяў інтэрнацыяналізацыі[14].

У канцы 2007 года сайт быў перанесены на бягучы дамен translatewiki.net і да кіравання сайтам далучыўся Сібранд Мазеланд (нідэрл.: Siebrand Mazeland).

У красавіку 2008 года праект падтрымліваў ужо больш за 100 моў для MediaWiki і 200 яго пашырэнняў, што зрабіла яго адным з самых перакладаных праграмных праектаў у гісторыі, а таксама гульню FreeCol. Калі праект стаў незалежным валанцёрскім праектам[15][16], яго прызналі за ўклад у сусветным поспеху рухавіка MediaWiki і праектаў фонду Вікімедыя, такіх як Вікіпедыя, даступнай больш чым на 280 мовах[17].

У 2009 годзе TranslateWiki быў удасканалены ў межах праекта Google Summer of Code[18]. У 2011 былі прадстаўлены магчымасці вычыткі[19]. У 2012 годзе яго рухавік памяці перакладаў быў распаўсюджаны на ўсе праекты Вікімедыя, за кошт выкарыстання пашырэння MediaWiki пад назвай «Tranlate Extension»[20].

У 2013 годзе платформа перакладу падвергнулася сур’ёзнай рэканструкцыі ў межах праекта «Translate User eXperience», або «TUX», у тым ліку былі зроблены змены ў навігацыі, знешнім выглядзе рэдактара, вобласці перакладаў, фільтрах, пошуку, колеры і стылі[9].

Падтрымліваемыя фарматы

[правіць | правіць зыходнік]

Сярод падтрымліваемых фарматаў (іншыя могуць быць дададзены з некаторымі наладамі)[21]:

Вядомыя прымяненні

[правіць | правіць зыходнік]
  1. The translatewiki Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 23 верасня 2018.
  2. Reina, Laura Arjona; Robles, Gregorio; González-Barahona, Jesús M. A Preliminary Analysis of Localization in Free Software: How Translations Are Performed - Spreadsheet (англ.). — Springer Berlin Heidelberg, 4241. — С. 153—167. — (IFIP Advances in Information and Communication Technology). — ISBN 978-3-642-38927-6. — DOI:10.1007/978-3-642-38928-3_11. Архівавана 27 студзеня 2015 года.
  3. mutante's WikiStats — List of largest wikis(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2015. Праверана 22 мая 2017.
  4. Statistics, 22 мая 2017.
  5. Live localisation statistics, example language Finnish.. translatewiki.net. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2016. Праверана 25 мая 2016.
  6. а б translatewiki.net celebrates – so do I (22 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2016. Праверана 2 жніўня 2014.
  7. Translatewiki.net Community(недаступная спасылка). mifos.openmf.org (27 красавіка 2011). — «The switch to Translatewiki.net provides us with a stable and actively maintained translation infrastructure smoothly syncing with our Git repository»  Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2014. Праверана 1 лістапада 2014.
  8. Whittaker, James A.; Arbon, Jason; Carollo, Jeff. How Google Tests Software (англ.). — Addison-Wesley, 2012. — С. 212. — ISBN 9780132851558.
  9. а б Redesigning the Translation experience: An overview. Wikimedia Foundation blog (25 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2016. Праверана 1 лістапада 2014.
  10. а б Stadler, Claus; Lehmann, Jens; Höffner, Konrad; Auer, Sören LinkedGeoData: A core for a web of spatial open data(англ.) // Semantic Web : journal. — IOS Press, 2012. — Т. 3. — № 4. — ISSN 1570-0844. — DOI:10.3233/SW-2011-0052
  11. Bry, Francois; Schaffert, Sebastian  (англ.); Vrandecic, Denny; Weiand, Klara Semantic Wikis: Approaches, Applications, and Perspectives(англ.) // Lecture Notes in Computer Science : journal. — 2012. — Т. 7487. — С. 329—369. — ISBN 978-3-642-33157-2. — ISSN 0302-9743. — DOI:10.1007/978-3-642-33158-9_9
  12. Niklas Laxström, language engineer and Wikimedian. blog.wikimedia.org (23 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2016. Праверана 1 лістапада 2014.
  13. Etusivu — Betawiki (12 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2006. Праверана 2 жніўня 2014.
  14. TranslateWiki.net – BetaWiki to Translate WikiMedia. killerstartups.com (11 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 2 жніўня 2014.
  15. Gómez Fontanills, David; Mörth, Karlheinz Panorama of the wikimediasphere(англ.) // Digithum. — Open University of Catalonia, 2012. — № 14. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2014.
  16. Siam, Omar. Ein digitales Wörterbuch der 200 häufigsten Wörter der Wikipedia in ägyptischer Umgangssprache: corpusbasierte Methoden zur lexikalischen Analyse nicht-standardisierter Sprache (ням.). — Faculty of Cultural Philosophy, University of Vienna, 2013. Архівавана 28 снежня 2013 года.
  17. Moeller, Erik. Free Culture Spotlight: Interview with BetaWiki founder Niklas Laxström. blog.wikimedia.org (18 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2016. Праверана 1 лістапада 2014.
  18. GSoC wrap-up – Translate extension (1 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2016. Праверана 3 жніўня 2014.
  19. Putting that another pair of eyes into good us (29 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2016. Праверана 3 жніўня 2014.
  20. Efficient translation: Translation memory enabled on all Wikimedia wikis (7 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2016. Праверана 3 жніўня 2014.
  21. File format support. mediawiki.org. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2016. Праверана 1 лістапада 2014.
  22. Wiki: Updated stats, translations, project pages. a3li.li (9 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2014. Праверана 3 жніўня 2014.
  23. 2013 Gentoo Foundation Inc. Secretary's Report. gentoo.org (18 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 3 жніўня 2014.
  24. KDE UserBase proudly presents another cool feature of the Translate extension developed by the fantastic Niklas Nikerabbit Laxström(недаступная спасылка). Pipesmoker's Blog (13 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2015. Праверана 3 жніўня 2014.
  25. 4 years in 6 minutes (30 снежня 2012). — «The explosion in around mid 2010 happened when we introduced the awesome translate extension for mediawiki.»  Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2016. Праверана 3 жніўня 2014.
  26. Localising Joomla! Архіўная копія ад 27 жніўня 2016 на Wayback Machine
  27. Translation Portal Архіўная копія ад 18 ліпеня 2014 на Wayback Machine, wiki.simplemachines.org.