Trubetskoy

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Trubetskoy
Жанры Рок
Альтэрнатыўны рок
Панк-рок
Гады 2014 — нашыя дні
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Flag of Minsk, Belarus.svg Мінск
Адкуль Мінск
Мова песень Руская
Беларуская
Украінская
Лэйбл Союз
Склад Павел Булатнікаў
Павел Трыпуць
Дзмітрый Свірыдовіч
Дзмітрый Хаменка
Сяргей Падлівахін
trubetskoy.me

Trubetskoy — беларускі гурт з Мінска, утвораны часткай былых удзельнікаў калектыву «Ляпіс Трубяцкі». Грае ў жанрах панк і альтэрнатыўны рок. Будучы пераемнікам «Ляпісаў», калектыў дазваляе сабе выконваць песні дадзенага гурта ў сваёй апрацоўцы[1]. Таксама выконваюцца і ўласныя кампазіцыі[2].

Гісторыя і развіццё[правіць | правіць зыходнік]

17 сакавіка 2014 года Сяргей Міхалок аб’явіў аб распадзе гурта «Ляпіс Трубяцкі» з восені бягучага года. 31 жніўня калектыў сапраўды скончыў сваю дзейнасць. У ноч на 1 верасня ў інтэрнэце на розных сайтах з’явіліся паведамленні пра ўтварэнне двух новых гуртоў — «Brutto» на чале з Міхалком, і «Trubetskoy» з Булатнікавым[3].

Першы сінгл «Ласточка» з’явіўся ў iTunes 1 верасня. Гэта кампазіцыя была дэбютнай толькі для «Trubetskoy», паколькі яна час ад часу выконвалася на канцэртах «Ляпісаў», але, нягледзячы на просьбы фанатаў, так і не была выдадзена ў студыйнай версіі[4].

Першы канцэрт паспяхова адбыўся ўжо 5 верасня 2014 на фестывалі «RESPUBLICA» ва ўкраінскім Камянцы-Падольскім.

Першым афіцыйным рэлізам калектыва стаў максі-сінгл «Ёлки» (2014), які складаўся з чатырох трэкаў[5]. У 2015 годзе «Trubetskoy» запісаў сумесную песню з расійскім рэп-выканаўцам Лігалайзам «Гагарин»[6]. Пазней з’явіўся беларускамоўны сінгл «Прывітанне ўсім наогул».

23 кастрычніка 2015 года адбыўся выхад дэбютнага альбома «Magister Bibendi»[7] (у перакладзе з латыні — «настаўнік пітва», «распарадчык папойкі»). Над ім працавалі людзі з розных краін — «сапраўдная інтэрбрыгада», па словах прэс-аташэ гурта Аляксандра Бергера: «Гэтая кружэлка пісалася ў Літве, за гук адказваў саўнд-прадзюсер з Нарвегіі, тэксты для песень складаліся ў Мінску, Кіеве, Вільні, Маскве, Варне, майстарынг альбома рабіўся ў Лондане, кліп мантаваўся ў Любляне, ну і гэтак далей. А яшчэ ў гэтым альбом увайшлі песні на трох мовах: рускай, беларускай і ўкраінскай».

13 лістапада 2016 года з гурта сышоў Алесь Францішак-Мышкевіч. Пазней стала вядома аб тым, што месца бас-гітарыста заняў экс-удзельнік гурта «Ляпіс Трубяцкой» Дзмітрый Свірыдовіч.

Гурт маштабна выступіў па расійскіх гарадах у першых месяцах года сумесна з гуртом Ска’n’Ворд. Многія песні калектыву перапісаныя ў акустычнай апрацоўцы.

6 ліпеня 2017 года гурт выступіў на адкрыцці рок-фэсту «Нашествие 2017» у сяле Вялікае Завідава Цвярской вобласці. Гурт сустрэлі даволі станоўча[Крыніца?].

21 ліпеня 2017 года гурт прадставіў свой рэпертуар у праграме «Воздух» на Нашым Радыё.

З верасня 2017 года новым удзельнікам гурта стаў клавішнік Дзмітрый Хаменка. 1 верасня, у гонар 3-гадовага юбілею гурта, была прадстаўлена новая песня «Китти» у стылі сучаснай музыкі і Мумій Троля. Новыя песні «Китти» і «Время» былі выкананы 2 верасня, на канцэрце ў Маскве, прысвечаным дню нараджэння гурта. 15 верасня 2017 года на канале YouTube з’явіўся новы кліп гурта на песню «Китти».

28 лістапада 2017 гады выйшаў кліп на песню «Когда идёшь домой».

18 красавіка 2018 года гурт прадставіў кампазіцыю «Маё Сэрца». Упершыню песня была выканана ўжывую ў акустычным варыянце на канцэрце ў Мiнску 19 красавіка 2018 года.

5 чэрвеня 2018 гадоў у сацыяльных сетках калектыву з’явіўся пост пра тое, што бубнач гурта — Аляксандр Старажук — вырашыў засяродзіцца на выкладчыцкай дзейнасці.

17 чэрвеня 2018 года адбыўся канцэрт гурта ў Асіповічах з новым ударнікам.

20 чэрвеня 2018 года быў прадстаўлены новы бубнач гурта. Ім стаў Сяргей Падлівахін, вядомы дзякуючы калектывам «Лепрыконсы» і «J:Морс». Таксама ён граў у іншых калектывах.

28 чэрвеня 2018 гады выйшаў кліп на песню «Время».

У лютым 2019 гады выйшаў альбом «Зашевелит бит».

19 студзеня 2020 года ў Мiнску сканаў гітарыст гурта Руслан Уладыка. У чэрвені 2019 года ён быў моцна збіты, знаходзіўся ў коме на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • Magister Bibendi (2015)[7].
  • Зашевелит бит (2019).

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ёлки (максі-сінгл, 2014)[5].
  • Прывітанне ўсім наогул (2015).
  • Один из вас (2016).
  • Трафик (2018).

Склад удзельнікаў[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Сесійныя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Павел Трацяк  — гітара, бэк-вакал (верасень 2014). Згуляў з гуртом толькі адзін канцэрт і дапамог у запісе сінгла, аднак з-за ўласнай занятасці прыняў рашэнне не станавіцца пастаянным удзельнікам гурта. На дадзены момант гуляе ў калектыве Сяргея Міхалка — Brutto.
  • Павел Трыпуць — гітара, бэк-вакал (чэрвень 2019 — студзень 2020)

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • 1 верасня, як толькі калектыў пачаў сваю дзейнасць, ва ўсіх сацыяльных сетках была змешчана фатаграфія афішы бліжэйшых канцэртаў, на якой 1 лістапада быў абазначаны канцэрт у Мінску (клуб «RE:Public»). Аднак потым гэтае фота было заменена на ўжо без пазначанага ў Мінску канцэрта. Гэта не магло быць памылкай ці жартам, таму, верагодна, гаворка ідзе пра чарговыя забароны і перашкоды з боку ўладаў.
  • Адразу пасля запуску старонкі суполкі калектыву У Кантакце, у каментарыях і адпаведных тэмах людзі пачалі задаваць пытанні пра адсутнасць духавых інструментаў у «Трубяцкім». Агулам назбіралася больш за паўтары сотні меркаванняў. Людзі лічаць, што сола-гітара не здольна замяніць гук медных духавых. Сапраўды, духавая секцыя з’яўлялася неад’емнай рысай былога «Ляпіса Трубяцкога». Але музыкі пазіцыянуюць сябе як новы толькі што створаны незалежны гітарны калектыў, таму ад старых сувязей адмаўляюцца.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]