True Blue

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
True Blue
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Мадонна
Дата выпуску 30 чэрвеня 1986
Жанр поп-музыка

«True Blue» ― трэці студыйны альбом амерыканскай спявачкі Мадоны, выпушчаны 30 чэрвеня 1986 года. Мадонна працавала са Стывенам Браем і Патрыкам Леанардам[en], стаўшы сааўтарам і супрадзюсарам усіх песень на альбоме. Як найбольш «дзявочы» альбом Мадонны, «True Blue» уяўляе квінтэсенцыю тэм пра каханне, працу, мары, а таксама расчараванне, і быў натхнёны яе адносінамі з мужам Шонам Пэнам, якому Мадонна прысвяціла альбом. На ўнутраным канверце пласцінкі напісана: «Прысвячаецца майму мужу, самаму клёваму хлопцу ў Сусвеце».[1] У музычным плане песні на альбоме прынялі іншы напрамак ад яе папярэдніх работ, уключыўшы класічную музыку для таго, каб заваяваць больш старэйшую аўдыторыю, якая скептычна ставілася да яе музыкі.

У запісе альбома выкарыстоўвалі розныя інструменты, у тым ліку акустычныя гітары, барабаны, сінтэзатары і кубінскія музычныя інструменты. Тэмы для песень вар’іруюцца ад кахання, свабоды, а ў песні «Papa Don’t Preach» узнімаюцца такія сацыяльныя праблемы, як падлеткавая цяжарнасць[ru]. Пасля яго выхаду, «True Blue» атрымаў шмат станоўчых водгукаў ад крытыкаў. Яны пахвалілі альбом, апісаўшы яго як архетып поп-альбомаў канца 1980-х і пачатку 1990-х гадоў. Яны таксама высока ацанілі той факт, што голас Мадоны гучаў мацней, чым гэта было на яе папярэдніх рэлізах, высока ацаніўшы навыкі Мадоны як спявачкі, кампазітара і артыста.

«True Blue» быў сустрэты з неверагодным поспехам, дасягнуўшы першага радка чартаў у 28 краінах па ўсім свеце, уключаючы Аўстралію, Канаду, Францыю, Германію, Злучанае Каралеўства і Злучаныя Штаты. Ён правёў 34 тыдні запар на вяршыні «European Top 100 Albums[en]», больш, чым любы іншы альбом у гісторыі. Ён стаў самым прадаваным альбомам у свеце ў 1986 годзе і застаецца адным з самых прадаваных альбомаў усіх часоў з аб’ёмам продажаў больш за 25 мільёнаў копій па ўсім свеце. Усе пяць сінглаў з альбома дасягнулі верхняй пяцёркі на «Billboard Hot 100», «Live to Tell», «Papa Don’t Preach» і «Open Your Heart» патрапілі на першы радок.

У падтрымку альбома Мадонна адправілася ў свой другі тур «Who’s That Girl World Tour[en]» з якім наведвала гарады Паўночнай Амерыкі, Еўропы і Азіі ў 1987 годзе. Сінглы альбома і кліпы, якія іх суправаджаюць, выклікалі неадназначную рэакцыю сярод адукацыйных і сацыяльных груп, у прыватнасці «Papa Don’t Preach», які ўзнімае тэму падлеткавай цяжарнасці ў яе лірыцы і «Open Your Heart» у вобразе танцоркі стрыптыз-клуба ў сваім музычнае відэа. «True Blue» абазначаюць як альбом, які зрабіў Мадону сусветнай суперзоркай, умацаваўшы сваю рэпутацыю сярод непераўзыдзеных музычных дзеячаў 1980-х гадоў. Альбом таксама згаданы ў Кнізе рэкордаў Гінэса.

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

НазваАўтарПрадзюсар(ы) Працягласць
1. «Papa Don't Preach» Brian Elliot, MadonnaMadonna, Stephen Bray 4:29
2. «Open Your Heart» Madonna, Gardner Cole, Peter RafelsonMadonna, Patrick Leonard 4:13
3. «White Heat» Madonna, LeonardMadonna, Leonard 4:40
4. «Live to Tell» Madonna, LeonardMadonna, Leonard 5:51
5. «Where's the Party» Madonna, Bray, LeonardMadonna, Leonard, Bray 4:21
6. «True Blue» Madonna, BrayMadonna, Bray 4:18
7. «La Isla Bonita» Madonna, Leonard, Bruce GaitschMadonna, Leonard 4:02
8. «Jimmy Jimmy» Madonna, BrayMadonna, Bray 3:55
9. «Love Makes the World Go Round» Madonna, LeonardMadonna, Leonard 4:31
40:18

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]