TUT.BY
Tut.by | |
---|---|
![]() | |
URL | tut.by |
Камерцыйны | Так |
Тып сайта | інтэрнэт-партал |
Мова(-ы) | руская |
Размяшчэнне сервера | |
Уладальнік | ООО «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» |
Аўтар | Юрый Анатольевіч Зісер |
Пачатак працы | 5 кастрычніка 2000 |
Бягучы статус | працуе |
Рэйтынг Alexa | 1 261[1] |
TUT.BY — папулярнае беларускае анлайн-медыя, якое змяшчае спецыялізаваныя раздзелы і сэрвісы: ад прагноза надвор’я і афішы мерапрыемстваў да курса валют. Па дадзеных на 2019 год рэсурс ахоплівае 62,58 % усіх інтэрнэт-карыстальнікаў Беларусі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Распрацоўка партала пачалася ў ліпені 2000 г., а ўжо 5 кастрычніка 2000 г. ён адкрыўся для наведвальнікаў. Рэсурс уключаў навіны, бясплатную электронную пошту, прагноз надвор’я, курсы валют і кошты на паліва. Назву TUT.BY прыдумаў паэт Мікола Раманоўскі, унук Кузьмы Чорнага.
У канцы 2000 года з’явіліся форумы і пачаўся продаж інтэрнэт-рэкламы. У чэрвені 2004 года адчыняецца сэрвіс «Афіша TUT.BY». У 2005 годзе з’явіўся раздзел «Фінансы TUT.BY».
У 2008 годзе з’явілася ўласная сацыяльная сетка «Я тут!». У 2015 годзе яна спыніла працу па тэхнічных прычынах.
У 2010 годзе на сайце з’яўляецца тэматычны раздзел «Спорт TUT.BY». І пачынае працаваць Галерэя TUT.BY, дзе праводзяцца выставы, творчыя сустрэчы і лекцыі. У сакавіку 2012 года — адчыняецца раздзел для жанчын «Лэдзі TUT.BY».
У жніўні 2016 года TUT.BY запусціў англамоўны праект пра Беларусь на сусветную аўдыторыю — BelarusFeed.
У сакавіку 2018 года TUT.BY абагнаў па колькасці беларускай аўдыторыі такія буйныя пляцоўкі, як Яндэкс, Mail.ru(руск.) бел. і YouTube.
У студзені 2019 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала TUT.BY у якасці сеткавага выдання.
У лютым 2019 года TUT.BY атрымаў «Сярэбраную кнопку» ад платформы YouTube (узнагароду ў сувязі з тым, што відэаканал партала перасягнуў мяжу ў 100 тысяч падпісчыкаў).
У маі 2019 быў зафіксаваны абсалютны рэкорд у гісторыі партала: навіны ўсіх паддаменаў TUT.BY сабралі 178 млн праглядаў (вэб + apps, па дадзеных «Яндэкс. Метрыка»).
25 верасня 2020 года стала вядома, што па пазове Міністэрства інфармацыі партал хочуць пазбавіць рэгістрацыі ў якасці СМІ[2][3]. Пасяджэнне суда па іску прызначана на 8 кастрычніка 2020 года[2][3]. 1 кастрычніка 2020 года ў падтрымку сваёй іскавой заявы і за асвятленне парталам пратэстаў у Беларусі (2020) Міністэрствам інфармацыі была прыпынена рэгістрацыя TUT.BY у якасці СМІ на тры месяцы[4]. Сам рэсурс заявіў, што пакуль мае намер працягнуць працу[4]. Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» раскрытыкавала такую палітыку ў адносінах да медыя[5].
У кастрычніку 2020 года Беларуская асацыяцыя журналістаў і рэдакцыі шэрагу незалежных СМІ выступілі з сумеснай заяваю з нагоды ціску на партал TUT.BY і абмежавання доступу да незалежных сайтаў[6][7]. У сумеснай заяве ЗША і яшчэ больш за пяцідзесяці краін і ЕС аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ад 26 кастрычніка 2020 года было сказана, што «нядаўнія захады адносна Tut.by, найбуйнейшага беларускага незалежнага СМІ, павінны спыніцца»[8][9]. Блогер Сяргей Ціханоўскі ў лісце да рэдакцыі «Брестской газеты» ў лістападзе 2020 года асудзіў рэпрэсіі ўладаў у адносінах да журналісцкай супольнасці, у прыватнасці тое, што TUT.BY «душаць»[10].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
1-е месца ў намінацыі «Самы папулярны і наведвальны інтэрнэт-партал у РБ» (Міжнародны фестываль-конкурс «Выбар года — 2002»).
Лепшы нерасійскі сайт у СНД у намінацыі «Інфармацыйны партал» па выніках інтэрнэт-конкурса «Залаты сайт — 2005».
Спажывецкая намінацыя «Брэнд-лідар» па выніках нацыянальнага апытання ў таварнай групе "Інфармацыйныя інтэрнэт-парталы (конкурс «Брэнд года» у 2007−2010, 2012, 2013, 2014 і 2015 гадах).
У 2015 годзе беларускі партал TUT.BY быў названы «Сацыяльна адказным СМІ» за рэгулярнае асвятленне КСА-праектаў беларускага бізнесу.
1-е месца сярод інтэрнэт-парталаў у спажывецкай намінацыі на рэспубліканскім прафесійным конкурсе «Брэнд года» у 2016 і 2017 гадах.
У студзені 2018 года 42.TUT.BY перамог у міжнароднай прэміі «Інтэрнэт-медыя» па версіі сэрвіса рэдакцыйнай аналітыкі «Медыятар».
У 2018 годзе галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава стала «Чалавекам года» па версіі выдання «Наша Ніва».
У красавіку 2019 года Марына Золатава стала лаўрэатам прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая. Яна ўручаецца журналістам, якія сумяшчаюць прафесійныя дасягненні з грамадзянскім дзеяннем, спрыяючы развіццю медыйнага рынку і станаўленню Беларусі як дэмакратычнай дзяржавы.
У маі 2019 года TUT.BY апынуўся на першым месцы ў вясновым рэйтынгу Media IQ, які прысвечаны захаванню журналісцкіх стандартаў сярод беларускіх медыя.
Бізнес[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2002 года з’явілася камерцыйная служба TUT.BY. Яе мэта — аказанне платных і бясплатных паслуг для беларускіх арганізацый: распрацоўка і прасоўванне сайтаў, кансалтынг, хостынг і г.д. Камерцыйная служба забяспечвае прыбытковую частку TUT.BY.
TUT.BY і грамадства[правіць | правіць зыходнік]
5-6 кастрычніка 2006 года TUT.BY правёў першую канферэнцыю «Дзелавы Інтэрнэт».
У чэрвені на партале адкрылася летняя школа журналістыкі для падлеткаў ад 14 да 20 гадоў.
Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]
- TUT.BY змяшчае 12 рубрык навін і 10 карысных сэрвісаў.
- Кожны дзень на сайце выходзіць больш за 200 навін.
- Партал ахоплівае 69 % беларускай аўдыторыі (3 681 243 чытача ў месяц).[11]
- TUT.BY запускае 43 рэкламныя кампаніі кожны дзень.[11]
- Колькасць праглядаў — 10 мільёнаў кожны дзень.
- На партал заходзяць 16,5 мільёна ўнікальных карыстальнікаў у месяц.
- TUT.BY прытрымліваецца прынцыпаў адкрытасці і празрыстасці. Статыстыка па аўдыторыі і наведвальнасці партала змяшчаецца ў адкрытым доступе.
- Самы папулярны артыкул на TUT.BY быў прачытаны больш за 1 млн 800 тысяч разоў. Гэта навіна аб тым, як 16 жніўня 2020 года людзі па ўсёй краіне выхадзілі на мітынгі пасля выбараў прэзідэнта: «За Лукашенко — один, против — все остальные. Как по всей стране в воскресенье выходили на митинги. Онлайн».
- Першая навіна, якую апублікавалі на TUT.BY, не захавалася. Але другая навіна была пра тое, што Цэнтральнае канструктарскае бюро марскіх тэхналогій «Рубін» і нарвежскае аддзяленне карпарацыі «Halliburton» падпісалі кантракт аб правядзенні аперацыі па ўздыме целаў маракоў з «Курска». Яе прачыталі 3939 разоў, яна была апублікавана 3 кастрычніка 2000 года.
- Самы доўгі артыкул за ўсю гісторыю працы партала апублікаваны 20 красавіка 2010 года. У ім 26 255 слоў. Гэта матэрыял прэс-службы прэзідэнта з пасланнем Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнага сходу.
- У кампаніі станам на 5 кастрычніка 2020 года працуюць 265 чалавек.
- На YouTube ёсць канал TUT.BY, які першым з беларускіх медыя перасягнуў адзнаку ў мільён падпісчыкаў.
- У запуск партала ў 2000 годзе было інвесціравана ўсяго $ 10 тыс.
- За 20 гадоў працы форумаў пад артыкуламі TUT.BY самы актыўны ўдзельнік пакінуў 55 463 каментары (першы быў 7 жніўня 2015 года ў 18.26)
Зноскі
- ↑ https://www.alexa.com/siteinfo/tut.by
- ↑ 2,0 2,1 TUT.by грозит потеря статуса СМИ (руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 25 верасня 2020.
- ↑ 3,0 3,1 TUT.by пагражае страта статусу СМІ (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 25 верасня 2020.
- ↑ 4,0 4,1 Belarus: Tut.by news site ban comes into force | DW | 01.10.2020 (англ.) . Deutsche Welle (1 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 1 кастрычніка 2020.
- ↑ Kritik an Lukaschenkos Medienpolitik (ням.) . Рэпарцёры без межаў (6 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2020. Праверана 6 кастрычніка 2020.
- ↑ Друкарня адмаўляецца друкаваць незалежную "Брэсцкую газету" (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Типография отказывается печатать независимую "Брестскую газету" (руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Joint Statement on the Human Rights Situation in Belarus (англ.) . U.S. Embassy in Belarus (28 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020.
- ↑ Сумесная заява аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі (бел.) . Амбасада ЗША ў Беларусі (28 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020. Праверана 28 кастрычніка 2020.
- ↑ Сергей Тихановский: «Очень переживаю за давление на журналистов и журналистику» (руск.) // Брестская газета. — 2020. — № 47 (936). — С. 8.
- ↑ 11,0 11,1 Беницевич, Наталья. Сегодня TUT.BY — 20 лет. Интересные факты о нас и истории сотрудников (руск.) . TUT.BY (5 кастрычнiка 2020 у 11:15). Праверана 4 лютага 2021.