UA: Радыё Культура
Выгляд
| Радыё «Культура» | |
|---|---|
| Украінскае радыё «Культура» | |
| | |
| Горад | Кіеў |
| Краіна | Украіна |
| Слоган | Канал духоўнага адраджэння |
| Фармат | Музычна-навінавы |
| Музычны фармат | Акадэмічны |
| Частата | 72,86 УКХ (Кіеў) |
| Мачта | Кіеў |
| Магутнасць | 15 кілават |
| Час вяшчання | Кругласутачна |
| Зона вяшчання | Украіна |
| Дата пачатку вяшчання | 2003 |
| Заснавальнік | Кабінет міністраў Украіны |
| Уладальнік | Radio Ukraine[d] |
| Кіраўнікі | Нэля Даніленка |
| Сайт | www.radiokultura.org |
Украінскае радыё «Культура» (укр.: Українське радіо «Культура») — украінскамоўная дзяржаўная радыёстанцыя Украіны, заснаваная ў студзені 1992 года. Да 1 студзеня 2003 г. працавала пад назвай Трэці канал Украінскага радыё[1]. Дадаткова вяшчае праз спадарожнік «Хелас Сат 2»: арбітальнае размяшчэнне — 39° усходняй даўгаты, частата — 11512 мегагэрцаў, палярызацыя хваляў — гарызантальная, хуткасць патока — 27500 знакаў/сек., выпраўленне памылак — 3/4. На 2014 г. выпускала 118 перадачаў, у тым ліку 44 мастацкіх, 42 музычных, 17 наўпроставаэтэрных, 13 пазнавальных і 2 рэлігійных. Перадачу «Хрысціянскія дыялогі» (панядзелак, 21:15-22:00) вёў кіеўскі патрыярх Філарэт.
Зноскі
- ↑ Радыёстанцыі ніжняга паддыяпазону УКХ ЧМ у м. Кіеў (укр.). Барыс Скуратоўскі. Праверана 13 студзеня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Архіў перадачаў другога канала «Культура» (укр.)(недаступная спасылка). Українське радіо «Культура». Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2018. Праверана 13 студзеня 2017.