USS America (CV-66)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Амерыка»
USS America (CV-66)
Служба:  ЗША
Клас і тып судна авіяносец
Будаўніцтва распачата 9 студзеня 1961
Спушчаны на ваду 1 лютага 1964
Уведзены ў эксплуатацыю 23 жніўня 1965
Выведзены са складу флота 9 жніўня 1996
Статус Затоплены
Асноўныя характарыстыкі
Водазмяшчэнне 61 174 тон,
пры поўнай загрузцы — 83 573 тоны
Даўжыня 319,4 м,
па ватэрлініі — 301,7 м
Шырыня 75,5 м,
па ватэрлініі — 39,3 м
Асадка 11,5 м
Рухавікі 8 катлоў, 4 паравых турбінных рухавіка
Магутнасць 280 000 л.с. (206 МВт)
Хуткасць ходу 34 вузла (62,96 км/г)
Экіпаж 502 афіцэра, 4668 чалавек
Узбраенне
Авіяцыйная група каля 79 самалётаў і верталётаў

«Амерыка» — (англ.: USS America (CV-66)) — трэці амерыканскі авіяносец тыпу «Кіці-Хок».

Закладзены 9 студзеня 1961 года, спушчаны на ваду 1 лютага 1964 года, уведзены ў склад флоту 23 жніўня 1965 года. Спісаны 9 жніўня 1996 года.

Першы паход на баявое дзяжурства авіяносец здзейсніў у Міжземнае мора у 1964—1965 гадах. Падчас паходу «Амерыка» наведаў Каны, Геную, Тулон, Афіны, Стамбул, Валету, Таранта, Пальма-дэ-Маёрку.

Другі паход адбыўся таксама ў Міжземнае мора і пачаўся ў студзені 1967 года, гэты паход быў азмрочаны некалькімі авіяздарэннямі. 6 сакавіка 1967 года ў паветры, у 20 мілях ад авіяносца, сутыкнуліся два Фантомы II, абодва лётчыка паспяхова катапультаваліся і былі выратаваны. 15 сакавіка быў страчаны яшчэ адзін самалёт з-за непаладак паравой катапульты, лётчык згарэў жыўцом. Усяго за гэты паход было страчана 5 самалётаў. З-за распачатага палітычнага крызісу авіяносец прыбыў да берагоў Грэцыі ў мэтах эвакуацыі амерыканскіх грамадзян у выпадку грамадзянскай вайны. Падчас гэтага паходу авіяносную групу ўвесь час суправаджалі савецкія ваенна-марскія судны.

У выніку распачатага блізкаўсходняга крызісу быў накіраваны да берагоў Ізраіля. Арабскія краіны вінавацілі ЗША ва ўдзеле самалётаў з Амерыкі ў Шасцідзённай вайне.

Наступныя тры паходы адбыліся да берагоў В'етнама, авіяносец удзельнічаў у мностве аперацый падчас вайны ў В’етнаме.

З пачатку 80-х аднаўляюцца паходы ў Міжземнае мора, ажыццяўляецца амерыканская ваенная прысутнасць у рэгіёне падчас Ліванскага і Лівійскага крызісаў. Удзельнічаў у аперацыі «Каньён Эльдарада».

Напачатку 90-х ажыццяўляліся паходы ў Персідскі заліў.

Апошні паход адбыўся ў Міжземнае мора, «Амерыка» ўдзельнічала ў падтрымцы міратворчай аперацыі ў Босніі і Герцагавіне.

Авіяносец быў спісаны на спецыяльнай цырымоніі 9 жніўня 1996 года, праслужыўшы ўсяго каля 30 гадоў, стаўшы, як лічаць, ахвярай скарачэння бюджэту.

Карабель было вырашана расстраляць з розных відаў узбраенняў для праверкі пашкоджанняў, якія наносяцца такім вялікім караблям. У ЗША ўзнікла шмат рухаў супраць такой утылізацыі карабля, паколькі «ён нясе імя нацыі», прапаноўвалася зрабіць з карабля музей. У канчатковым выніку ўсе высілкі праціўнікаў затаплення авіяносца сышлі на нішто, і 19 красавіка 2005 года на авіяносцы падарвалі некалькі зарадаў, якія змадэлявалі трапленні тарпед і крылатых ракет. 14 мая прыкладна ў 11-30 авіяносец быў затоплены.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]