Ulex europaeus
Ulex europaeus | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Ulex europaeus L. (1753) | |||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||
|
Ulex europaeus — від дравяністых раслін роду Ulex сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]![]() | ||||||||||
Высокі калючы куст (60-200 см, рэдка да 4 м) з прамымі галінамі c рассеяна-валасістым апушэннем.
Лісце і бакавыя парасткі лінейныя, востра-калючыя, ператварыліся ў доўгія шыпы, толькі першыя 2-3 ліста пры прарастанні насення непарнапёрыстыя.
Кветканосы, чашачка і прыкветак густа лямцава-апушаныя. Прыкветкі невялікія, чырванавата-карычневыя. Кветкі залаціста-жоўтыя, падобныя на кветкі Caragana arborescens, адзінкавыя, звычайнага матыльковага тыпу. Кубачак двухлопасцевы, залозіста-валасісты, падзелены практычна да аснавання. Вяночак па даўжыні крыху пераўзыходзіць кубачак. Тычынкі спаяны ніткамі.
Бабы валасістыя і часам дасягаюць даўжыні да 15 мм[1].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Сустракаецца ўздоўж атлантычнага ўзбярэжжа Заходняй Еўропы (у Атлантычна-Еўрапейскай правінцыі[2]) і ў Міжземнамор'і.
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Часам вырошчваецца ў якасці корму для коней. З яго кветак здабываюць жоўтую фарбу. Галіны ўжываюцца як сурагат чаю.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шипчинский Н. В. Улекс европейский — Ulex europaeus L. // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1958. — Т. IV. Покрытосеменные. Семейства Бобовые — Гранатовые. — С. 111. — 976 с. — 2 500 экз.
- Шишкин Б. К. Ulex europaeus L. — Улекс европейский, английский дрок // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1945. — Т. XI. — С. 72—75. — 432 с. — 4 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Утесник // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Утёсник европейский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 2 студзеня 2013)