Перайсці да зместу

Unibuffel

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Unibuffel
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Sri Lanka Electrical and Mechanical Engineers[d]
Дызайнер Sri Lanka Electrical and Mechanical Engineers[d]
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 2000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Unibuffelшрыланкійскі MRAP.

Створаны прадпрыемствам Sri Lanka Electrical and Mechanical Engineers (SLEME) на базе паўднёваафрыканскага браневіка Buffel. Работа над стварэннем машыны пачалася ў 1997 годзе[1]. Серыйная вытворчасць запушчана ў 2000 годзе[2].

Дэбют браневіка адбыўся ў ходзе грамадзянскай вайны ў Шры-Ланцы. У наступным ён выкарыстоўваўся ў міратворчых аперацыях на Гаіці[3] і ў Малі[4].

У 2019 годзе спецыялісты SLEME мадэрнізавалі Unibuffel, дадаўшы сядзенні з паглынаннем удараў і палепшыўшы абарону. З 2020 года машыны, якія выкарыстоўваліся ў міратворчай місіі ААН у Малі, сталі абсталёўвацца кандыцыянерам[5][6].

Unibuffel мае закрытае дэсантнае аддзяленне і ўстаноўкі для гармат і кулямётаў[7]. Звычайна абсталёўваецца 25-мм гарматай Typhoon[7].

На машыне выкарыстоўваецца рухавік TATA, які лёгка спраўляецца з перасечанай мясцовасцю. MRAP забяспечаны куленепрабівальным шклом, якое першапачаткова імпартавалася з Кітая, але пазнейшыя версіі мелі шкло, вырабленае мясцовымі пастаўшчыкамі[8].

  1. Sri Lanka Electrical and Mechanical Engineers.
  2. Camp & Heitman, p. 238-239
  3. Sri Lanka Electrical and Mechanical Engineers.
  4. 'Mali needs us'.
  5. New locally made MPV better at withstanding mines: SLEME. The Sunday Times Sri Lanka. Праверана 10 сакавіка 2019.
  6. Sri Lanka Army-Manufactured Air-conditioned Mali-bound Unibuffels Ready for Shipment | Sri Lanka Army. www.army.lk. Праверана 26 чэрвеня 2020.
  7. а б Camp & Heitman, p. 239
  8. ප්‍රථම වරට රණවිරු නිෂ්පාදන ලෝවටා - Unibuffel Truck | Auto Vision | Sirasa TV - YouTube. www.youtube.com. Праверана 18 жніўня 2020.
  • Surviving the Ride: A Pictorial History of South African-Manufactured Mine-Protected Vehicles by Steve Camp & Helmoed Römer Heitman