United World College Maastricht
United World College Maastricht | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 2009 |
Дырэктар | Людвіг ван Оорд |
Тып | каледж |
Адрас | Discusworp 65, 6225 XP Maastricht, Nederland |
Сайт | uwcmaastricht.nl |
![]() |
United World College Maastricht — трынаццаты каледж аб’яднанага свету. Знаходзіцца ў горадзе Маастрыхт, Нідэрланды. Паўстаў у 2009 годзе на базе International School Maastricht і International Primary School Joppenhof. У цяперашні час у каледжы вучыцца каля 850 чалавек больш за 100 краін. Сярод іх студэнты з Беларусі. Абітурыенты каледжа з Беларусі могуць прачытаць патрабаванні прыёму на сайце Нацыянальнага камітэта УВК Беларусі.[1]
Выпускнікі з Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
Студэнты з Беларусі таксама вучыліся ў каледжы. Гэта: Марыя Строцава, Дар'я Давідоўская, Юльяна Мішур, Аляксандра Гваздзёва, Алена Міхалковіч, Алесь Вераб'ёў.[2] Самыя таленавітыя змаглі атрымаць права на стыпендыю фонду Дэвіса для навучання ў прэстыжных амерыканскіх універсітэтах:
- Алесь Вераб'ёў — каледж Лютэра; [3]
- Дар'я Давідоўская — каледж Лютэра;[4]
- Юльяна Мішур — Фларыдскі ўніверсітэт.[4]
Нататкі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Як паступіць .Інфармацыя пра адбор 2020-2022 (бел.). UWC Беларус. Праверана 26 сакавіка 2020.
- ↑ Выпускнікі (бел.). UWC Беларус. Праверана 26 сакавіка 2020.
- ↑ Ales Varabyou (англ.). Davis UWC Scholars (2017). Праверана 25 сакавіка 2020.
- ↑ 4,0 4,1 Davis UWC Scholars Raport. Davis UWC Scholars (2019). Праверана 25 сакавіка 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт
- United World College Maastricht (англ.). Elite ib Tutors. Праверана 26 сакавіка 2020.