Галаўнёвыя грыбы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ustilaginales)
Галаўнёвыя грыбы

Ustilago nuda на яравым ячмені
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ustilaginales G. Winter

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  14110
NCBI  5267
EOL  5794
MB  90456

Галаўнёвыя грыбы (Ustilaginales) — парадак ці клас паразітычных базідыяльных грыбоў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Міцэлій шматклетачны, бясколерны, развіваецца паміж клетак расліны, радзей унутрм клетак, мае гаўсторыі, з дапамогай якіх грыбы жывяцца. У залежнасці ад асабліпасцей розных відаў міцэлій можа пранізваць карані, сцяблы, лісце, суквецці, дзе ўтвараюцца шчыльныя спляценні з масай круглаватых двух’ядравых спор — хламідаспор памерам 4—30 мкм, якімі грыбы размнажаюцца.

Паразіты пераважна збожжавых культур. Разбураюць пашкоджаныя органы раслін з утварэннм пылаватай масы хламідаспор. Абалонка спор гладкая сеткаватая, шчаціністая або бародаўчатая.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

У парадку 8 сямействаў, каля 1000 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары акрамя Антарктыды. Звычайна спецыялізаваныя паразіты вышэйшых травяністых раслін. На Беларусі найбольш вядомыя віды з роду Ustilago.

Пашкоджаныя імі расліны не гінуць, а доўгі час развіваюцца. Органы раслін, пашкоджаных галаўнёвымі грыбамі, часта нагадваюць абвуглены прадмет з-за чорнай, сажыстай масы спор паразітаў. Мікоз раслін у такім выпадку называецца «галаўня».

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

У цыкле развіцця галаўнёвых грыбоў назіраецца чаргаванне 3 стадый, або фаз: гаплоіднай (кароткачасовая, базідыяспоры і першасны міцэлій), дыкарыятычнай (працяглая, другасны, паразітны міцэлій) і дыплоіднай (вельмі кароткая, спелыя хламідаспоры). У масе (напр., цвёрдая галаўня ў зярняўцы пшаніцы дае 8—10 млн штук хламідаспор) — гэта чорны, фіялетавы або чырвоны пылаваты парашок унутры пашкоджаных тканак расліны. У некаторых відаў утвараюцца спаракучкі з 40—50 і больш спор. Хламідаспоры пераносяць працяглае высушванне і зберагаюць жыццядзейнасць на працягу 20 і больш гадоў. Прарастаючы, утвараюць 4-клетачныя базідыі з гаплоіднымі базідыяспорамі (меншых памераў, з гладкай тонкай, неафарбаванай абалонкай). Ёсць віды, якія не ўтвараюць базідыяспор (пыльная галаўня пшаніцы і ячменю) або базідыя з адной клеткі з 4—8 базідыяспорамі. Базідыяспоры некаторых відаў (пухірастая галаўня кукурузы) здольныя пачкавацца з утварэммем канідый. Гэтым значна павялічваецца выхад споравай масы.

Галаўнёвыя грыбы гатэраталічныя: для стварэння новага пакалення спор і для заражэння расліны неабходна зліццё дзвюх знешне аднолыкавых, але фізіялагічна розных базідыяспор або процілеглых міцэліяльных клетак. Пасля папарнага зліцця баэідыяспор утвараюцца дыплоідныя клеткі, якія прарастаюць у дыкарыятычны міцэлій. Ім адбываецца заражэнне раслін.

Меры барацьбы[правіць | правіць зыходнік]

Меры барацьбы: пратручванне і тэрмаапоацоўка насення, рацыянальнае размяшчэнне культур у севазвароце, правядзенне сяўбы ў аптымальныя тэрміны, падбор устойлівых сартоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]