Varpas

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Першы нумар часопіса

Varpas (бел.: Звон) — літоўская штомесячная газета ліберальнага, а пасля 1900 года — сацыялістычнага кірунку.

З-за таго, што выданне было забаронена ў Літве, у тыя часы - частцы Расійскай імперыі, друк адбываўся ў Тыльзіце (зараз Савецк) і Рагніце (зараз Нёман) у нямецкай Усходняй Прусіі і кантрабандай дастаўлялася ў край кніганошамі. Varpas, з накладам у 500[1]-1000[2] экзэмпляраў адыграў вялікую ролю ў літоўскім нацыянальным Адраджэнні. Tautiška Giesmė (бел.: Нацыянальная песьня), адна з паэм, напісаных заснавальнікам і выдаўцом выдання Вінцасам Кудзіркай да 10-й гадавіны з дня з'яўлення Varpasа, стала літоўскім нацыянальным гімнам. Рэдакцыя Varpas-а пазней распачала два больш спецыялізаваныя выданні: больш практычны Ūkininkas (бел.: Гаспадар), 1890–1905) для малаадукаваных сялян і апалітычную газету Naujienos (бел.: Навіны, 1901–1903) для шырэйшых колаў чытачоў.[3]

Выходзіў у 18891905 гг. У першым нумары часопіса упершыню было прапанавана увесці чэшскія літары š и č ў літоўскую арфаграфію. Прапанова была ўспрынята літоўскай дыяспарай у ЗША, і ў пачатку XX стагоддзя гэтыя літары ўвайшлі ў літоўскі алфавіт.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як першая нацыянальная газета Aušra спыніла выхад у 1886 годзе з-за фінансавых цяжкасцяў, літоўскія актывісты думалі пра тое, як яе адрадзіць ці чымсьці замяніць. Гурток літоўскіх студэнтаў у Маскве арганізаваў публікацыю недаўгавечнай Šviesa, каталіцкага штомесячніка, які не задаволіў ліберальных актывістаў.[3] Літоўскія студэнты ў Варшаве, на чале з Вінцасам Кудзіркай, Ёнасам Гайдамавічусам, і Ёзасам Адамайціс-Шэрнасам, арганізавалі таварыства Lietuva (бел.: Літва). Першапачаткова таварыства думала над тым, як адрадзіць свецкую "Аўшру", але вырашыла гэтага не рабіць, каб не ўзнаўляць спрэчак з ксяндзамі.[4] Гэтак у студзені 1889 з'явілася цалкам новае выданне Varpas. Яно намагалася аб'яднаць ліберальную, сацыялістычную і каталіцкую фракцыі літоўскага нацыянальнага Адраджэння. Нягледзячы на шматлікія цяжкасці (фінансавыя, дастаўку кніганошамі) выданне існавала больш за ўсе астатнія літоўскія перыёдыкі гэтага часу. Varpas адыграў вялікую ролю, фарміруючы ідэі нацыянальнага Адраджэння і стандартызуючы літоўскую мову. Напрыклад, у 1890 г. Кудзірка апублікаваў рэкамендацыі наконт літоўскай арфаграфіі: ён прапанаваў замяніць "sz" і "cz", запазычаныя з польскай, новымі "š" і "č", узятымі з чэшскай.[5] Гэтыя новыя літары зараз з'яўляюцца інтэгральнай часткай сучаснай літоўскай.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Varpas быў разлічаны на інтэлігенцыю і меў першапачатковую мэту ўзняць літоўскую нацыянальную свядомасць і ,урэшце рэшт, дасягнуць аўтаноміі ўнутры Расійскай імперыі.[6] Знаходзячыся пад уплывам польскага пазітывізму, Varpas даводзіў, што літоўцы могуць дасягнуць гэтага праз працу, эканамічнае развіццё, адукацыю і іншыя негвалтоўныя сродкі.[6] Таму многія артыкулы ўтрымоўвалі абмеркаванні наконт зямельнай рэформы, паляпшэння школьнай сістэмы, медыцынскага забеспячэння, сістэмы перавозак.[2] Некаторыя артыкулы былі дастаткова практычнымі, утрымлівалі ўказанні як і што трэба рабіць, але большасць заставаліся тэарэтычнымі настаўленнямі і абмеркаваннямі.[6] Амаль чвэрць зместа Varpas-а была прысвечана гісторыі.[7] Аднак, у адрозненні ад Аўшры, выданне адмаўлялася ад рамантычнай ідэалізацыі гераічнага мінулага (якое прывяло да дзвюх прайграных паўстанняў у 1830-31 і 1863-1864 гг.) і канцэнтравалася на больш практычнай і карыснай сучаснай гісторыі. Аўтары допісаў верылі ў тое, што разуменне сучаснай еўрапейскай палітыкі прынясе больш карысці, чым услаўленне старога ВКЛ.[7]

Varpas таксама была палітычнай газетай, якая крытыкавала царскую палітыку, патрабавала адмены забароны літоўскага друку і іншых русіфікатарскіх дзеянняў, роўных культурных і палітычных правоў для усіх нацый у Расійскай імперыі.[2] Varpas таксама стаяў на антыпольскіх пазіцыях, але амовіўся ад некаторых спрошчаных стэрэатыпаў у адносінах да палякаў і спаланізаваных літоўцаў, што былі прысутныя ў Аўшры.[8] Напрыклад, замест таго, каб абвінавачваць чужынцаў (палякаў і рускіх) за "смерць" ВКЛ, выдаўцы шукалі унутраныя прычыны гістарычных паражэнняў.[6] Аднак, часопіс ўсё яшчэ заклікаў да развіцця і ўзмацнення асобнай ад польскай літоўскай культуры. Палітычныя патрабаванні ўключалі патрабаванне аўтаноміі для Літвы, але не аднаўлення польска-літоўскай дзяржавы.[9] Напрыканцы свайго існавання і падчас рэвалюцыі 1905 - 1907 гг., Varpas стаў больш сацыялістычным,[10] уключаючы яго сурэдактара Вінцаса Міцкявічуса-Капсукаса, будучага кіраўніка Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1918-1919).[11]

У цэлым, змест Varpas-а быў вельмі разнастайны.[11] Газета спрабавала аб'яднаць розныя палітычныя групоўкі, намаганні рабіліся, каб друкаваць ліберальныя, сацыялістычныя, артыкулы рэлігійнага зместу.[2] Адна калонка магла супярэчыць другой.[11]

Рэдактары і распаўсюджвальнікі[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы натое, што Вінцас Кудзірка афіцыйна выдаў тоькі пяць першых нумароў Varpas-а, ён паўсюдна прызнаецца накіроўваючай сілай па-за выданнем. Да сваёй смерці ў 1899 г., ён пісаў і рэдагаваў уплывовую калонку пад назвай Tėvynės varpai (бел.: Званы Радзімы), дзе публікаваў артыкулы на розныя тэмы: абараняючы еднасць розных сацыяльных груп і палітычных фракцый для большай карысці цэлай нацыі, кароткія сатырычныя гісторыі, якія высмейвалі рускіх чыноўнікаў, тэарэтычныя матэрыялы на тэму журналістыкі і літаратуры і г. д.[12] Іншымі рэдактарамі былі Юозас Адамайціс-Шэрнас, Юргіс Шайліс, Антанас Мілюкас, Пятрас Мікалайніс, Марцінас Янкус, Ёзас Багдонас, Повілас Вышынскіс.[2]

У газеце, у адпаведнасці са сваёй мэтай падтрымліваць літоўскую мову і літаратуру, таксама друкавалася шмат мастацкіх твораў розных аўтараў: Пранаса Машуотаса, Вінцаса Капсукаса, Габрыэлі Пяткевічайтэ-Бітэ, Ёнаса Вілейшыса, Жэмайтэ, Šatrijos Ragana, Ёнаса Білюнаса, Повіласа Вішынскіса і іншых.[13]Іх работы былі рэдагаваныя Кудзіркай і Стасісам Матулайцісам.[14] Матэрыялы замежных аўтараў таксама перакладаліся і публікаваліся ў Varpas-е. Акадэмічныя артыкулы, якія датычыліся літоўскай мовы і спробаў яе стандартызацыі публікаваліся Ёнасам Яблонскісам. Будучы прэзідэнт Літвы Казіс Грынюс рабіў допісы ў газету.[15] З-за таго, што публікацыі былі нелегальныя, многія аўтары выкарыстоўвалі шматлікія псеўданімы, якія часта мяняліся; некаторыя ўвогуле не былі падпісаныя. З-за гэтага часам цяжка вызначыць сапраўднага аўтара. У цэлым, ад 90[1] да 150[15] чалавек (называных "варпасаўцамі" (літ.: varpininkai)) рабілі допісы ў выданне. Гэтая лічба ўключае пэўную колькасць карэспандэнтаў Аўшры.[15] Варпасаўцы арганізоўвалі штогадовыя сустрэчы і канферэнцыі, каб абмеркаваць кірунак развіцця часопіса.[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Kulakauskas
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Urbonas, p. 60
  3. 3,0 3,1 Krapauskas, p. 168
  4. Krapauskas, p. 169
  5. Subačius, p. 190
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 Krapauskas, p. 170
  7. 7,0 7,1 Krapauskas, p. 171
  8. Krapauskas, p. 172
  9. Krapauskas, pp. 170–171
  10. White, p. 60
  11. 11,0 11,1 11,2 Krapauskas, p. 178
  12. Urbonas, 60–62
  13. Urbonas, pp. 60–61
  14. Urbonas, p. 61
  15. 15,0 15,1 15,2 Urbonas, p. 63

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]