WZ-523
WZ-523 | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Дата прыняцця ў эксплуатацыю | 1993 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
WZ-523 — шасціколавы кітайскі бронетранспарцёр.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]WZ-523 створаны на базе грузавой платформы Dongfeng EQ245. Распрацоўваўся паралельна з канкуруючым праектам WZ-551[1].
Дзякуючы выкарыстанню старых тэхналогій, WZ-523 быў распрацаваны значна хутчэй, першапачатковая вытворчасць пачалася ў 1983 годзе. Прэзентаваны ў 1984 годзе на парадзе з нагоды 35-годдзя абвяшчэння КНР[1][2].
З-за некаторых праблем праект быў пераарыентаваны на экспарт і не паступіў на службу ў Народна-вызваленчую армію Кітая (НВАК)[3][4]. Аднак бранявік на базе WZ-523, ZFB-91, прыняты на ўзбраенні часцей НВАК у Ганконгу і Макаа[5]. Абмежаваная партыя машын у іншых частках краіны выкарыстоўвалася для разведкі і спецыяльных задач[6].
Па ліцэнзіі наладжана вытворчасць БТР у Судане[7].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]БТР можа перавозіць экіпаж з трох чалавек і да васьмі пасажыраў. Былі выраблены дзве асноўныя мадэлі; адна з усталяваным на даху 12,7-мм буйнакаліберным кулямётам, а другая з маленькай вежай, узброенай 35-мм гранатамётам і 7,62-мм спараным кулямётам агульнага прызначэння. Экспартная мадэль, якая паступіла на ўзбраенне ў 2008 годзе ў якасці машыны агнявой падтрымкі, была прададзена арміі Намібіі; яна ўзброена 73-мм гладкаствольнай гарматай 2А28 і выкарыстоўвае тую ж вежу, што і савецкая БМП-1[8].
WZ-523 у Нігеры і Габоне былі абсталяваны нямецкімі дызельнымі рухавікамі Deutz BF6[9].
Варыянты
[правіць | правіць зыходнік]- WZ-523
- БТР узброены 12.7-мм буйнакаліберным кулямётам.
- ZFB-91
- Аўтамабіль унутранай бяспекі на базе WZ-523.
Аператары
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б 解放军轮式战车典范-92步战车族及改型(нявызн.). Autohome (9 верасня 2012).
- ↑ 卡車心戰車命-簡評ZSL92輪式裝甲車 . Taiwan Daily (22 чэрвеня 2019).
- ↑ 解放军轮式战车典范-92步战车族及改型(нявызн.). Autohome (9 верасня 2012).
- ↑ "WZ523 Wheeled Armoured Personnel Carrier" Архівавана 12 лютага 2013 года.. Sinodefence.com. 20 February 2009. Retrieved 21 October 2012.
- ↑ "WZ523 Wheeled Armoured Personnel Carrier" [{{{1}}} Архівавана] {{{2}}}.. Sinodefence.com. 20 February 2009. Retrieved 21 October 2012.
- ↑ Cordesman, Anthony; Kleiber, Martin (1997). Chinese Military Modernization: Force Development and Strategic Capabilities. Washington D.C.: Center For Strategic and International Studies. pp. 93–94. ISBN 978-0-89206-496-0.
- ↑ а б Namiba fields a new Chinese APCs(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 October 2014. Праверана 18 August 2016.
- ↑ а б в г д е Trade Registers(недаступная спасылка). Armstrade.sipri.org. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2010. Праверана 3 снежня 2014.
- ↑ China 2004(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 March 2016. Праверана 3 December 2014.
- ↑ International Institute for Strategic Studies (2021). The Military Balance. p. 457. ISBN 9781032012278.
- ↑ Ghana Armed Forces(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 May 2018. Праверана 3 December 2014.