WebKit

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

WebKit — гэта рухавік браўзера, распрацаваны кампаніяй Apple. Выкарыстоўваецца ў вэб-браўзеры Safari, а таксама ў версіях кожнага вэб-браўзера для iOS і iPadOS. WebKit таксама выкарыстоўваецца браўзерам BlackBerry, кансолямі PlayStation, пачынаючы з PS3, мабільнымі аперацыйнымі сістэмамі Tizen, браўзерам Amazon Kindle, і на кансолях Nintendo.

WebKit быў створаны на аснове бібліятэк KHTML і KJS ад KDE і з тых часоў быў дапрацаваны ўдзельнікамі KDE, Apple, Google, Nokia, Bitstream, BlackBerry, Sony і іншымі. WebKit падтрымлівае macOS, Windows, Linux і іншыя Unix-падобныя аперацыйныя сістэмы. 3 красавіка 2013 г. Google абвясціла аб тым, што аддзяліла WebCore, кампанент WebKit, які будзе выкарыстоўвацца ў будучых версіях Google Chrome і Opera пад назвай Blink.

WebKit даступны па ліцэнзіі BSD 2-Clause за выключэннем кампанентаў WebCore і JavaScriptCore, якія даступны па ліцэнзіі GNU Lesser General Public License. Па стане на 7 сакавіка 2013 года WebKit з’яўляецца гандлёвай маркай Apple, зарэгістраванай у Бюро па патэнтах і таварных знаках ЗША.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]