What You’re Doing
| What You’re Doing | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | Beatles For Sale | |||
| Дата выпуску | 4 снежня 1964 | |||
| Дата запісу | 29—30 верасня, 26 кастрычніка 1964 | |||
| Жанр | рок | |||
| Мова песні | англійская | |||
| Працягласць | 2:30 | |||
| Лэйбл | Parlophone | |||
| Аўтар | Ленан — Мак-Картні | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Трэк-ліст альбома «Beatles For Sale» | ||||
|
||||
«What You’re Doing» (з англ. — «Што ты робіш») — песня гурта «The Beatles», напісаная Полам Мак-Картні (аўтарства прыпісана Ленану і Мак-Картні); адна з васьмі арыгінальных песень, якія выйшлі на альбоме Beatles For Sale. У ЗША песня была выпушчана на альбоме Beatles VI.
Песня
[правіць | правіць зыходнік]Песня пачынаецца з невялікага ўступу, які выконваецца ўдарнымі, што незвычайна для гурта. За ім ідзе невялікая гітарная паслядоўнасць, якая паўтараецца пасля кожнага куплета. У адрозненне ад большасці песень гурта, дадзеная кампазіцыя не ўтрымлівае прыпеваў. Яшчэ адной характэрнай асаблівсцю песні з'яўляецца звонкая 12-струнная гітара, якая, паводле музычнага крытыка Рычы Антэрбергера, «гучыць надзвычайна, падобна да гучання, якое стала ўспрымацца як тыповае для Роджэра Макгіна [сола-гітарыста гурта The Byrds], хаця „What You’re Doing“ была запісана ў канцы 1964 года, за шэсць месяцаў да таго, як The Byrds праславіліся дзякуючы кампазіцыі „Mr. Tambourine Man“»[2].
Тэкст песні, як лічыцца[3], прысвечаны стасункам Мак-Картні з Джэйн Эшэр. Нягледзячы на тое, што як аўтар тэкстаў Мак-Картні ў цэлым быў больш аптымістычным за Ленана, у гэтай песні ён выяўляе пачуццё самоты і няўпэўненасці ў сваіх стасунках — дадзеную тэматыку ён пазней разаўе ў пазнейшых сваіх песнях, такіх як «I’m Looking Through You» і «You Won’t See Me» на альбоме Rubber Soul і «For No One» на альбоме Revolver.
У дачыненні да формы даволі незвычайнае выкарыстанне Мак-Картні т. зв. састаўных рыфмаў, напрыклад (рыфмы вылучаны курсівам): «Look what you’re doing, I’m feeling blue and lonely… You got me running, and there’s no fun in it…»).
Запіс песні
[правіць | правіць зыходнік]Запіс песні заняў тры дні. 29 верасня 1964 года было запісана 7 дубляў рытмічнай дарожкі, на наступны дзень — 5 дубляў; 26 кастрычніка было запісана яшчэ 7 дубляў, апошні з якіх стаў асноўным і ўвайшоў у альбом[3]. Песня стала апошняй кампазіцыяй, запісанай для альбома Beatles For Sale.
- У запісе ўдзельнічалі[3]:
- Пол Мак-Картні — асноўны вакал, бас-гітара
- Джон Ленан — падгалоскі, рытм-гітара
- Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара
- Рынга Стар — ударныя
- Джордж Марцін — фартэпіяна
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б (unspecified title) Праверана 12 студзеня 2019.
- ↑ Richie Unterberger. What You’re Doing — Song Review (англ.). allmusic.com. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 9 лютага 2012.
- ↑ а б в Біблія The Beatles: «What You’re Doing» (англ.). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012. Праверана 9 лютага 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біблія The Beatles: «What You’re Doing» (англ.). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012. Праверана 9 лютага 2012.
- Тэкст песні «What You’re Doing» (англ.). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012. Праверана 9 лютага 2012.
- Alan W. Pollack. Нататкі пра песню «What You’re Doing» (англ.). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012. Праверана 9 лютага 2012.
- Robert Fontenot. [oldies.about.com/od/thebeatlessongs/a/whatyouredoing.htm What You’re Doing — The history of this classic Beatles song] (англ.). About.com. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012. Праверана 9 лютага 2012.
- Dave Rybaczewski. «What You’re Doing» - History (англ.). beatlesebooks.com. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012. Праверана 9 лютага 2012.
- Студыйная версія песні (рэмастэрынг 2009) на YouTube (Праверана 9 лютага 2012)