William Hill
William Hill | |
---|---|
Тып | прыватнае таварыства з абмежаванай адказнасцю[d][1] |
Лістынг на біржы | Лонданская фондавая біржа |
Заснаванне | 1934 |
Заснавальнікі | William Hill[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | азартная гульня |
Прадукцыя | букмекер[d] |
Сайт |
williamhill.com williamhill.com |
William Hill - адна з найбуйнейшых букмекерскіх кантор Злучанага Каралеўства. Штаб-кватэры кампаніі размяшчаюцца ў наваколлях Вуд-Грын, Лондан, а таксама ў раёне Хеахілс горада Лідс, Заходні Ёркшыр. Акцыі кампаніі ўключаны ў індэкс FTSE 100 Лонданскай фондавай біржы. Па стане на 2 жніўня 2013 года паказчык рынкавай капіталізацыі кампаніі складае 4, 07 мільярда фунтаў.
Кампанія была заснавана Уільямам Хілам у 1934 годзе — у тыя часы, калі азартныя гульні ў Вялікабрытаніі[2] былі забаронены. З таго часу кампанія шмат разоў мяняла свайго ўладальніка: у 1971[3] яна была набыта Sears Holdings, у 1988 — Grand Metropolitan, а ў 1989 уладальнікам была кампанія Brent Walker.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія вядзе сваю дзейнасць па ўсім свеце, маючы 16600 супрацоўнікаў і галоўныя офісы ў Злучаным Каралеўстве, Ірландыі і Гібралтары. Кампанія прадастаўляе свае паслугі па тэлефоне, у Інтэрнеце або ў 2300 ліцэнзаваных букмекерскіх канторах па ўсёй Вялікабрытаніі. У 2007 годзе кол-цэнтры кампаніі для прыёму тэлефонных ставак, размешчаныя ў Ротэрхэме, Паўднёвы Ёркшыр, прынялі 125 тыс. ставак на скачкі Grand National. Паводле дадзеных кампаніі, іх пункты прыёму ставак апрацоўваюць у сярэднім больш за адзін мільён ставак у дзень.[4] Зараз працуе на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Аўстраліі, Сербіі, Таджыкістана, Манголіі.[5]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2008 годзе William Hill пакінулі Італію ўсяго праз два гады, гэтая няўдача каштавала кампаніі выдаткаваных інвестыцый[6] на суму 1 млн фунтаў. Сумеснае прадпрыемства ў Іспаніі было зачынена ў студзені 2010 года.
У сакавіку 2009 года William Hill закрылі 14 пунктаў прыёму ставак у Ірландыі.[7]
У верасні 2009 года кампанія прыняла ўдзел у таргах на куплю першай ліцэнзіі на анлайн гемблінг у Індыі, выказваючы сваю зацікаўленасць у выхадзе на індыйскі рынак букмекераў праз Сіккім, аддалены раён у Гімалаях.[8]
У чэрвені 2012 года William Hill з'явіліся ў Невадзе, адзіным штаце ЗША, дзе дазволеныя паўнавартасныя стаўкі на спорт.[9]
William Hill выйшаў з Сінгапура 1 лютага 2015 года з мэтай захавання Закона аб выдаленай гульні, і з папярэджаннем, што гульня ў азартныя гульні ў Сінгапуры на William Hill забаронена.[10]
З красавіка 2016 года сайт Wiliam Hill блакуецца Раскамнаглядам на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Тым не менш, кампанія па-ранейшаму прымае гульцоў з краін былога СНД, уключаючы Расію.[11]
Блакаванне рахункаў
[правіць | правіць зыходнік]З 2010 года William Hill вядзе кампанію па блакіроўцы рахункаў карыстальнікаў, якія жадаюць вывесці грашовыя сродкі са сваіх акаўнтаў. Адным з довадаў кампаніі ў карысць блакавання рахунку з'яўляецца пытанне бяспекі
Больш за 57% карыстачоў па ўсім свеце абвясцілі William Hill у несумленнай гульні і агідным стаўленні да гульцоў.[12]
У кастрычніку 2016 года аб'яднанне paymentsJusticeforpunters заклікала камісію па азартных гульнях Вялікабрытаніі правесці дбайнае расследаванне дзеянняў аператара на прадмет магчымых парушэнняў. Група аматараў ставак абвінаваціла брытанскага букмекера William Hill у наўмыснай адмове ад выплаты выйгрышаў.[13]
Спонсарства
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 годзе William Hill прыгразілі спыніць спонсаванне розных скачак з прычыны спрэчак з TurfTV з нагоды іпадромаў.[14] William Hill усё ж прыйшлося пайсці на зневажальную саступку і падпісаць дамову з каналам у студзені 2008.[15]
У жніўні 2009 года William Hill сталі спонсарам футбольнай каманды Málaga CF, якая гуляе ў іспанскай La Liga.[16]
У жніўні 2016 года падпісаны кантракт з "Чэлсі"[17] і "Эвертанам". [18]
У чэрвені 2019 года букмекер стаў спонсарам адразу 7 іспанскіх футбольных клубаў:[19]
- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ https://www.williamhillplc.com/about-us/our-history/
- ↑ http://www.oxforddnb.com/view/article/30943
- ↑ http://www.williamhillplc.com/
- ↑ https://stavkawin.com/%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%BE%D0%BA-%D0%B8%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%BD%D1%8B%D1%85-%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B9-%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B2%D1%8B/
- ↑ http://www.thisislondon.co.uk/standard-business/article-23505552-italian-gamble-a-loser-for-hills.do
- ↑ http://www.irishtimes.com/newspaper/finance/2009/0210/1233867928827.html Архівавана 30 снежня 2010.
- ↑ https://www.independent.co.uk/news/business/news/betfair-and-william-hill-target-india-1810025.html
- ↑ http://www.vegasinc.com/news/2012/jun/21/british-oddsmaker-william-hill-gets-ok-operate-159/
- ↑ http://www.channelnewsasia.com/news/singapore/websites-that-promote/1621262.html?cid=FBSG Архівавана 2 лютага 2015.
- ↑ https://www.strategya.com/williamhill/
- ↑ https://www.trustpilot.com/review/williamhill.com
- ↑ https://www.theguardian.com/sport/2016/oct/19/bookies-defend-identity-checks-paying-winning-punters
- ↑ http://www.guardian.co.uk/sport/2007/mar/26/horseracing.sport
- ↑ http://sport.scotsman.com/sport/William-Hill-deal-with-TurfTV.3667502.jp
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2013. Праверана 25 лютага 2022.
- ↑ https://www.championat.com/bets/news-2539302-william-hill-zakljuchil-sponsorskoe-soglashenie-s-chelsi.html
- ↑ https://bookmaker-ratings.ru/news/william-hill-stal-betting-partnerom-fk-e-verton/ Архівавана 14 красавіка 2022.
- ↑ https://www.championat.com/bets/news-3789021-william-hill-stal-sponsorom-srazu-semi-klubov-segundy.html