Windows Me

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Windows Me
Выява лагатыпа
Распрацоўшчык Microsoft
Сямейства АС Windows 9x
Першы выпуск 19 чэрвеня 2000
Апошняя версія 4.90.3000 — 14 верасня 2000
Падтрымлівае мовы некалькі моў[d]
Падтрымлівае платформы x86
Тып ядра маналітнае
Ліцэнзія Карыстальніцкае пагадненне
Стан падтрымка спынена 11 ліпеня 2006
Вэб-сайт Microsoft Windows Me - Home
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Windows Me (Me у значэнні займенніка я альбо абрэвіятуры Millennium Editionвыданне тысячагоддзя) — аперацыйная сістэма, апошняя з сямейства Windows 9x. Яна была выпушчана 19 чэрвеня 2000 для прадусталёўкі вытворцамі, а 14 верасня 2000 стала даступна для пакупкі ў крамах. Windows Me планавалася ў якасці асноўнай АС для дамашніх карыстальнікаў на замену Windows 98 і была пазней заменена Windows XP з сямейства NT, якая аб'яднала сістэмы для дамашняга (9x) і прафесійнага (NT) рынкаў. Пашыраная падтрымка была цалкам спынена 11 ліпеня 2006.

Windows Me даволі нязначна адрозніваецца ад сваіх папярэдніц - 95 і 98 - новымі версіямі MS-DOS 8.0 (якая стала апошняй), Internet Explorer 5.5 і Windows Media Player 7.0. Упершыню ў сістэму быў уключаны аматарскі відэарэдактар Windows Movie Maker, а інтэрфейс узбагаціўся за кошт некаторых магчымасцяў Windows 2000. Доступ да рэальнага рэжыму DOS быў абмежаваны, каб паскорыць загрузку сістэмы, што прывяло да немагчымасці запуску старых праграм, якія ім карысталіся.

Нягледзячы на станоўчыя ацэнкі крытыкаў пасля выпуску, сістэма здабыла рэпутацыю нестабільнай і пачала разглядацца як адзін з горшых прадуктаў Microsoft за ўсю гісторыю кампаніі. Рэліз у наступным 2001 годдзе папулярнай і стабільнай Windows XP, якая распрацоўвалася паралельна з Me і ўключала ў сябе большую частку яе новых функцый, таксама прывёў да згортвання падтрымкі сістэмы.