Перайсці да зместу

Words of Love

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Words of Love
Сінгл Бадзі Холі
Бок «А» Words of Love
Бок «Б» Mailman, Bring Me No More Blues
Выпушчаны 20 чэрвеня 1957
Мова англійская
Фармат 7”
Запісаны 8 красавіка 1957
Жанр рок-н-рол
Кампазітар
Працягласць 2:02
Лэйбл Coral 61852
Прадзюсар Роберт Блэкуэл
Аўтар песні Бадзі Холі
Бадзі Холі, храналогія сінглаў
«That’ll Be the Day»
(1957)
«Words of Love»
(1957)
«Rock Around With Ollie Vee»
(1957)
Words of Love
Выканаўца The Beatles
Альбом Beatles For Sale
Дата выпуску 4 снежня 1964
Дата запісу 18 кастрычніка 1964
Жанр рок-н-рол, джэнгл-поп
Мова песні англійская
Працягласць 2:12
Лэйбл Parlophone
Аўтар Бадзі Холі
Кампазітар
Прадзюсар Джордж Марцін
Трэк-ліст альбома «Beatles For Sale»
«Eight Days a Week»
(8)
«Words of Love»
(9)
«Honey Don’t»
(10)

«Words of Love» (з англ. — «Словы кахання») — песня, напісаная амерыканскім аўтарам Бадзі Холі і выпушчаная ім жа ў 1957 годзе ў выглядзе сінгла. Песня неаднаразова перапявалася многімі выканаўцамі. Найвядомейшымі з'яўляюцца версіі канадскага квартэта The Diamonds (іх версія дасягнула 13-й пазіцыі ў чарце Billboard Hot 100) і гурта «The Beatles».

Версія «The Beatles»

[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі гурта былі вялікімі паклоннікамі творчасці Бадзі Холі[2]. Акрамя дадзенай кампазіцыі, у іх жывым рэпертуары знаходзілася яшчэ мноства іншых песень дадзенага аўтара. Адчуваючы недахоп у музычным матэрыяле пры працы над альбомам Beatles For Sale, гурт вырашыў запісаць кавер-версію дадзенай кампазіцыі.

Запіс кампазіцыі адбыўся 18 кастрычніка 1964 года на студыі «Эбі-Роўд» (у тую ж сесію музыканты запісалі яшчэ і шэсць іншых песень для альбома). Усяго былі запісаны два поўныя дублі, дадаткова былі дазапісаны галасавыя партыі. Адметна, што Рынга Стар, акрамя ігры на ўдарнай устаноўцы, пры запісе дадзенай кампазіцыві адбіваў удары яшчэ і па валізцы[2][3] (так было задумана, каб дасягнуць гуку, падобнага да таго, што гучаў у кампазіцыі Холі «Everyday»).

У запісе ўдзельнічалі[4]:

Акрамя альбома Beatles For Sale, песня выйшла таксама на амерыканскім альбоме гурта Beatles VI і на міні-альбоме Beatles for Sale (No. 2).

Іншыя кавер-версіі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Паці Сміт запісала кавер-версію песні для трыб'ют-альбома Rave on Buddy Holly (2011).
  • Джэф Лін запісаў кавер-версію песні для трыб'ют-альбома Listen to Me: Buddy Holly (2011).
  1. а б (unspecified title) Праверана 12 студзеня 2019.
  2. а б Біблія The Beatles: «Words of Love» (англ.). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012. Праверана 30 студзеня 2012.
  3. Fontenot, R. [oldies.about.com/od/thebeatlessongs/a/wordsoflove.htm Words of Love — The history of this classic Beatles song] (англ.). About.com. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012. Праверана 30 студзеня 2012.
  4. MacDonald, I. Пераварот у мазгах: запісы The Beatles і шасцідзясятыя = Revolution in the Head: The Beatles’ Records and the Sixties. — 2nd ed. — London: Pimlico, 2005. — С. 122—123. — 554 с. — ISBN 1-844-13828-3.