Xbox (брэнд)
Xbox | |
---|---|
![]() | |
Бягучы ўладальнік | Microsoft |
Сайт | xbox.com |
![]() |
Xbox — гэта брэнд кампаніі Microsoft, пад якім выпускаецца серыя гульнявых кансоляў Xbox, а таксама сэрвісы Xbox Cloud Gaming, Xbox Network і Xbox Game Pass.
Пачаткам брэнда стала першая кансоль Xbox, прадстаўленая ў Злучаных Штатах у лістападзе 2001 года. Да мая 2006 года было прададзена 24 мільёны яе асобнікаў. Інтэграваны з ёй сэрвіс Xbox Live, запушчаны ў лістападзе 2002 года, дазволіў гуляць анлайн праз шырокапалоснае злучэнне. Другая кансоль брэнда пад назвай Xbox 360 была выпушчана ў 2005 годзе, станам на кастрычнік 2015 года было прададзена 86 мільёнаў яе асобнікаў. У 2012 годзе Microsoft запусціла сэрвісы Xbox Music і Xbox Video. Кансоль Xbox One, трэцяя з кансоляў брэнда, была выпушчана ў лістападзе 2013 года, было прададзена 58 мільёнаў адзінак[1].
Стратэгіяй Microsoft з’яўляецца выкарыстанне брэнда Xbox не толькі для гульнявых кансоляў, але і ў якасці агульнага брэнда для яе відэагульняў. Сэрвіс падпіскі на відэагульні Xbox Game Pass быў запушчаны 1 чэрвеня 2017 года. Сэрвіс прапануе гульні ад вялікай колькасці выдаўцоў, такіх як Namco, Capcom, WB Games, 2K Games. У лістападзе 2019 з’явіўся сэрвіс воблачных гульняў Xbox Cloud Gaming. Выдавец гульняў Microsoft Studios быў перайменаваны ў Xbox Game Studios у 2019 годзе[2][3].
Чацвёртая лінейка кансоляў брэнда Xbox — Xbox Series X і Series S — была выпушчана ў лістападзе 2020 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Xbox Series X/S Has Sold 21 Million Units, Xbox One at 58 Million, as Per Microsoft Brazil Presentation . GamingBolt. Праверана 1 July 2023.
- ↑ Frank. Microsoft Studios is now Xbox Game Studios . Polygon (5 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы February 6, 2019. Праверана February 5, 2019.
- ↑ Chalk. Xbox Game Studios rebranding signals big changes for Microsoft's focus on gaming . PC Gamer (5 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы February 7, 2019. Праверана February 5, 2019.
Знешнія спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- xbox.com — афіцыйны сайт