Xbox Game Studios

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Xbox Game Studios (раней вядомая як Microsoft Studios, Microsoft Game Studios, і Microsoft Games) — гэта падраздзяленне па вытворчасці відэагульняў кампаніі Microsoft, якія адказвае за распрацоўку і выпуск гульняў для платформаў Xbox, Xbox 360, Xbox One, Windows, Steam, Windows Store, а таксама для гульняў пад Windows Phone. Падраздзяленне быў утвораны ў 2002 годзе пад назвай Microsoft Game Studios, але у 2011 зазнаў рэбрэндынгу па збегу назваў з ужо створаным Xbox. Даччынае прадпрыемства было таксама вядома як Microsoft Game Divіnіon, або проста Microsoft Games да 2002 года. Microsoft Studios распрацоўвае і публікуе як гульні ўласнай вытворчасці, так і пабочныя — іншых студый распрацоўкі пад сваім выдавецтвам.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе аглядная платформа Metacritic ацаніла гульні Microsoft на 73,4 балаў (з 100 магчымых), што дае чацвёрты радок сярод іншых распрацоўнікаў. Такім чынам Microsoft апярэдзіла канкурэнта па распрацоўках кансоляў Sony, але уступіўшы Nintendo.[1] У 2011 годзе іх сярэдні вышэйшы бал падняўся да 77,2, што з'яўляецца лепшым для любога буйнога выдаўца, уключаючы Nintendo і Sony.[2] У 2012 году Microsoft апусцілася на другое месца, маючы ў сярэднім 73,0, саступіўшы Electronic Arts.[3] У 2013 годзе яны займаюць шостае месца, саступаючы Nintendo і Sony.[4] У наступным, 2014 годзе, Microsoft працягвае трымаць шостае месца, аднак атрымлівае 68,9 балаў супраць 72,1 у 2013.[5] У 2015 годзе Microsoft не трапляюць у сярэдні паказчык высокай якасці, дзе лідзіруе Sega з 77,1, паколькі выпусцілі менш 14 унікальных навінак. Аднак у рэйтынгу «сярэдняй якасці» яны маюць 4 месца з паказчыкам у 78,6 балаў.[6] У 2016 годзе Microsoft застаецца ў спісе «сярэдніх выдаўцоў» маючы 3 месца і 77,6 балаў, супраць лепшай сёлета студыі Electronic Arts.[7] 2017 год выдаўся ня прадуктыўным для Microsoft. У рэйтынгу «сярэдніх выдаўцоў» яны апусціліся на 12 месца з 72, 0 баламі, паколькі не выпусціла ніякіх перспектыўных або новых прадуктаў, апроч выпускаў для старых франшыз Forza і Minecraft.[8]

Зноскі

  1. Dietz, Jason Metacritic's 1st Annual Game Publisher Rankings (англ.)  (9 лютага 2011). Праверана 31 кастрычніка 2018.
  2. Dietz, Jason Metacritic's 2nd Annual Game Publisher Rankings (англ.)  (9 лютага 2012). Праверана 31 кастрычніка 2018.
  3. Dietz, Jason Metacritic's 3rd Annual Game Publisher Rankings (англ.)  (5 лютага 2013). Праверана 31 кастрычніка 2018.
  4. Dietz, Jason Metacritic's 4th Annual Game Publisher Rankings (англ.)  (30 студзеня 2014). Праверана 31 кастрычніка 2018.
  5. Dietz, Jason Metacritic's 5th Annual Game Publisher Rankings (англ.)  (27 студзеня 2015). Праверана 31 кастрычніка 2018.
  6. Dietz, Jason Metacritic's 6th Annual Game Publisher Rankings (4 лютага 2016). Праверана 1 лістапада 2018.
  7. Dietz, Jason Metacritic's 7th Annual Game Publisher Rankings (англ.)  (13 лютага 2017). Праверана 1 лістапада 2018.
  8. Dietz, Jason Metacritic's 8th Annual Game Publisher Rankings (англ.)  (26 лютага 2018). Праверана 1 лістапада 2018.