Xenix

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Xenix

Распрацоўшчык Microsoft
Заснавана на UNIX System V[d]
Апошняя версія 2.3.4 — 1989
Падтрымлівае платформы IBM PC/XT, x86, PDP-11[d], Motorola 68000[d] і Z8001[d]
Тып ядра гібрыднае ядро
Ліцэнзія прапрыетарная ліцэнзія[d]
Стан Гістарычны
Вэб-сайт www.microsoft.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

XenixUnix-падобная аперацыйная сістэма, ліцэнзаваная фірмай Microsoft у AT&T у канцы 1970-х. Першыя версіі працавалі на працэсарах Intel 80286, потым была ўведзена падтрымка Intel 80386. Santa Cruz Operation (SCO) набыла эксклюзіўныя правы на Xenix і пачала распаўсюджваць сістэму як SCO UNIX.

Xenix ніколі не была «сапраўднай» Unix-сістэмай, якая б адпавядала выпрацаваным Unix-супольнасцю стандартам System V, але Microsoft яе ніколі і не пазіцыянавала як Unix, толькі як Unix-падобную АС. Пасля фірма Microsoft прадала ўсе правы і зыходны код Xenix кампаніі SCO. SCO некаторы час падтрымлівала Xenix, потым спыніла яе распрацоўку і падтрымку. Некаторая частка кода Xenix перавандравала ў SCO Unix (пасля SCO Open Server і Open Desktop), але ў цэлым сістэма Xenix аказалася тупіковай галіной развіцця Unix-падобных АС.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Microsoft набыла ліцэнзію на Version 7 Unix у AT&T у 1979 годзе. 25 жніўня 1980 года было абвешчана, што кампанія адаптоўвае гэту сістэму для 16-разрадных мікракамп'ютараў.

Xenix адрознівалася ад арыгінальнай 7-й рэдакцыі Unix элементамі, прыўнесенымі з BSD.

Microsoft прадавала Xenix непасрэдна не канчатковым карыстальнікам, а пастаўшчыкам камп'тараў, такім як Intel, Tandy, Altos і SCO, якія партавалі яе на свае архітэктуры. У арыгінале Microsoft Xenix працавала на мінікамп'ютары DEC PDP-11.