Xian H-6
| Xian H-6 | |
|---|---|
| Xian H-6K (2011 год) | |
| Тып | Стратэгічны бамбардзіроўшчык |
| Распрацоўшчык | КБ Тупалева (арыгінальны самалёт) |
| Вытворца | Xi’an Aircraft Industrial Corporation |
| Першы палёт | верасень 1959 |
| Канец эксплуатацыі | 1991 |
| Эксплуатанты |
|
| Адзінак выраблена | больш за 250 |
Сиань H-6 (кіт. трад. 轟-6, спр. 轰-6, піньінь Hōng-6, пал. Хун-6, от кіт. спр. 轰炸机, піньінь hōng zhà jī, пал. хун чжа цзы, літаральна: «бамбардзіроўшчык») — кітайская ліцэнзійная копія савецкага рэактыўнага бамбардзіроўшчыка Ту-16. Выпускаўся фірмай "Xi'an Aircraft Industrial Corporation". Ліцэнзійная копія знятая з узбраення. Вядзецца серыйная вытворчасць глыбока мадэрнізаванага сямейства H-6K, таксама працягваюць службу састарэлыя мадыфікацыі H-6M, H-6G, а таксама версіі пераробленыя ў палівазапраўшчыкі. На ўзбраенні ВПС і ВМС НВАК знаходзіцца звыш 230 самалётаў.
Бамбардзіроўшчык з'яўляецца носьбітам ядзернай і гіпергукавой зброі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля падпісання Кітайска-Савецкага дагавора аб дружбе ў верасні 1957 года СССР вырашыў дапамагчы Кітаю ў будаўніцтве завода па вытворчасці сярэдніх бамбардзіроўшчыкаў і пагадзіўся дазволіць Кітаю вырабляць бамбардзіроўшчык Ту-16. Згодна з пагадненнем паміж СССР і Кітаем, у тым жа годзе СССР прадаставіў Кітаю два гатовыя Ту-16А ў якасці прататыпаў; адзін быў разабраны для даследаванняў, а другі перададзены авіяцыйнаму заводу Сіань для разборкі і аналізу спецыфікацый вытворчых формаў. Затым СССР прадаставіў адзін гатовы самалёт Ту-16 і адзін разабраны самалёт Ту-16 для кітайскай зборкі. СССР таксама прадаставіў розныя нарыхтоўкі кампанентаў і сыравіну для кітайскай апрацоўкі і вытворчасці. Кітай пачаў унутраную вытворчасць на Харбінскім авіяцыйным заводзе і Сіаньскім авіяцыйным заводзе.
У 1959 годзе СССР прадаставіў Кітаю поўны камплект тэхнічных чарцяжоў і дадзеных па Ту-16. У верасні 1959 года Ма Фэншань быў прызначаны галоўным канструктарам бамбардзіроўшчыка H-6. У верасні 1959 года першы Ту-16, сабраны з дэталяў на Харбінскім авіяцыйным заводзе, здзейсніў свой першы палёт.
раздзел яшчэ не напісаны. |
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Xian H-6 — ліцэнзійная копія Ту-16. Выкарыстоўваўся для першага паветранага тэрмаядзернага выбуху (Лаб-Нор, 14 мая 1965 года);
- Xian H-6A — бамбардзіроўшчык-носьбіт тэрмаядзернай зброі. Замяняецца на мадыфікацыю H-6N[1]
- Xian H-6B — выведвацельны варыянт
- Xian H-6C (H-6III) — варыянт з апаратурай РЭБ
- Xian H-6D (H-6IV) — носьбіт супрацькарабельных ракет «Шанью». Потым мадэрнізаваны пад дзве звышгукавыя супрацькарабельныя ракеты «Хайін-3» ці 4 звышгукавых «Фейлон-2». Распрацоўваецца варыянт для 4 супрацькарабельных ракет «Інцзы-8».[2]
- Xian H-6E — бамбардзіроўшчык з удасканаленай авіёнікай (у страі ВПС з 1980-х)
- Xian H-6F — мадэрнізаваныя H-6A і H-6C.
- Xian H-6G — выкарыстоўваўся для навядзення крылатых ракет. Можа несці WZ-8.
- Xian H-6H — носьбіт 2 стратэгічных крылатых ракет (няма бамбалюка і сістэм РЭБ ). Можа несці WZ-8.
- Xian H-6M — носьбіт стратэгічных крылатых ракет з сістэмай прытрымлівання мясцовасці і чатырма кропкамі падвескі пад крылом (няма бамбалюка і сістэм РЭБ). Ёсць інфармацыя аб аднаўленні вытворчасці гэтага варыянту з пачатку 2006 года.
- Xian HD-6 (Hongzhaji Dian-6) — самалёт радыёэлектроннай барацьбы.
На ўзбраенні
[правіць | правіць зыходнік]Складаецца на ўзбраенні
[правіць | правіць зыходнік]- ВПС КНР — больш 50 H-6K, 70 H-6H/M і 10 H-6U станам на 2016 год
- ВМФ КНР — 14 H-6, 30 H-6G і 3 H-6DU станам на 2016 год
Складаўся на ўзбраенні
[правіць | правіць зыходнік]- Егіпет. Пасля 1973 года для ВПС былі закуплены разам з запчасткамі для ўжо эксплуатуемых Ту-16. Спісаны да 2000 года.
- Ірак. 4 H-6D закуплены для ВПС перад перед Ірана-іракскай вайной. Знішчаны пад час вайны ў Персідскім заліве ў 1991 годзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ {{{загаловак}}}(англ.). — 2022. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2022.
- ↑ H-6 Medium Bomber. Sinodefence.com (26 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2012. Праверана 16 студзеня 2007.