Перайсці да зместу

ZB-30 (ZB-26)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ZB-30 (ZB-26)
{{{апісанне выявы}}}
ZB vz. 26 ў экспазіцыі Музея Арміі абароны Ізраіля, Тэль-Авіў, Ізраіль
Апісанне
Тып: Кулямёт
Краіна: Чэхаславакія Чэхаславакія
Гады эксплуатацыі: 1926 г. — ц.ч. (сустракаецца па сённяшні дзень ва ўзброеных канфліктах)
Мадыфікацыі: ZB vz. 30, ZB vz. 33, Брэн
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Вацлаў Холек
Стварэнне прататыпу: 1924 г.
Серыйны выпуск: 1928 — 1945 гг.
Характарыстыкі
Маса, кг: 10,5 кг.
Даўжыня, мм: 1150 мм.
Даўжыня ствала, мм: 672 мм.
Калібр, мм: 7,92 × 57 мм.
Прынцып дзеяння: адвод парахавых газаў, перакос затвора
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: 600-900 стрэлаў/хв.
Боезабеспячэнне: магазіны на 20 ці 30-32 патронаў
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 400 м. (эфектыўная) — 600 м. (максімальная)
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

Lehký kulomet vz. 26, ZB-26, ZB-30 — ручны кулямёт, распрацаваны чэшскім канструктарам Вацлавам Халекам у 1924-1926 гг. пад нямецкі патрон 7,92х57 мм. Прыняты на ўзбраенне войска Чэхаславакіі. Пастаўляўся на экспарт у 24 краіны свету.

Агулам было выраблена каля 200 000 адзінак гэтага тыпу зброі (у Чэхаславакіі — 140 000 адзінак). Акрамя Чэхаславакіі, масавая вытворчасць кулямётаў гэтага тыпу была наладжана ў Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Турцыі, Японіі (Тып-96 и Тып-99), Іране, ЗША, Бразіліі, Аргентыне, Канадзе, Індыі. Апроч гэтага, быў зладжаны выпуск неліцэнзійных клонаў у Іспаніі (F.A.O.) і Кітаі. У Югаславіі мадыфіцыраваны і меў найменне M.37 ці ZB 30J.

ZB-26 і яго мадыфікацыі выкарыстоўваліся ў якасці ручнога і станкавага кулямёта, а таксама выкарыстоўваліся на бранетэхніцы чэхаславацкай вытворчасці: бронеаўтамабілі ОА vz. 27 i OA vz.30, танкеткі LT. vz.33 i AH-IV.

Ручны кулямёт ZB-26 адносіцца да кулямётаў, створаных у міжваенны перыяд з улікам досведу Першай сусветнай вайны.[1] Кулямёт ZB-26 і яго мадыфікаыі шырока выкарыстоўваўся на працягу ХХ стагоддзя. Асобныя экзэмпляры сустракаюцца і па сённяшні дзень у розных ваенных канфліктах. Папулярнасць кулямёта звязана як з распаўсюджаным калібрам (7,92 мм.), так і з яго якасцямі, галоўнымі з якіх з'яўляюцца надзейнасць і непатрабавальнасць да ўмоў выкарыстання.

Кулямёт ZB-30 распрацаваны на аснове кулямёта ZB-26, адрозніваўся канструкцыяй эксцэнтрыка, які рухаў затвор, і сістэмай прывядзення ў рух ударніка.

Аўтаматыка кулямёта працавала за кошт адводу часткі парахавых газаў з канала ствала, дзеля гэтага пад ствалом ў яго пярэдняй частцы размешчана газавая камера з 7-ступенным рэгулятарам (утулкай з адтулінамі рознага дыяметра), з дапамогай якога можна рэгуліраваць колькасць і інтэнсіўнасць паступлення парахавых газаў у цыліндр. ZB-26 уяўляе сабой аўтаматычную зброю з даўгім ходам газавага поршня. Запіранне канала ствала здзяйснялася перакосам затвора ў ветрыкальнай плоскасці. Ударна-спускавы механізм дазваляе вядзенне агня адзіночнымі стрэламі і чэргамі, пераключэнне рэжыму агня ажыццяўлялася засцерагальнікам-пераключацелям флажковага тыпу, які размешчаны злева на створльнай каробке. Прыцэл дыяптрычны, сектарнага тыпу. Ствол — быстраздымны, дзеля чаго на ствале замацавана ручка (якая была адначасова і ручкай для пераноскі куляіёта). Для стральбы выкарыстоўвалася двуногая сошка альбо лёгкі станок, з дапамогай якога можна весці агонь па ваздушным цэлям. Збіраўся з высакаякасных матэрыялаў. У параўнанні з папярэднікамі, быў мацней і надзейней, меў большую кучнасць. Баепітанне здзяйснялася вінтовачынмі патронамі Маўзэра (7,92 мм.) праз каробчаты магазіна на 20 патронаў, які прымацоўваўся зверху. Стрэленыя гільзы выкідваліся знізу.[2]

Варыянты і мадыфікацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Мадыфікацыя 1930 года пастаўлялася ў Румынію і Вялікабрытанію (у 1933 годзе на яго базе створаны кулямёнт Брэн). Каля 62 000 кулямётаў мадэляў ZB vz.26 i ZB vz.30 у 1939 годзе былі прыняты на ўзбраенне Вермахта пад індэксамі MG.26(t) и MG.30(t) (Вытворчасць працягвалася да 1940 г.) Выкарыстоўваўся ў ахоўных, паліцэйсціх і акупацыйных гарнізонах, а таксама ў некаторых падраздзяленнях Ваффэн-СС.

Мадыфікацыя ZB vz.26 ZB vz.30 ZB vz.30J
Калібр, мм: 7,92 7,92 7,92
Даўжыня, мм 1165 1180 1204
Вага, кг 8,84 9,10 9,58
Магазін на 20 20 20
Хуткастрэльнасць 600 550-650 500-600
Пачатковая хуткасць кулі 750 750 750

Разам з кулямётам ZB-26, у камлплект кулямётнага разліка чэхаславацкага войска ўваходзілі:

  • прылада для паскарэння зараджання магазінаў
  • станок для стральбы па ваздушным цэлям[3]
  • сумка памочніка кулямётчыка — для пераноскі паслёнкі, прылад для чысткі зброі, запасных частак і прылад да кулямёта[3]
  • падсумкі для пераноскі магазінаў (два падсумка па два магазіна па 20 патронаў) — такім чынам, баекамплект кулямётнага разліку чэхаславацкага войска налічваў 160 патронаў (80 ў кулямётчыка і 80 ў памочніка)[3]
  • кораб металічны для транспартіроўкі магазінаў на 10 шт.[3]

У румынскім войску для кулямёта быў прынята на ўзбраенне металічны кораб для транспарціроўкі 12 магазінаў.

Эксплуатацыя і баявое выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]
Японскія салдаты ў Кітае з трафейным ZB-26 (1939 год)
  • Сцяг Японіі Японская імперыя — значная колькасць кулямётаў Гаміньдана выкарыстоўвалася салдатамі Імператарскай арміі Японіі. Акрамя таго, Японія ў 1938-1939 гг. купіла ў Чэхаславакіі 2000 кулямётаў ZB-26.
  • Сцяг Маньчжоу-го Маньчжоу-го — пасля стварэння ў 1932 г. марыянетачнай дзяржавы Маньчжоу-го, некаторая колькасць трафейных кітайскіх кулямётаў былі перададзены японцамі на ўзбраенне арміі Маньчжоу-го.
  •  Балівія — некаторая колькасць ZB-26 была закуплена для балівійскага войска ў 1932—1935 гг. і выкарыстоўвалася пад час вайны ў Чака.
  •  Парагвай — пад час Чакскай вайны выкарыстоўваліся трафейныя балівійскія кулямёты.
  •  Каралеўства Румынія — у 1930 г. на ўзбраенне румынскага войска была прынята мадыфікацыя ZB-30 узору 1930 г.
  •  Вялікабрытанія — мадыфікацыя ZGB-33 узору 1933 г. (пад англійскі патрон 7,71х56 мм) была прынятая на ўзбраенне ў 1937 г. і выпускалася пад назвай Bren[4]. У 1950-е гг. у Вялікабрытаніі былі распрацаваны новыя мадыфікацыі купямёта Брэн пад штатны патрон 7,62×51 мм НАТО. Гэтыя кулямёты мелі «прамалінейны» магазін, узаемазамяняльны з вінтоўкай L1A1.
  •  Іран — у 1930-е гг. были закупены кулямёты ZB vz.30.
  • Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Югославия — у 1928 г. у Чэхаславакіі былі замоўлены першыя кулямёты. У пачатку 1930-х гг. на ўзбраенне была прынятая мадыфікацыя ZB vz.30J (пад найменнем «Пушкомитраљез 7,9mm модел 1926»), а ў 1936 г. на збройным заводзе ў г. Крагуевац пачалася ліцэнзійная вытворчасць кулямёта пад найменнем M.1937.
  •  Каралеўства Італія — у 1941—1943 гг. трафейныя югаслаўскія кулямёты ZB vz.30J і англійскія Bren выкарыстоўваліся італьянскім войскам на Балканах і Паўночнай Афрыцы, выкарыстоўваўся ў падраздзяленнях пасля іх вяртання ў Італію, у тым ліку і пасля капітуляцыі Італіі і раззбраення італьянскага войска немцамі ў верасні 1943 г., пасля чаго яны апынуліся ў руках італьянскіх партызан).
  •  Харватыя — пасля акупацыі Югаславіі ў красавіку 1941 г., некаторая колькасць кулямётаў трапіла на ўзбраенне харвацкіх узброеных фармаванняў.
  • Чэтнікі и камуністычныя партызаны Югаславіі — кулямёт выкарыстоўваўся партызанскімі фарміраваннямі Югаславіі ў часы акупацыі апошняй. На іх жаргоне, кулёмёт меў найменне «Зорка» (сербск.: Zorka / Зорка).
  •  Другая Іспанская Рэспубліка — пасля пачатку вайны ў Іспаніі, 2000 кулямётаў ZB-26/30 былі набыты ўрадам Іспанскай Рэспублікі.[5]
  •  Літва — прыняты на ўзбраенне літоўскага войска У жніўні 1940 г. перададзены 29-м стралковаму корпусу РСЧА.
  •  Польшча — пасля акупацыі Польшчай Цешынскай вобласці Чэхаславакіі ў кастрычніку 1938 г. частка кулямётаў чэхаславацкага войска апынулася ў распараджэнні Польшчы.
  •  Швецыя — прыняты на ўзбраенне пад найменнем Kulsprutegevär m/39.
  • Сцяг Трэцяга Рэйха Германія — пасля акупацыі Чэхаславакіі ў сакавіку 1939 г. 62 000 кулямётаў былі прыняты на ўзбраенне Вермахта пад індэксамі MG.26(t) і MG.30(t). Іх вытворчасць працягнулася да 1940 г. Кулямёты MG.26(t) і MG.30(t) выкарыстоўваліся ў асноўным другаснымі вайсковымі адзінакамі і фармаваннямі Waffen-SS. Пасля акупацыі Югаславіі ў 1941 г., трафейныя ZB-26 былі прыняты на ўзбраенне Германіі пад індэксам MG.26(j). Восенню 1944 г. абмежавана выкарытоўваўся фольксштурмам.
  •  Славакія — пасля абвяшчэння незалежнай «дзяржавы Славакія» 14 сакавіка 1939 года, на ўзбраенне славацкага войска паступіла зброя і рыштунак чэхаславацкага войска. Пасля пачатку Славацкага паўстання ў жніўні 1944 г., немцы пачалі раззбройваць славацкае войска, зброя якой была перададзена калабарацыяністам і СС.
  • Трэцяе Балгарскае царства Балгарыя — ў 1939 годзе некаторая колькасць ZB.39 паступіла на ўзбраенне балгарскага войска пад назвай лека картечница Брен обр. 1939 г.
  • Іспанія Іспанія (франксісцкая) — пад час 1936—1939 гг. франксістамі выкарыстоўваліся трафейныя кулямёты рэспубліканцаў пад найменнем F.A.O. (Fusil Automático Oviedo)
  • В’етнам НФОЮВ — выкарыстоўваўся В'етконгам.
  1. Л. Е. Сытин. Все об огнестрельном оружии. — «Полигон», 2012. — С. 626. — 646 с. — ISBN 978-5-89173-565-1..
  2. Пулемет ZB vz. 26. Как чехословацкий ручной пулемет стал «неприметным победителем многих войн»?. www.shkolazhizni.ru. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022. Праверана 17 студзеня 2022.
  3. 1 2 3 4 Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак "autogenerated3" няма тэксту
  4. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак "autogenerated1" няма тэксту
  5. Fuerzas Armadas de la República — Ametralladora ligera Lehky Kulomet ZB-26/30. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2018. Праверана 30 верасня 2013.

Літаратура і крыніцы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ручной пулемёт ZB-30. М., 1942.
  • Справочник по стрелковому оружию иностранных армий. Москва, 1947.
  • 7,92-мм ручной пулемёт ZB-26/30 // Ф. К. Бабак. Стрелковое оружие вермахта. СПб., Полигон, 2003. стр.219-234
  • Сергей Монетчиков. Пехотное оружие Третьего рейха. Часть 7. Пулеметы // журнал «Оружие», № 1, 2005 г.
  • Вадим Быстров. Пулемёты ZB-26 и ZB-30 // журнал «Оружие и охота», № 3, 2013
  • MG 26(t) pro Německo // «Střelecká revue», 1, 2018 (чэшск.)