Перайсці да зместу

Ziferblat

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ziferblat
Асноўная інфармацыя
Жанр альтэрнатыўны рок
Гады 2015 — цяпер
Краіна  Украіна
Горад Кіеў
Мовы песень украінская, англійская
Лэйбл geisha ninja samurai
Склад
  • Данііл Ляшчынскі
  • Валянцін Ляшчынскі
  • Фёдар Хадакоў
Былыя
ўдзельнікі
  • Яўген Шаўчэнка
  • Валянцін Алейнік
  • Віктар Нікаленка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ziferblat (бел. Цыферблат) — украінскі музычны гурт, які складаецца з трох удзельнікаў: Данііла Ляшчынскага (саліст), Валянціна Ляшчынскага (гітарыст) і Фёдара Хадакова (барабаншчык)[1]. Гурт прадставіць Украіну на конкурсе песні «Еўрабачанне-2025» з песняй «Bird of Pray» (бел. «Птах малітвы») у Базелі, Швейцарыя.[2].

Першы міні-альбом «Кіносеанс» (бел. «Кінасеанс») выйшаў у снежні 2017 года. У 2019 годзе гурт выпусціў сінгл «Вночі» (бел. «Уначы»). У тым жа годзе «Цыферблат» прыняў удзел у тэлевізійным конкурсе «Х-фактар», дзе выканалі вышейзгаданы сінгл.

У 2022 годзе «Цыферблат» прадставіў кліп на песню «Земля» (бел. «Зямля»), які быў добра успрыняты публікай. У кастрычніку таго ж года стала вядома, што гурт увайшоў у лонг-ліст Нацыянальнага адбору на конкурс песні «Еўрабачанне-2023», але не трапіў у шорт-ліст. У лістападзе выйшаў сінгл «Для чого ты прийшла» (бел. «Навошта ты прыйшла») — другі з будучага альбома «Перетворення» (бел. «Пераўтварэнне»). У лютым 2023 года выйшаў фінальны, трэці сінгл з альбома— «Диско-Фанко Терапія» (бел. «Дыска-Фанка Тэрапія»). Сам альбом выйшаў 7 красавіка 2023 года і быў прэзентаваны на сольным канцэрце 22 красавіка. Альбом змяшчае 13 песень, напісаных пераважна ў перыяд з 2019 па 2020 год. Па словах артыстаў, канцэпцыя альбома заключаецца ў тым, што ён паказвае іх развіццё ад падлеткавага ўзросту да сталасці[3][4]:

« Адзінае пераўтварэнне адбываецца на стыку падлеткавага ўзросту і сталення. Пра гэта і наш альбом. Пра станаўленне. »

У верасні таго ж года «Цыферблат» стаў пераможцам прэміі «Muzvar Awards» у намінацыі «Лепшыя новыя імёны альтэрнатыўнай музыкі».

У 2024 годзе гурт выйшаў у фінал Нацыянальнага адбору на Еўрабачанне 2024 з песняй «Place I Call Home»[5]. У агульным заліку «Цыферблат» заняў 2 месца, атрымаўшы 11 балаў ад журы і 8 балаў ад гледачоў.

У сакавіку 2024 года гурт правёў два канцэрты ў Кіеве ў клубе Atlas, білеты на якія былі цалкам распраданы[6]. Пасля гэтага гурт правёў свой першы тур па Украіне, які складаўся з 11 канцэртаў[7]. У снежні таго ж года гурт выпусціў сумесную песню з Tember Blanche пад назвай «Дотепер і Назавжди» (бел. «Цяпер і Назаўжды»).

Гурт мае назву для сваіх слухачоў: яны называюць сябе «зефіркамі». Назва была выбрана сумесна слухачамі і удзельнікамі гурта і паходзіць ад слова «Ziferblat»[8].

Бачанне сваёй творчасці

[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на тое, што многія слухачы і журналісты адносяць гурт да шэрагу жанраў: ад прог-року да поп-музыкі, самі удзельнікі гурту не звязваюць сябе з нейкім пэўным жанрам і не жадаюць працаваць толькі ў адным музычным кірунку[9].

«Цыферблат» надае вялікую ўвагу візуальнаму складальніку сваёй творчасці і старанна працуе над кліпамі, вобразамі і вокладкамі альбомаў.

У сваіх песнях гурт часта звяртаецца да твораў сусветнай літаратуры, спалучаючы асабістыя гісторыі з прачытанымі. Такім чынам, песня «Твоє Ім’я» (бел. Тваё імя) натхнёная гераіняй Рэмедыёс з «Сто гадоў адзіноты» Габрыэля Гарсія Маркеса[10]. Нягледзячы на гэта, каментуючы свой дэбютны альбом, хлопцы адзначылі[11]:

« Нам не хочацца, каб нас успрымалі, як якіх-небудзь вялікіх канцэптуалістаў, інтэлектуалаў, які намагаюцца данесці нешта дужа важнае для падсвядомасці. Не. Я хачу, каб людзі слухалі гэтыя песні асобна. Гэта поп-музыка. Мы не зашораныя цынікі і ўсё такое. Мы хочам быць даступнымі для людей, якія проста любяць слухаць песні. »
Сапраўднае імя Дата нараджэння Становішча ў групе
Данііл Ляшчынскі 15 листопада 1996 Саліст
Валянцін Ляшчынскі 15 листопада 1996 Гітарыст
Фёдар Хадакоў 28 лютого 1998 Барабаншчык

Студыйныя альбомы

[правіць | правіць зыходнік]
Год Альбом
2023 Перетворення
Год Альбом
2017 Кіносеанс
год Песня
2019 год «Вночі»
2022 год «Земля»
2022 год «Для чого ти прийшла»
2023 год «Диско-Фанко Терапія»
2024 год «Place I call home»
2024 год «Літаки»
2024 год «Друг „Дім Звукозапису“»
2024 год «Дотепер і назавжди»
2025 год «Bird of Pray»

Узнагароды і намінацыі

[правіць | правіць зыходнік]
Год Намінаваны Намінацыя Прэмія Вынік
2022 «Земля» (рэжысёр Сямён Мазгавы) Лепшыя касцюмы Prague Music Video Awards Перамога
Лепшае рок-музычнае відэа Budapest Movie Awards Ганаровая ўзнагарода
Лепшае рок-музычнае відэа Best Music Video Awards Перамога
2023 Ziferblat New Connect — Лепшыя новыя імёны ў альтэрнатыўнай музыцы Muzvar Awards Перамога
2024 Ziferblat Адкрыццё году YUNA Намінацыя
«Перетворення» Лепшы альбом Намінацыя
2025 Ziferblat Лепшы гурт Золота зоря Лірум Намінацыя
  1. Українский Рок Гурт Циферблат. SkyRock. Праверана 6 жніўня 2023.
  2. Україну на "Євробаченні-2025" представить гурт Ziferblat (ВІДЕО) — Delo.ua (укр.). delo.ua (8 лютага 2025). Праверана 8 лютага 2025.
  3. Івась. Даніїл Лещинський, "Циферблат": про "Диско-фанко терапію" та гурт 5 Vymir. Суспільне (16 лютого 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2023. Праверана 15 жовтня 2023.
  4. Серж Хуцану. Київський гурт «Циферблат» – про альбом «Перетворення» та «неоромантизм» із Оболоні. The Village Україна (19 красавіка 2023). Праверана 6 жніўня 2023.
  5. suspilne. Суспільне провело жеребкування та презентувало пісні фіналістів Нацвідбору на Євробачення-2024 (англ.). corp.suspilne.media. Праверана 11 студзеня 2024.
  6. Оновлення сторінки Instagram гурту. Праверана 12 студзеня 2025.
  7. Гурт «Циферблат» анонсував свій перший всеукраїнський тур (англ.). open.ua. Праверана 12 студзеня 2025.
  8. Сторінка офіційного фан-клубу гурту. Праверана 12 студзеня 2025.
  9. «Циферблат» — спасіння української інтелігентної рок-музики. Велике інтерв’ю. Слух (21 красавіка 2023). Праверана 12 студзеня 2025.
  10. Пісня за піснею: Ziferblat про дебютний лонгплей «Перетворення» (укр.). Лірум (12 красавіка 2023). Праверана 11 студзеня 2024.
  11. Київський гурт «Циферблат» – про альбом «Перетворення» та «неоромантизм» із Оболоні. The Village Україна (19 красавіка 2023). Праверана 11 студзеня 2024.