Zilog Z80

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
     Zilog Z80   >>
Цэнтральны працэсар

Мікрапрацэсар Zilog Z80, адна з найранейшых рэалізацый (23 тыдзень 1976 году)
Вытворчасць: ліпень 1976
Вытворца: Zilog, Mostek, SGS, NEC, Sharp, National Semiconductor, Hitachi
Частата ЦП: 1—20 МГц
Тэхналогія вытворчасці:
NMOS, CMOS, 3 мкм
Наборы інструкцый: пашыраны набор на аснове i8080, 158 асноўных інструкцый, CISC
Раздым: DIP40, PLCC44, PQFP44

Z80 — 8-бітны мікрапрацэсар кампаніі «Zilog». Самы распаўсюджаны 8-бітны мікрапрацэсар 1980-х гг. у Еўропе; аснова папулярных канструкцый персанальных камп’ютараў «Amstrad», «ZX Spectrum», «Robotron», MSX і інш. Перамог на рынку свайго папярэдніка, Інтэл 8080 і яго мадыфікацыі, 8085, значна аслабіў рынкавыя пазіцыі канструкцый серый 6500 і 6800 (напрыклад, у камп’ютарах «Atari», «Commodore», «Apple»). У пачатку 1980-х гг. камп’ютары на аснове Z80 дапамаглі аперацыйнай сістэме CP/M узяць значную долю рынку аперацыйных сістэм. Пад канец 1980-х гг. Z80, разам з іншымі 8-бітнымі канструкцыямі, быў пераможаны 16-бітнымі працэсарамі «Motorola» і «Intel».

Гл. таксама: Федэрыка Фагін, «Zilog».

Канструкцыя выкананая паводле тэхналогіі NMOS, змяшчае каля 8500 транзістараў. Корпус DIL 40. Сістэма каманд налічвае 158 каманд, у тым ліку поўны набор каманд 8080 (у змененым сінтаксісе). Непасрэдна адрасуецца 64 Кб аператыўнай памяці. Мікрапрацэсар быў абсталяваны ўбудаванымі прыстасаваннямі абнаўлення (рэгенерацыі) дынамічнай памяці і дапаўняўся шэрагам сумяшчальных кантролераў перыферыйных прылад (паслядоўны і паралельны інтэрфейсы ўводу-вываду, таймер, прамы доступ да памяці).

Выпускаўся ў 4-х арыгінальных мадэлях, якія розніліся частатой тактавага сігналу: Z80 (2,5 МГц), Z80A (4 МГц), Z80B (6 МГц), Z80H (8 МГц). У ГДР выпускаўся яго функцыянальны аналаг, U880D (з частатой 2,5 МГц і 1 МГц).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Konrad Fedyna, Marek Mizeracki. Układy mikroprocesorowe Z80. — Wydawnictwo komunikacji i łączności : Warszawa, 1989. — 183 с.: іл. ISBN 83-206-0811-2.