Zlatý Bažant

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Zlatý Bažant
Тып бровар
Заснаванне 1969
Размяшчэнне Славакія Гурбанава
Галіна броварства
Прадукцыя піва
Сайт www.zlatybazant.sk

«Zlatý Bažant» (бел.: Залаты фазан) — славацкі піўны брэнд, заснаваны ў 1969 годзе. З 1995 належыць нідэрландскай групе Heineken International[1][2], аднаму з найбольшых сусветных вытворцаў піва. Вытворчыя магутнасці «Zlatý Bažant» знаходзяцца ў Гурбанаве на паўднёвым захадзе Славакіі і беларускім бровары «Сябар» у Бабруйску.

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

Выпускаюцца наступныя гатункі піва:[3]

  • 12° svetlé pivo (светлае 5.0% аб.)
  • 10° svetlé pivo (светлае 4,3% аб.)
  • 10° tmavé pivo (цёмнае 3,8% аб.)
  • Nealkoholické svetlé pivo 5.7° (безалкагольнае светлае 0,5% аб.)
  • Bažant Radler Citrón (з лімонным водарам 2,0% аб.)
  • Bažant Radler Citrón Nealko (безалкагольнае з лімонным водарам 0,5% аб.)
  • Bažant Radler Grapefruit (з водарам грэйпфрута 2,0% аб.)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1969 годзе ў мястэчку Гурбанава пачаў працу бровар, пабудаваны на аснове распачатай двума гадамі раней соладавай вытворчасці. У ваколіцах Гурбанава водзіцца шмат фазанаў, ад якіх і атрымала назву новая марка піва. А з залатым фазанам, які распаўсюджаны ў Кітаі, піва яднай падобны колер.

Новае піва хутка заваявала папулярнасць у Чэхаславакіі, а разам з «Пльзенскім Праздроем» і «Будзеёвіцкім Будварам» удала выйшла і на экспарт. Ужо цягам першых 10 гадоў дзейнасці бровара «Златы Базант» экспартаваўся ў 12 краін свету, уключаючы не толькі краіны Варшаўскага дагавора, але і Аўстрыю, Данію, Грэцыю, Ісландыю і нават Туніс і Уганду.

У 1971 годзе на прадпрыемстве ў Гурбанаве ўпершыню ў Чэхаславакіі была запушчана лінія па разліве піва ў бляшанкі. У васьмідзясятых гадах XX стагоддзя «Zlatý Bažant» пачаў выпускаць безалкагольнае піва «Pito».

Новае развіццё бровар і брэнд «Zlatý Bažant» атрымаў пасля таго, як яго ўласнікам у 1995 годзе стаў нідэрландскі піваварны гігант «Heineken», якія інвеставаў значныя сродкі ў мадэрнізацыю вытворчасці і маштабныя маркетынгавыя захады для ўзмацнення пазіцый гандлёвай маркі на ўнутраным і знешнім рынках. У выніку актыўнасці новага ўласніка аб'ёмы продажаў піва «Zlatý Bažant» на рынку Славакіі за некалькі гадоў падвоіліся, а соладавая вытворчасць бровара стала найбольшай у рэгіёне.

У 2001 годзе быў цалкам перароблены дызайн бутэлькі, якая займела пазнавальны зялёны колер, змяніўшы стандартную тару.

Зноскі

  1. Miller, Keith. Heineken gulps down Slovak market share (англ.). The Slovak Spectator. The Rock, s.r.o. (6 снежня 2013).
  2. Profil spoločnosti (славацк.)(недаступная спасылка). Heineken Slovensko (6 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2013. Праверана 22 сакавіка 2017.
  3. Produkty (славацк.). Zlatý Bažant. Heineken Slovensko (6 снежня 2013).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]